Еўрарадыё | Еврорадио
10.7K subscribers
34.9K photos
6.95K videos
12 files
25.6K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Атака на TUT.by — падрыхтоўка да рэферэндума па праекце абноўленай канстытуцыі, лічыць кіраўнік аналітычнага цэнтру Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

“На самой справе гэта частка падрыхтоўкі да бліжэйшай палітычнай кампаніі, якая стартавала афіцыйна 15 сакавіка 2021 года. А рэальна — у Сочы ў верасні 2020. Прычым, бягучая кампанія будзе больш важная, чым леташняя.Таму ідзе расчыстка поля: блакаванне незалежных каналаў распаўсюджвання інфармацыі, рэпрэсіўныя законы і г.д. Лагічна выказаць здагадку, што да жніўня будзе новая хваля прэвентыўных арыштаў людзей, якіх рэжым лічыць небяспечнымі для сябе”.
Telegram-канал "Ваўкавыск для жыцця Чат" прызнаны экстрэмісцкім. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Ваўкавыскага раёна.

Прычыны стандартныя: "У ім змяшчаюцца заклікі да масавых беспарадкаў, хуліганскіх дзеянняў, блакавання руху транспарту, аказання супраціву супрацоўнікам праваахоўных органаў, знішчэння і пашкоджання іх маёмасці ў мэтах перашкоджання іх законнай дзейнасці альбо з помсты за выкананне службовых абавязкаў. У іх таксама ёсць каментары з абразамі і пагрозамі на адрас праваахоўнікаў і дзяржаўных службоўцаў, членаў іх сем'яў".

https://euroradio.pl/vaukavyski-tg-kanal-pryznany-ekstremisckim
Еўрарадыё | Еврорадио
Журналіст газеты "Белорусы и рынок" Арцём Маёраў знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна. Сваякі распавялі @euroradio, што дзяжурны пацвердзіў яго затрыманне. Арцём перастаў выходзіць на сувязь сёння раніцай, калі прыехаў да офіса TUT.BY. Дзе астатнія затрыманыя…
Журналіста Арцёма Маёрава будуць судзіць за “дробнае хуліганства” (артыкул 19.1 КаАП). Гэта вынікае з раскладу сённяшніх пасяджэнняў у судзе Фрунзенскага раёну Мінска.

Журналіст газеты “Белорусы и рынок” перастаў выходзіць на сувязь учора раніцай, калі прыехаў да офіса TUT.by. Пазней сваякі адшукалі яго ў ІЧУ на Акрэсціна, дзе ён і правёў апошнюю ноч.

UPD: Усё ж такі цяпер судзяць не журналіста, а яго цёзку. Дзе, калі і за што будуць судзіць Арцёма Маёрава, па-ранейшаму невядома.
Еўрарадыё | Еврорадио
Журналіста Арцёма Маёрава будуць судзіць за “дробнае хуліганства” (артыкул 19.1 КаАП). Гэта вынікае з раскладу сённяшніх пасяджэнняў у судзе Фрунзенскага раёну Мінска. Журналіст газеты “Белорусы и рынок” перастаў выходзіць на сувязь учора раніцай, калі прыехаў…
Мы даехалі да суда Фрунзенскага раёна і праверылі: цяпер судзяць не журналіста Арцёма Маёрава, а чалавека з такім жа прозвішчам. Прыносім прабачэнні за недакладную інфармацыю.

Дзе, калі і за што будуць судзіць затрыманага ўчора ля офіса TUT.BY журналіста газеты "Белорусы и рынок", пакуль невядома.
Федэрацыі футбола не спадабалася, што фанаты "Крумкачоў" падчас выканання гімна адварочваюцца ад футбольнага поля. Клуб атрымаў папярэджанне.

"На жаль, у апошніх матчах актыўныя заўзятары ТАА "НФК Крумкачы" пры правядзенні ўрачыстай цырымоніі адкрыцця футбольных матчаў праяўлялі непаважлівае стаўленне падчас выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, устаючы спінай да футбольнага поля і да дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь", гаворыцца ў лісце федэрацыі футбола.

