Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.9K photos
7.54K videos
14 files
27.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Мінскі гарадскі суд адхіліў апеляцыйную скаргу на пастанову аб прызнанні экстрэмісцкай кнігі "Беларускі Данбас".

Кнігу журналістаў "Белсат" Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай пакінулі ў рэспубліканскім спісе экстрэмісцкай прадукцыі, паведамляе @belsat. За яе захоўванне ў Беларусі ўжо аштрафавалі журналіста тэлеканала "Current Time" Рамана Васюковіча.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гэтыя месцы маглі стаць "Астраўцом" — з гатэлем і барамі. Але цяпер паміраюць, амаль нікому не патрэбныя. @euroradio наведала вёскі, якія разглядаліся як пляцоўкі для БелАЭС, паглядзела, у што яны ператварыліся, і паразмаўляла з тамтэйшымі аб няздзейсненай мары і жыцці на пенсіі.

https://euroradio.pl/rlne/aes_villages/
Супрацоўнікаў TUT.by, якіх утрымліваюць у ізалятары на Акрэсціна, адвезлі на допыты ў ДФР. Адпаведна, у іх сваякоў не прынялі перадачы для іх.

Гэта значыць, што наступны раз ім змогуць аддаць перадачу толькі ў чацвер на наступным тыдні. У тым ліку цёплыя рэчы — ацяпленне ў ізалятары ўжо не працуе, а надвор'е стаіць халоднае.
"Газпромбанк не будзе купляць беларускія дзяржаблігацыі на Маскоўскай біржы да вызвалення экс-кіраўніка "Белгазпрамбанка" Віктара Бабарыкі. І іншым не параіць", — піша галоўны рэдактар "Эха Масквы" Аляксей Венедыктаў.

У 2021-2023 гадах Беларусь жадае прыцягнуць да 1,3 млрд долараў праз выпуск у Расіі дзяржаўных каштоўных папер. Грошы мусяць пайсці на рэфінансаванне дзяржаўнага доўга.
За свастыку і "распальванне сацыяльнай варожасці" мужчыну аштрафавалі на 290 рублёў (10 базавых). Атрымліваецца цікавая калізія, калі за фота нацыстаў і свастыку штраф меншы чым за фота з БЧБ, за якое яшчэ могуць і суткі даць. Вось вам і хваленая барацьба з "рэабілітацыяй нацызму".

Пры гэтым дзяржаўная прапагандысцкая газета "Мінская праўда" на галоўнай старонцы спакойна друкуе свастоны. Але гэта ж іншае!
Валютныя дэпазіты беларусаў пад пагрозай — ці магчыма такое?

Паводле інфармацыі, сёння беларусы трымаюць у банках блізу 5 мільярдаў долараў. І ў сітуацыі, калі рэжыму тэрмінова патрэбныя грошы, гэтыя зберажэнні могуць апынуцца пад пагрозай. Маўляў, дзяржава іх проста забярэ на свае патрэбы.

Наколькі вялікая патрэба ў фінансах і ці магчыма гэтую патрэбу закрыць замежнымі крэдытамі? Ці існуе верагоднасць, што ўлады сапраўды пойдуць на такі крок і пазбавяць беларусаў іх валютных дэпазітаў? Што адбываецца з курсам долара? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старшы аналітык "Альпары Еўразія" Вадзім Іосуб.
"Адрэзаць шляхі дээскалацыі". Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман пра "Справу TUT.by" і разгром найбуйнейшага навінавага сайта Беларусі:

"Последствия разгрома главного портала страны будут долгосрочными. Его более чем трехмиллионная аудитория не перейдет на государственные СМИ, которые сегодня стали работать в режиме ежедневных призывов к расправе над «пятой колонной». Читатели разойдутся на другие независимые площадки. [...]

Чем более подпольно создается контент, тем меньше сил его авторы и редакторы тратят на фактчекинг, попытки сохранять нейтральность, соблюдение журналистской этики и сегодняшних белорусских законов. Закрывая классические СМИ со штатными редакциями и офисами по известным адресам, власть выталкивает миллионы их читателей к еще более полярным позициям".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Апублікаваныя першыя звесткі самапісцаў з самалёта, які ўчора разбіўся ў Баранавічах. Кіраўнік палётаў не менш за 10 разоў сказаў лётчыкам: "Катапультуйся!". На той час самалётам ужо немагчыма было кіраваць.

Экіпаж здолеў запусціць рэзервовую сістэму і стабілізаваць траекторыю палёту. Дзякуючы гэтаму самалёт упаў у тое месца, дзе не было жылых будынкаў.
Еўрадэпутаты і прадстаўнікі АБСЕ асудзілі рэпрэсіі супраць журналістаў Беларусі.

https://euroradio.pl/euradeputaty-i-pradstauniki-abse-asudzili-represii-suprac-zhurnalistau-belarusi
Сваякі Юліі Чарняўскай падалі заяву ў КДБ. Трэці дзень невядома, дзе знаходзіцца ўдава заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера, паведамляе @tutby_official.

У заяве яны просяць паведаміць, ці затрыманая яна і ініцыяваць вышук Юліі Чарняўскай як зніклай, калі яна не затрыманая. Сваякі плануюць таксама падаць заяву ў міліцыю, каб там прынялі меры да вышуку, паколькі ёсць падставы меркаваць, што чалавек знік.
20 траўня ў эфіры @euroradio — пастар Евангелічна-рэфармацкай царквы “Кальвінісцкі збор” Сяржук Удальёў.

