Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.9K photos
7.54K videos
14 files
27.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Еўрарадыё | Еврорадио
Сваякі Юліі Чарняўскай падалі заяву ў КДБ. Трэці дзень невядома, дзе знаходзіцца ўдава заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера, паведамляе @tutby_official. У заяве яны просяць паведаміць, ці затрыманая яна і ініцыяваць вышук Юліі Чарняўскай як зніклай, калі яна…
Юлія Чарняўская знайшлася ў ДФР. Пра гэта паведаміла яе дачка Яўгенія.

З удзелам Чарняўскай будуць праходзіць нейкія "следчыя дзеянні" — пра гэта паведамілі яе адвакату. Падрабязнасцяў пакуль няма.

З 18 траўня, пасля разгрому рэдакцыі TUT.BY сваякі не ведалі, дзе знаходзіцца ўдава заснавальніка партала Юрыя Зісера.
Удава заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера Юлія Чарняўская знайшлася ў ДФР. Сувязі з ёй не было з 18 траўня. Яе дачка не выключала, што Чарняўскую могуць "трымаць у закладніках".

Але сэнсу ў гэтым няма: як высветліла @euroradio, TUT.BY ні на адсотак, ні на палову адсотка не належыць Юліі Чарняўскай. То-бок яе катуюць абсалютна проста так.

Цяпер палова ўладальнікаў партала (абведзеныя чырвоным) знаходзяцца за кратамі. Важны факт і ў тым, што далёка не ўсе затрыманыя супрацоўнікі TUT.BY увогуле маюць хаця б якое-небудзь дачыненне да юрыдычнай асобы.
Беларусь адхілілі ад "Еўрабачання" і правядзення многіх спартыўных спаборніцтваў, заходнія кампаніі згортваюць супрацоўніцтва з краінай, але... БТ рыхтуе запуск конкурсу X-Factor.

Брэнд X-Factor належыць брытанскай кампаніі Syco Entertainment. @euroradio пасылала запыт аб перспектывах супрацоўніцтва яшчэ некалькі месяцаў таму, але адказу так і не атрымала. Цяпер ясна: ні сітуацыя ў Беларусі, ні пытанні да БТ не з'яўляюцца падставай для адмовы ад прадастаўлення франшызы.
У Баранавічах развіталіся з лётчыкамі Андрэем Нічыпорчыкам і Мікітам Куканенкам. Іх целы самалётам даставілі ў Ліду.

Афіцэры гераічна адвялі самалёт, на якім выконвалі трэніровачны палёт над Баранавічамі, ад жылых кварталаў, не пакінуўшы сабе дастаткова часу і вышыні, каб катапультавацца і выжыць.
У судзе Маскоўскага раёна Мінска неўзабаве пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы журналіста Арцёма Маёрава. Яго будуць судзіць за дробнае хуліганства.

Журналіст быў затрыманы раніцай 18 траўня ў будынку, дзе месціцца рэдакцыя партала TUT.BY. У пратаколе сказана, што міліцыянт заўважыў Маёрава і хацеў паклікаць яго на прафілактычную размову. А журналіст пры размове нібыта лаяўся і размахваў рукамі.

Адвакат Маёрава азнаёміўся са справай, пасяджэнне пачнецца ў бліжэйшыя хвіліны.
Служба бяспекі Украіны аб'явіла ў вышук дэпутата Тараса Козака, падазраванага ў дзяржаўнай здрадзе. Ён нібыта знаходзіцца ў Беларусі "на лячэнні".

Козак — блізкі паплечнік кума Пуціна Віктара Медзвядчука, супраць якога таксама распачата крымінальная справа. @euroradio раней распавядала аб іх шчыльных сувязях з беларускім алігархам Мікалаем Вараб'ём.
Суд працягвае разглядаць "справу студэнтаў". Цікавае назіранне з нагоды выступаў сведак (публікуюцца ў @dumkame):

БДУ і МДЛУ не кажуць аб нейкіх перашкодах навучальнаму працэсу ці іншых негатыўных наступствах. МДЛУ увогуле кажа, што і міліцыя ў ВНУ не была патрэбная, таму што нічога асабліва небяспечнага не адбывалася. То-бок, як могуць, але абараняюць студэнтаў.

А вось БДУІР, БДПУ і БДМУ сваіх студэнтаў "топяць".

Будзе карысна абітурыентам і іх бацькам пры выбары, куды паступаць.
Некаторым затрыманым супрацоўнікам @tutby_official сваякі ўсё-ж змаглі зрабіць перадачкі ў ІЧУ.

Гаворка ідзе пра галоўрэда Марыну Золатаву, рэдактарку Вольгу Лойка і журналістку Алену Талкачову.
Еўрарадыё | Еврорадио
Улады плануюць "адкласці" выбары ў мясцовыя саветы? Ва ўсялякім выпадку, гэта вынікае са словаў дэпутата Валянціна Семянякі. Згодна з Канстытуцыяй, мясцовыя саветы абіраюцца на 4 гады. Гэта значыць — на мяжы 2021 і 2022 гадоў. Ніякай магчымасці "падоўжыць…
Улады думаюць перанесці мясцовыя выбары. Ці законна гэта?