Футбалісты "Крумкачоў" былі аднымі з першых спартоўцаў, якія публічна падтрымалі мірныя пратэсты: яны нават выходзілі на поле ў майках "Мы з народам".

https://euroradio.pl/abff-papyaredzila-krumkachou-za-pavodziny-zauzyatarau-pry-vykananni-gimna
Мінэнерга Украіны настойвае на забароне імпарту электраэнергіі з Беларусі і Расіі. Гэта "патэнцыйна пагражае энергетычнай бяспецы" краіны, лічаць у Кіеве.

https://euroradio.pl/minenerga-ukrainy-prosic-pra-zabaronu-impartu-elektraenergii-z-belarusi-i-rasii
⚡️ У Баранавічах высока над дамамі ўздымаецца чорны дым, бачны з розных куткоў горада. Паводле папярэдняй інфармацыі, там упаў самалёт.

Побач з горадам вялікая авіяцыйная часць, там часта выконваюцца трэніровачныя палёты.

Фота @intexpress, @euroradio
Еўрарадыё | Еврорадио
Баранавічы. Фота з месца падзення самалёта. Бачна, што ён упаў наўпрост пасярод горада, побач з жылымі дамамі, на нечый гарод. Фота @intexpress
21-22 траўня ў Баранавічах адзначаецца Дзень горада. Як даведалася @euroradio, у праграме свята было (і ёсць) авіяшоў. Амаль дакладна, што самалёт, які ўпаў, выконваў трэніровачны палёт для ўдзелу ў гэтым шоў.
Еўрарадыё | Еврорадио
21-22 траўня ў Баранавічах адзначаецца Дзень горада. Як даведалася @euroradio, у праграме свята было (і ёсць) авіяшоў. Амаль дакладна, што самалёт, які ўпаў, выконваў трэніровачны палёт для ўдзелу ў гэтым шоў.
Інфармацыя з дзяржаўнай баранавіцкай газеты "Наш край": пілот самалёта, які разбіўся ў Баранавічах, загінуў.

"Трагический случай произошел днем 19 мая.
Как удалось узнать «НК» самолет взлетал с аэродрома по направлению в Восточный микрорайон.
На взлете он врезался в частный дом на улице Розы Люксембург.
В катастрофе погиб летчик".

@euroradio
Еўрарадыё | Еврорадио
Версія падзення самалёта ў Баранавічах ад мясцовых жыхароў разыходзіцца з тым, што пішуць у дзяржаўнай газеце: “Ляталі спачатку чацвёркамі, потым двойкамі, потым на маіх вачах самалёт страціў кіраванне і пайшоў уніз”. @nashaniva
Розныя крыніцы сыходзяцца ў меркаванні, што самалёт, які разбіўся ў Баранавічах, — вучэбна-баявы ЯК-130.

12 такіх самалётаў паступілі ў ВПС Беларусі па дамове з расійскім ПАТ “Навукова-вытворчая карпарацыя “Іркут” у 2019 годзе.
Еўрарадыё | Еврорадио
Баранавічы. Фота з месца падзення самалёта. Бачна, што ён упаў наўпрост пасярод горада, побач з жылымі дамамі, на нечый гарод. Фота @intexpress
Мінабароны: абодва пілота самалёта, які ўпаў у Баранавічах, загінулі

"Под Барановичами потерпел крушение военный самолет Лидской штурмовой авиабазы Як-130. При выполнении учебно-тренировочного полета экипаж обнаружил техническую неисправность. Проявив мужество и героизм, пилоты стремились увести самолет от населенного пункта. Убедившись, что траектория падения самолета находится вне жилых домов, летчики катапультировались.

К сожалению, оба летчика погибли.

Полет выполняли командир звена учебно-боевой эскадрильи 116-й шаб майор
Ничипорчик Андрей Владимирович и лейтенант Куканенко Никита Борисович — летчик звена учебно-боевой эскадрильи на Як-130 116-й шаб.

Других жертв и разрушений нет".
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінабароны: абодва пілота самалёта, які ўпаў у Баранавічах, загінулі "Под Барановичами потерпел крушение военный самолет Лидской штурмовой авиабазы Як-130. При выполнении учебно-тренировочного полета экипаж обнаружил техническую неисправность. Проявив мужество…
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі з гібеллю лётчыкаў Андрэя Нічыпарчыка і Мікіты Куканенка:

“Сегодня под Барановичами разбился военный самолёт. Лётчики Андрей Ничипорчик и Никита Куканенко обнаружили неисправность – но не покинули борт, пока не убедились, что падение самолёта не заденет жилые дома. Они катапультировались в самый последний момент — и это стоило им жизни.