Пра тое, як жыццё ў адпаведнасці з нормамі хрысціянскай маралі дапаможа беларусам змяніць краіну, ці працуе сёння прынцып “падстаў левую шчаку” і чаму нам вучыць гісторыя Мікалая Радзівіла Чорнага, мы разважаем у праграме “Ідэя Х”.
Украінскі авіяперавозчык "Антонаў" пацвердзіў пералёт з Беларусі ў Сербію свайго грузавога самалёта ў якім па інфармацыі СМІ былі "беларускія МіГ-29”. Вядома, што першапачаткова Сербія хацела набыць авіятэхніку, але пазней атрымала самалёты ад Беларусі ў падарунак.

https://euroradio.pl/u-abyhod-sankcyy-pacverdziusya-skandalny-aviyareys-z-belaruskimi-mig-29
Ветэрана-афганца, інваліда другой групы Уладзіміра Гундара якога звязваюць са "справай Аўтуховіча", асудзілі на тры гады калоніі.

https://euroradio.pl/invalida-yakoga-zvyazvayuc-sa-spravay-autuhovicha-asudzili-na-try-gady-kalonii
Адразу пасля блакіроўкі TUT.BY значна павялічылася колькасць падключэнняў да Psiphon з Беларусі. Але, на вялікі жаль, ніякі VPN не дапаможа чытаць партал, бо ён фактычна адключаны – гэта самы радыкальны метад блакіроўкі, які дагэтуль ужываўся ў краіне.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Улады плануюць "адкласці" выбары ў мясцовыя саветы? Ва ўсялякім выпадку, гэта вынікае са словаў дэпутата Валянціна Семянякі.

Згодна з Канстытуцыяй, мясцовыя саветы абіраюцца на 4 гады. Гэта значыць — на мяжы 2021 і 2022 гадоў.

Ніякай магчымасці "падоўжыць паўнамоцтвы" ў Канстытуцыі няма. Адзінае выключэнне, калі не праводзяцца выбары: надзвычайнае ці ваеннае становішча.
Займы на расійскім рынку, сумнеўныя перспектывы ПВТ і рэальныя перспектывы санкцый — чаго чакаць?

Прагнозы, што вынікам палітычнага крызісу і заходніх санкцый стане абвал беларускай эканомікі, не спраўдзіліся. Прынамсі пакуль. Прадпрыемствы працуюць, грошы ў банкаматах не скончыліся, паліцы ў прадуктовых крамах не пустыя. Нават курс долара падае.

Што не так з жаданнем беларускіх уладаў атрымаць на расійскім рынку $1,4 млрд? Каму і якія сігналы падае сітуацыя з пераследам TUT.by? Ці маюць хоць нейкі вынік заходнія санкцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эканаміст Леў Львоўскі.
Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне аб забойстве журналіста Паўла Шарамета.

— Калі б я на 100% верыў, што гэтая дзяўчына, Яна Дугар [якую падазраюць у датычнасці да забойства], была датычная да забойства, я б не перапісваўся з ёй. Я не ведаю, хто забойца. Калі б я ведаў, я б усё зрабіў. Нават па-за законам адправіў бы іх у турму. Мне шкада, што я тады не быў прэзідэнтам.

Таксама Зяленскі паказаў журналісту перапіску з Дугар у сваім смартфоне.
Тэлеграм-каналы "НАШ ДОМ" і "НАШ ДОМ ТВ", а таксама youtube-канал "НАШ ДОМ ТВ", дзе часта выступае з каментарамі Вольга Карач, неўзабаве будуць дададзеныя ў спіс экстрэмісцкіх.

Таксама туды трапляюць каналы Ігара Макара, іншага апанента Лукашэнкі: "Игорь Макар | Официальный канал" у тэлеграме і "Игорь Макар" на Youtube.
Еўрарадыё | Еврорадио
Сваякі Юліі Чарняўскай падалі заяву ў КДБ. Трэці дзень невядома, дзе знаходзіцца ўдава заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера, паведамляе @tutby_official. У заяве яны просяць паведаміць, ці затрыманая яна і ініцыяваць вышук Юліі Чарняўскай як зніклай, калі яна…
Юлія Чарняўская знайшлася ў ДФР. Пра гэта паведаміла яе дачка Яўгенія.

З удзелам Чарняўскай будуць праходзіць нейкія "следчыя дзеянні" — пра гэта паведамілі яе адвакату. Падрабязнасцяў пакуль няма.

З 18 траўня, пасля разгрому рэдакцыі TUT.BY сваякі не ведалі, дзе знаходзіцца ўдава заснавальніка партала Юрыя Зісера.
Удава заснавальніка TUT.BY Юрыя Зісера Юлія Чарняўская знайшлася ў ДФР. Сувязі з ёй не было з 18 траўня. Яе дачка не выключала, што Чарняўскую могуць "трымаць у закладніках".

Але сэнсу ў гэтым няма: як высветліла @euroradio, TUT.BY ні на адсотак, ні на палову адсотка не належыць Юліі Чарняўскай. То-бок яе катуюць абсалютна проста так.

Цяпер палова ўладальнікаў партала (абведзеныя чырвоным) знаходзяцца за кратамі. Важны факт і ў тым, што далёка не ўсе затрыманыя супрацоўнікі TUT.BY увогуле маюць хаця б якое-небудзь дачыненне да юрыдычнай асобы.