Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.2K photos
7.43K videos
13 files
27.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Міжнародны алімпійскі камітэт вывучае сітуацыю з бягухай Крысцінай Ціманоўскай, паведамляе ТАСС.

Тым часам дэпутат Еўрапарламента Сяргей Лагадзінскій звярнуўся да кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Жазэпа Барэля з заклікам гарантаваць Ціманоўскай бяспеку ў Еўропе. Бягуха, нагадаем, плануе прасіць прытулак у амбасадзе Аўстрыі.

Як паведаміла @euroradio Ціманоўская, цяпер яна ў бяспецы — у паліцыі.
Цікавы каментар пра сітуацыю з бягухай Ціманоўскай ад аналітыка Арцёма Шрайбмана:

"Вполне уверен, что все развивалось по такой схеме. Тимановская публикует видео с критикой спортивных бюрократов, которые облажались с допинг-пробами других спортсменок, и заставляют ее бежать вместо них. Видео подхватывают ТГ-каналы.

Телевизор работает в режиме мочить все, что подхватывают ТГ-каналы, в итоге Тимановская – антигерой всех новостных выпусков госТВ. Лукашенко смотрит телевизор и негодует – мы же дали ей всё, тренировали за наш счет, а она пиарится и постится. Лукашенко звонит и требует снять Тимановскую с игр и первым же рейсом отправить в страну.

Спортивные чиновники мчатся выполнять указание, но информация утекает. Они выдумывают версию про осмотр врача и нестабильное эмоциональное состояние бегуньи. Она опровергает, что врачи ее даже осматривали. Мировые СМИ подхватывают и делают из истории скандал, который вполне может обернуться для Беларуси вылетом из МОК или другими спортивными санкциями.

Готов поспорить, если так произойдет, следующая стадия – разговоры про заготовленную провокацию и купленную заранее Тимановскую. Опять же, подозрительная фамилия. И все это как часть гибридной войны после того, как блицкриг не удался. А все, чтобы Польше отошла Гродненская область. Или теперь Японии - Гомельская?

Но если серьезно, это история не только про механизмы работы нашего государства, но и про репутацию. Если бы спортивные чиновники любой другой страны, кроме Беларуси и, наверное, КНДР, решили довезти до аэропорта спортсмена, снятого с игр за разногласия со своим начальством, никто бы даже не обратил внимания. А в нашем случае всем даже в далекой Японии ясно, что может грозить Тимановской в стране-доноре европейской безопасности"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Аналітык Сяргей Чалы выказаўся пра тое, чаму дагэтуль не страчвае аптымізм адносна падзей у Беларусі.

Цалкам эфір з Чалым глядзіце тут: https://youtu.be/oS18_GQ4vrI
Аргкамітэт Алімпіады працуе разам з МАК па сітуацыі з беларускай Крысцінай Тіманоўскай.

МАК чакае тлумачэнняў ад НАК Беларусі.
Атлетка Крысціна Ціманоўская дала вялікае інтэрв'ю @tribuna_by.

Па яе словах, яе "пытанне" вырашалася не на ўзроўні федэрацыі ці міністэрства спорту, а "вышэй". Усё як меркаваў палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман — Лукашэнка паглядзеў па ТБ навіны і загадаў выключыць дзёрзкую бягуху са зборнай?

"Я боюсь, что в Беларуси меня, возможно, могут посадить в тюрьму. Я не боюсь того, что меня уволят или выгонят из национальной команды. Я беспокоюсь о своей безопасности. И думаю, что на данный момент в Беларуси для меня небезопасно. Я ничего не сделала, при этом меня лишили права участвовать в беге на 200 метров и захотели отправить домой", — кажа Ціманоўская.
Максім Недасекаў выказаўся пра Крысціну Ціманоўскую. Спартовай салідарнасці нават побач няма.

"Мне не нравится этот человек. Она ведет себя высокомерно по отношению к команде и руководству. Считаю, с ней поступили правильно. Она много говорит, но надо и отвечать за свои слова", — сказаў аўстралійскім журналістам Недасекаў.

Тым часам магія лічбаў: у апытанцы @euroradio Недасекава героям дня лічаць толькі 2%. Астатнія за Ціманоўскую.

¯\_(ツ)_/¯
У Польшчы сёння адзначаюць гадавіну Варшаўскага паўстання. У гэты дзень у 1944 годзе палякі са зброяй выйшлі супраць уладаў Трэцяга Рэйха і паспрабавалі аднавіць незалежнасць сваёй краіны. Паўстанне было жорстка падаўленае.

