Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Чаму неабходныя санкцыі і чаму некаторыя з іх у выніку "б'юць" па звычайных беларусах? Адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
А цалкам эфір са спадаром Вячоркам глядзіце тут: https://youtu.be/w9ZU3qEwHTc

Пенсіянерка з Гродна аддала тэлефонным ашуканцам 200 тысяч долараў — зберажэнні ўсёй сям'і. 84-гадовай жанчыне патэлефанаваў незнаёмец, які прадставіўся "следчым" і абяцаў "дапамагчы" ўнучцы, быццам бы вінаватай у ДТЗ.
Будзьце ўважлівымі самі і абавязкова папярэджвайце сваіх сваякоў сталага веку пра магчымыя "хітрыкі" махляроў!

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Каманда беларусаў ЗША Free Belarus прабегла ўльтраэстафету ў 200 міль за свабоду Украiны i Беларусi.
"Беларусы Амерыкі пры падтрымцы Асацыяцыя беларусаў Амерыкі другі год запар бяруць удзел у эстафеце HTC, бягуць за Свабодную Беларусь і Украіну, збіраюць грошы на падтрымку палітвязняў і мабільнага шпіталя імя Пірагова ва Украіне", – распавялі @euroradio удзельнікі мерапрыемства.

Камерцыйны дырэктар кінатэатраў SilverScreen Аляксандр Дземідовіч на волі. Сёння ён падзяліўся фота з прабежкі.
"Впору делать значок "Хочешь сбросить 8 кг – спроси меня как". Снова в строю. Полон идей и размышлений. Пытаюсь восстановиться и с неутомимым чувством гедониста наслаждаюсь каждым днём, последними днями лета и встречами с друзьями", – напісаў ён.
Дземідовіча затрымалі напрыканцы траўня, праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. У чым менавіта вінавацілі Аляксандра і які цяпер у яго статус, пакуль не вядома.

Чэргі на мяжы Беларусі і краін ЕС (найперш — Польшчы) усё даўжэй. У пункце "Бераставіца" чакаць трэба некалькі дзён.
Да 60 гадзін. Беларусы расказалі, як стаяць у чэргах на мяжы.

Апошнія выходныя лета шмат беларусаў праводзіць на пляжах. А як бавіце час вы?
Аляксандр Дземідовіч выйшаў на волю пасля вынясення прысуду, гэта адбылося 22 жніўня: палітвязню далі 2,5 гады "хіміі" паводле артыкула 342 КК (арганізацыя мерапрыемстваў, якія груба парушаюць парадак).
❗️ ЕС плануе прыпыніць дзеянне дамовы аб спрошчаным візавым рэжыме з Расіяй, піша FT са спасылкай на крыніцы. Атрымаць "шэнгены" расіянам стане куды больш складана, а таксама вырастуць консульскія зборы.
Яснасці адносна магчымасці такога ж кроку ў дачыненні да Беларусі пакуль няма.
Яснасці адносна магчымасці такога ж кроку ў дачыненні да Беларусі пакуль няма.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Беларуская мова — гэта не адназначна знак якасці", - культуролаг Максім Жбанкоў у інтэрв'ю праекту "Жыццё-маліна" паразважаў пра тое, ці дастаткова выкарыстоўваць беларускую, каб лічыцца беларусам.
Ці згодныя вы са спадаром Жбанковым?
Ці згодныя вы са спадаром Жбанковым?
"Энергаатам" падрыхтаваў новыя прагнозы распаўсюджання выкіду, які можа здарыцца пры аварыі на Запарожскай АЭС. Адна мадэль — на 26-28 жніўня, другая — на 29-31 жніўня.
Згодна з прагнозам, калі на АЭС нешта здарыцца на пачатку наступнага тыдня, да Беларусі наўрад ці дойдзе. Але, канешне, лепш бы нічога не здаралася.

Генадзя Бураўкіна 20 гадоў не друкавалі дзяржаўныя выдавецтвы, а пасля яго смерці ўлады нават не дазволілі ўсталяваць мемарыяльную дошку на доме. Пра гэта "Салідарнасці" распавяла ўдава паэта Юлія Бураўкіна.
"Ведаеце, я перачытвала не так даўно Гарэцкага і другіх пісьменнікаў пачатку ХХ стагоддзя. Здаецца: сто гадоў прайшло. А як учора напісана пра адносіны да мовы, да літаратуры, да людзей, якія апякуюцца гэтым.
Я проста ў жаху. Прыйшоў адзін з унукаў і кажа: "Ой, добра, што дзед не бачыць гэтага нічога". Вось і ўсё, што можна сказаць пра цяперашні стан", - кажа жонка знакамітага паэта, якому сёння споўнілася б 86 гадоў.

Сёння мусіла б споўніцца 50 гадоў аператару Дзмітрыю Завадскаму. Ён быў выкрадзены ў ліпені 2000 года, калі паехаў сустракаць калегу Паўла Шарамета ў аэрапорце. З таго часу яго ніхто не бачыў.
У 2002 годзе Мінскі абласны суд прызнаў вінаватай у выкраданні Завадскага групу былога байца спецназу Валерыя Ігнатовіча, які сустракаўся з журналістам у Чачні. Ігнатовіча, а таксама яшчэ аднаго абвінавачанага па гэтай справе, Максіма Маліка, асудзілі на пажыццёвае зняволенне.
У 2004 годзе пракуратура прыпыніла справу аб выкраданні “у сувязі з незнаходжаннем зніклай без вестак асобы”. У 2005 годзе расследаванне аднавілі, аднак праз год яно зноў было прыпыненае. Цела Завадскага дагэтуль не знойдзенае.

У Наваполацку затрыманы гітарыст рок-гурта Detroit Hills Захар Сабін. Па папярэдняй інфармацыі, прычынай затрымання маглі стаць рэпосты музыкі з "няправільных" каналаў.
Першыя фота палітвязня Аляксандра Захарэвіча пасля вызвалення. Ён правёў у няволі амаль два гады: мужчыну затрымалі 1 лістапада 2020-га падчас акцыі пратэсту за тое, што наступіў на нагу супрацоўніка ДАІ.