Я выражаю соболезнования родным и близким Андрея и Никиты. И восхищаюсь их поступком, ведь
ставить жизнь других выше, чем свою собственную, — это настоящий героизм”.
Еўрарадыё | Еврорадио
Сайт TUT.by не проста заблакаваны, а фактычна знішчаны. Доступа да самага буйнога інфармацыйнага партала Беларусі няма ні праз VPN, ні праз люстэркі. Яны недасяжныя таксама з-за мяжы. Але рэдакцыя працягвае працаваць у сацсетках: Telegram: https://t.me/tutby_official…
Стала вядома пра затрыманне яшчэ некалькіх супрацоўнікаў TUT.by, якія не выходзілі на сувязь. Паводле ўдакладненай інфармацыі @tutby_official, таксама затрыманыя:

• намеснік галоўнага бухгалтара Марыя Новік
• намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека
• менеджэр Андрэй Аўдзееў

Журналісты, пра затрыманне якіх паведамлялася раней:

• рэдактар ​​Вольга Лойка (знаходзіцца на Акрэсціна)
• журналіст Алена Талкачова (знаходзіцца на Акрэсціна)
• галоўны рэдактар ​​Марына Золатава
• генеральны дырэктар Людміла Чэкіна
• галоўны бухгалтар Анжэла Асад
• намеснік дырэктара Ірына Рыбалко
• галоўны інжынер Ала Лапатко
• юрыст Кацярына Ткачэнка

Акрамя таго, да гэтага часу невядома, дзе знаходзіцца удава Юрыя Зісера Юлія Чарняўская.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На змену $900 тысячам за канапай прыйшлі $100 тысяч вядры з сабачым кормам. Менавіта такую карцінку паказаў прапагандысцкі тг-канал: буйную суму нібыта знайшлі пры вобшуку дома ў супрацоўніка TUT.by.

Сенсацыя: у топ-менеджара самага буйнога СМІ Беларусі дома ЗНАЙШЛІСЯ ГРОШЫ!
“Барабаншчык”, асуджаны за пратэсты на 6 гадоў, барабаншчыкам і не быў. А толькі хацеў навучыцца.

У групе не знаходзіўся, проста ведаў гэтых хлопцаў, на маршы з імі не хадзіў, бываў на рэпетыцыях і дапамагаў прывозіць апаратуру. Хтосьці памыліўся, і панеслася", — кажа жонка Аляксея Санчука.

Ганна распавяла @euroradio пра жыццё з Аляксеем і без яго і пра 8-гадовую дачку, якая ўсё разумее.

https://euroradio.pl/na-spatkanni-plakali-u-try-ruchai-zhonka-barabanshchyka-yakomu-dali-6gadou-turmy
“Справа TUT.by”: чым яна небяспечная для ІТ і для грамадства?

Паводле афіцыйнай інфармацыі, прэтэнзіі да партала TUT.by і звязаных з іх кампаніяй выключна эканамічныя. Маўляў, незаконна ўвайшлі ў Парк высокіх тэхналогій і атрымалі падатковыя ільготы, ухіляліся ад выплаты падаткаў.

Ці павераць рэзідэнты ПВТ у рэальнасць гэтых прэтэнзій? Як на ІТ-бізнесе адаб’ецца гэты пераслед? У чым небяспека для грамадства і Беларусі страта незалежных СМІ? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае эксперт у галіне ІТ-тэхналогій і ІТ-бізнесу, сябра Каардынацыйнага савета Максім Баграцоў.
11 гадоў калоніі — за наезд на вайскоўцаў.

25-гадовы студэнт БНТУ Ціхан Осіпаў, па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня удзельнічаў у акцыях пратэсту і наехаў на BMW на пяцярых вайскоўцаў. Пасля чаго утапіў аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб угоне.

З абвінавачаннем пракурора я не згодны. Я лічу, што гэта не правамерна занадта суровае пакаранне, я адэкватны чалавек, я ніколі ў жыцці не пайшоў бы на гвалт, а ўжо на забойства кагосьці — тым больш.

Я ўдзячны, скажам так, гэтай нагодзе, што ніхто з пацярпелых сур'ёзна не пацярпеў, і яшчэ раз хачу паўтарыць, што прашу ў іх прабачэння”, — заявіў у судзе Ціхан.