Роўна ў 17:00 па мясцовым часе па ўсёй краіне загудзелі сірэны і машыны, а людзі запалілі ліхтарыкі і фаеры. Шмат хто вырашыў адзначаць дату на цэнтральных плошчах.

Заўважце: ніякіх "добраахвотна-прымусовых" збораў, ніякіх парадаў. Проста, эфектна, без бразгання сучаснай зброяй і пафасных словаў пра рэстаўрацыю нацызму.
Сітуацыя з Крысцінай Ціманоўскай на 19:00 па Мінску (01:00 2 жніўня па Токіа):

- Ціманоўская пакінула аддзяленне паліцыі. Яе вязуць у бяспечнае месца;

- яна збіраецца папрасіць палітычнага прытулку. Раней яго месцам называлася Аўстрыя, але пасля размовы з японскімі і польскімі дыпламатамі гэта магло змяніцца;

- да паліцэйскага ўчастку, дзе знаходзілася Ціманоўская, з уласнай ініцыятвы прыехала японская адвакатка ў справах уцекачоў. Ці паспела яна паразмаўляць з беларускай атлеткай, невядома.
Audio
"Ты толькі прыедзь дадому — і нічога не пішы". @nic_and_mike публікуе аўдыя, як Крысціну Ціманоўскую запужваюць (і даводзяць да слёз) удзельнікі беларускай дэлегацыі на Алімпійскіх гульнях у Токіа.

Ёй нават не забываюць сказаць, каб яна вярнула сутачныя за дні, якія не прабудзе на Алімпіядзе. Размова адбываецца незадоўга да таго, як бягуху павезлі ў аэрапорт. @euroradio занатавала самыя жорсткія моманты:

"Шчыра, Крысціна, ты проста не разумееш сур'ёзнасці гэтага моманту. Вы маладыя проста, неразумныя..."

"Вось так людзі суіцыдам канчаюць, на жаль. "Вось ты мусіш некаму нешта даказаць: выскачы з балкона".

"Давай я зараз пайду да Даўгалёнка. Мы прыгожа здымемся па траўме. І ты спакойна паедзеш дадому. Я табе галаву на адсячэнне даю: з табой усё будзе нармальна. Сваімі дзецьмі клянуся. Мы загладзім гэты інцыдэнт. Такая воля сёння, трэба змірыцца".
Еўрарадыё | Еврорадио
"Ты толькі прыедзь дадому — і нічога не пішы". @nic_and_mike публікуе аўдыя, як Крысціну Ціманоўскую запужваюць (і даводзяць да слёз) удзельнікі беларускай дэлегацыі на Алімпійскіх гульнях у Токіа. Ёй нават не забываюць сказаць, каб яна вярнула сутачныя за…
Адразу ўзніклі пытанні наконт таго, ці сапраўдны гэта запіс. Бо ўдзень 1 жніўня Крысціна Ціманоўская распавядала @euroradio, што ніякіх прэтэнзій да яе за крытыку чыноўнікаў прадстаўнікі беларускай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Токіа не агучвалі. Маўляў, ёй проста загадалі збіраць рэчы.

Мы не распавядалі пра гэта раней, але яшчэ тады Ціманоўская казала, што мае запіс з пагрозамі ў свой бок. Але не хоча публікаваць яго, пакуль не знаходзіцца ў бяспецы.

Цяпер спартоўка адчула сябе ў бяспецы і перадала запіс людзям, якім давярае.
Сітуацыя з Крысцінай Ціманоўскай на 22:00 па Мінску (04:00 2 жніўня па Токіа):

- Ціманоўская ў бяспецы. Яна перадала людзям, якім давярае, запіс таго, як ёй пагражалі беларускія чыноўнікі ад спорту;

- з Ціманоўскай паразмаўлялі прадстаўнікі МАК і аргкамітэту Алімпійскіх гульняў. Яны заявілі, што працягнуць высвятляць абставіны таго, што адбылося;

- БФСС накіраваў у Спартовы арбітражны суд у Лазане (CAS) заяву аб адмене палітчнага рашэння адхіліць Ціманоўскую ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях. То-бок абскардзіў дзеянні беларускіх спартовых чыноўнікаў, якія любяць паўтараць, што "спорт па-за паліткай";

- МЗС Чэхіі выказаў гатоўнасць выдаць Крысціне Ціманоўскай візу ў японскай амбасадзе краіны. Прыняць яе гатовыя таксама Польшча і Славенія;