Згодна з дзеючай Канстытуцыяй адказ відавочны – не. Але тэрмін працы мясцовых саветаў прапісаны ў тым раздзеле асноўнага закона, які па сваім жаданні можа змяняць і Палата прадстаўнікоў.

Карэктывы дэпутаты не могуць рабіць у раздзелы 1,2, 4 і 8. Астатнія яны могуць змяняць без аніякага рэферэндуму.
Еўрарадыё | Еврорадио
У судзе Маскоўскага раёна Мінска неўзабаве пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы журналіста Арцёма Маёрава. Яго будуць судзіць за дробнае хуліганства. Журналіст быў затрыманы раніцай 18 траўня ў будынку, дзе месціцца рэдакцыя партала TUT.BY. У пратаколе…
Суд абвесціць рашэнне па справе журналіста Арцёма Маёрава заўтра ў 9.30. Да гэтага часу ён застаецца на Акрэсціна.

Журналіст газеты "Белорусы и рынок" быў затрыманы раніцай 18 траўня ў будынку, дзе месціцца рэдакцыя партала TUT.BY. У пратаколе сказана, што міліцыянт заўважыў Маёрава і хацеў паклікаць яго на прафілактычную размову. А журналіст пры размове нібыта лаяўся і размахваў рукамі.
Біскуп Юрый Касабуцкі выказаўся аб пагроме каля прыхода Мінскага касцёла Панны Марыі:

За апошнтя суткі я атрымаў і працягваю атрымліваць шматлікія акты падтрымкі і салідарнасці ад неабыякавых людзей, якія датычаць справы нападу на будынкі Курыі і пашкоджанні і т.п.

Я хацеў бы перш за ўсё звярнуць увагу на тое, што НЕ ВАРТА КАГОСЦІ АБВІНАВАЧВАЦЬ у гэтых справах, пакуль не скончыцца следства. Гэта важна, таму што заўсёды ёсць небяспека абвінаваціць нявіннага чалавека...

Асобна дзякую ўсім людзям, якія мяне падтрымліваюць словам, малітвай, быццём разам... Гэта вельмі важна, бо наша людская салідарнасць з'яўляецца праявай чалавечай дасканаласці і здольная рабіць нават цуды... Мяне найбольш кранае тое, што звяртаюцца людзі розных канфесій, нацыяняльнасцяў, поглядаў і выказваюць сваю падтрымку. У гэтым адзінстве наша моц, бо мы праяўляем сябе як адзіны беларускі народ... ВЫ НАЙЛЕПШЫЯ ЛЮДЗІ НА ЎСІМ СВЕЦЕ!

Са свайго боку хачу адзначыць, што я заўсёды падтрымліваю чалавека церпячага, пераследаванага.
Юлія Чарняўская знаходзіцца пад хатнім арыштам, яе адвакат – пад падпіскай аб неразгалошванні. Пра гэта паведамляе @tutby_official.

У спадарыні Юліі ўсё добра, яна дзякуе за падтрымку і перадае прывітанні.

Удаву Юрыя Зісера не бачылі з 18 траўня, сёння яна "знайшлася" ў ДФР. Як высветліла @euroradio, цікавасць да яе з боку сілавікоў мае няшмат логікі, таму што Чарняўскай сярод уладальнікаў парталу няма.
Беларуская спявачка Lear выпусціла новую песню.

“Колькі каштуюць стасункі” — драматычная гісторыя пра складаныя ўзаемазалежныя стасункі, у якіх партнёры не могуць вызначыцца ў сваіх пачуццях і стаўленні адно да аднаго.

Слухаць песню (і глядзець кліп) можна тут: https://www.youtube.com/watch?v=kbXlw5uz1VQ&feature=youtu.be&ab_channel=LEAR
За квартал у Польшчы затрымалі нелегальных цыгарэт з Беларусі на $7,5 млн. Пра гэта @euroradio распавялі польскія памежнікі.

https://euroradio.pl/za-kvartal-u-polshchy-zatrymali-nelegalnyh-cygaret-z-belarusi-na-75-mln
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
БТ не паказвае Еўрабачанне праз дыскваліфікацыю "Галасоў ЗМеста". Але, калі вы любіце конкурс ці проста жадаеце перавесці дух у гэты няпросты час, глядзець шоу можаце па спасылцы (старт — а 22-й):

https://euroradio.pl/eurabachanne-2021-yak-i-dze-glyadzec-drugi-paufinal-konkursu
Audio
Важныя падзеі чацвярга, 20 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ

1:13 Якія пагрозы інфармацыйнай бяспецы і незалежнасці Беларусі нясе сітуацыя з атакай на TUT.byразважае Пётар Кузняцоў

19:20 Навіны шоў-бізу

21:39 Што будзе з валютнымі дэпазітамі беларусаў — меркаванне Вадзіма Іосуба

32:40 Навіны спорту

34:41 Як жывуць вёскі, дзе хацелі пабудаваць, але не пабудавалі Беларускую АЭС
Здаецца, канфлікт паміж Ізраілем і Палясцінай пастаўлены на паўзу. У Тель-Авіве вырашылі спыніць удары па Газе.

Калі абодва бакі пагодзяцца, ужо з першых гадзін 21 траўня пачнецца перамір'е.