- пачалі з'яўляцца карыкатуры на беларускіх спартовых чыноўнікаў, якія, выконваючы рашэнне "зверху", адхілілі Ціманоўскую ад Алімпіяды. Профіль таго, хто, на думку мастака, прымаў рашэнне, абсалютна пазнавальны.
У нядзелю былі пабітыя ўсе антырэкорды па колькасці мігрантаў на беларуска-літоўскай мяжы — затрымана 289 чалавек. Але літоўскія памежнікі падазраюць, што на гэтым не скончыцца. Бо ўсяго за сем першых гадзін панядзелка было затрымана ўжо 109 мігрантаў.

З пачатку года на беларуска-літоўскай мяжы затрымалі 3832 чалавекі.
Міжнародны алімпійскі камітэт гатовы на новыя санкцыі ў адрас прадстаўнікоў беларускага НАК — праз скандал з Крысцінай Ціманоўскай. У тым ліку яны могуць перагледзець умовы ўдзелу беларускай дэлегацыі ў Алімпійскіх гульнях.

Цяпер МАК размаўляе з Ціманоўскай, каб разабрацца ў сітуацыі: "Мы з ёй на сувязі, выслухоўваем. Гэта адбылося вельмі позна, мы мелі зносіны з ёй ноччу і яшчэ раз сёння раніцай. Нам трэба атрымаць больш дэталяў", — распавёў на прэс-канферэнцыі кіраўнік прэс-службы МАК Марк Адамс.
Сітуацыя з Крысцінай Ціманоўскай на 10:20 па Мінску (16:20 у Токіа):

⚡️ Па інфармацыі Беларускага фонду спартовай салідарнасці, Ціманоўская папрасіла палітычнага прытулку ў Польшчы;

ноч бягуха правяла ў гатэлі аэрапорта. Раніцай прадстаўнікі МАК і аргкамітэта Алімпіяды яшчэ раз пагутарылі з ёю;

■ з Ціманоўская звязаліся прадстаўнікі ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў;

■ японскі ўрад заявіў, што Ціманоўская знаходзіцца ў бяспецы;

Міжнародны алімпійскі камітэт разглядае магчымасці новых санкцый у адрас беларускага НАК;

■ Міністр па еўрапейскіх справах Францыі Клеман Бон заявіў, што для Еўропы было б гонарам даць Ціманоўскай палітычны прытулак.
❗️Па інфармацыі Беларускага фонду спартовай салідарнасці, Крысціна Ціманоўская папрасіла палітычнага прытулку ў Польшчы.

UPD: Інармацыя не пацвердзілася. Знаходзячыся на тэрыторыі Японіі, чалавек не мае права прасіць прытулку ў іншай краіне.
У вясковых школах настаўнікаў могуць замяніць праваслаўныя святары. Нібыта гэта дапаможа вырашыць праблему з настаўніцкімі кадрамі.

З настаўнікамі на вёсцы сапраўды можа быць не вельмі. Але ўявіце сабе святара, які выкладае фізіку...
Чаму Крысціна Ціманоўская насуперак волі спартовых чыноўнікаў адмовілася бегчы не сваю дыстанцыю — эстафету 4 па 400 метраў? Гэта магло б не толькі сапсаваць ёй забег на сваёй дыстанці ў 200 метраў, але і мець незваротныя наступствы для здароўя.

"Бег на 400 метраў — доўгі спрынт, самы спецыфічны. Трэба валодаць якасцямі спрынтара, стайера і асобнымі — хуткаснай цягавітасцю. Бягун на 400 метраў можа паказваць выдатны вынік на 200 метрах, а вось наадварот — гэта наўрад ці. Калі хопіць сілы волі — можна і інвалідам застацца, а можна і не дабегчы. І на гэтым тваёй кар'еры прыйдзе канец.

А калі казаць пра эстафету, дык каманда мусіць рыхтавацца загадзя. Напрыклад, таму, як правільна перадаць эстафетную палачку, прыняць яе і не знізіць хуткасць — гэта яшчэ трэба ўмець! Для эстафеты рыхтуюць асобных спартсменаў, яшчэ і запасных бяруць",
— распавядае Алена Свіціна. У юнацтве яна займалася лёгкай атлетыкай, мела добрыя вынікі. 400 метраў былі як раз яе дыстанцыяй.

Але чыноўнікі нават не параіліся з Ціманоўскай.