Кандыдат у прэзідэнты ЗША Джо Байдэн абяцае ў выпадку абрання ўзмацніць санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і яго чынавенства:
"Міжнародная супольнасць павінна значна пашырыць санкцыі супраць паплечнікаў Лукашэнкі і замарозіць афшорныя рахункі, дзе яны захоўваюць сваё скрадзенае багацце, — заявіў Байдэн. — Як прэзідэнт, я буду супрацоўнічаць з нашымі еўрапейскімі партнёрамі і саюзнікамі, каб скласці план эканамічнай падтрымкі сапраўды суверэннай, дэмакратычнай Беларусі".
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 3 лістапада. У Байдэна ёсць усе шанцы на абранне — па выніках большасці сацыялагічных апытанняў ён апярэджвае дзейнага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Мінск. Медыкі з 6-й бальніцы раніцай 28 кастрычніка выйшлі на вуліцу Даўгабродскую і сталі ў ланцуг салідарнасці з забастоўшчыкамі і рэпрэсаванымі пратэстоўцамі.
"Мы не маем маральнага права баставаць, але выказваем салідарнасць усім смелым людзям, якія не баяцца адстойваць свае правы", — каментуюць яны.
Падчас ланцуга салідарнасці ніводны пацыент не пацярпеў — медыкі выходзяць на акцыі выключна ў непрацоўны час.

Мінск. Раніцай нейкія партызаны пашкодзілі 5 светлафораў на Партызанскім праспекце. Цяпер следчыя шукаюць, хто гэта зрабіў.
На праспекце ўтварыліся невялікія пробкі, але цяпер дарожная сітуацыя звычайная.
На праспекце ўтварыліся невялікія пробкі, але цяпер дарожная сітуацыя звычайная.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Калі вы не едзеце на Шчучынўчыну — Шчучыншчына едзе да вас! Алена Жалудок увечары спявала свой хіт у мінскім квартале "Магістр". Яна цяпер сапраўдная зорачка!
Што адбываецца ў РНПЦ "Кардыялогія", медыкаў з якога ўчора затрымлівалі на ланцугу салідарнасці? Ці сапраўды дактары хацелі сарваць канферэнцыю, як сказалі па дзяржаўным ТБ? Ці спынілася праца цэнтра? Што калегі затрыманых думаюць пра пратэсты?
@euroradio паразмаўляла з медыкамі пра гэта ўсё: https://euroradio.pl/supracouniki-rnpc-kardyyalogiya-my-yak-adna-vyalikaya-syamya-adno-za-adnago
@euroradio паразмаўляла з медыкамі пра гэта ўсё: https://euroradio.pl/supracouniki-rnpc-kardyyalogiya-my-yak-adna-vyalikaya-syamya-adno-za-adnago
Euroradio.fm
Супрацоўнікі РНПЦ "Кардыялогія": мы як адна вялікая сям'я — адно за аднаго
Медыкі пра затрыманні калег, рэакцыю АНТ і грамадзянскую пазіцыю.
Мазырскае ДАІ падпалілі "кактэйлем Молатава". Каля 3:30 уночы на 28 кастрычніка невядомы падышоў да будынка ззаду, разбіў шыбу на першым паверсе і закінуў у пакой бутэльку з гаручай вадкасцю.
У выніку пакой выгараў, але далей агонь не пайшоў. Мяркуючы па фота, гэты кабінет ці быў напалову пусты, ці пасля пажару з яго ўжо паспелі вынесці мэблю.
Мазырскі СК пачаў справу па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса — асабліва злоснае хуліганства.

⚡️ Тэлеграм-канал "Стачком Азота" паведамляе, што з "Гродна Азот" заднім чыслом звольненыя 11 чалавек.
⚡️ Мінск. Студэнты БНТУ паведамляюць, што з універсітэта заднім чыслом адлічылі ўсіх, каго затрымалі падчас марша ў панядзелак. @euroradio правярае гэтую інфармацыю.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Не прайшло і сутак, а пра "Хлопотное дельце" ўжо выпусцілі стыкерпак. Цяпер кідаць курыць на бліжэйшыя 15 сутак і ганяць ва ўсю моц можна ва ўсіх раённых чаціках!
Еўрарадыё | Еврорадио
Не прайшло і сутак, а пра "Хлопотное дельце" ўжо выпусцілі стыкерпак. Цяпер кідаць курыць на бліжэйшыя 15 сутак і ганяць ва ўсю моц можна ва ўсіх раённых чаціках!
Дарэчы, як даведалася @euroradio, героя завуць Сяргей Міронаў. Яму 24 гады. Мяркуючы па відэа, "у звычайным жыцці" ён працуе на заводзе "Інтэграл". Але цяпер Міронаў чакае суда ў мінскім ізалятары ў завулку Акрэсціна.
Мінск. Вось такі загад выйшаў у БДТУ. Замест акцый салідарнасці і ўдзелу ў маршах студэнтам і выкладчыкам прапануюць далучыцца да кампаніі па ўнясенні змен у Канстытуцыю! Цікава, як гэта працуе ў галаве ва ўніверсітэцкіх ідэолагаў: сёння вы пратэстуеце, а заўтра раз — і пачынаеце гуляць у гульню па правілах Лукашэнкі?
Крыніца
Крыніца
Мінск. З БДЭУ за грамадзянскую пазіцыю звольнены дэкан Факультэта міжнародных бізнес-камунікацый Міхаіл Мішкевіч. Гэта адзін з самых паважаных супрацоўнікаў універсітэта.
Пасля звальнення Мішкевіча на яго старонцы ў "Фэйсбуку" выпускнікі БДЭУ пакінулі дзясяткі водгукаў з падтрымкай і падзякамі. Ёсць і гнеўныя водгукі: "Слабыя людзі звальняюць моцных", "Шкада, што ўніверсітэтам кіруюць рабы".
UPD: З @euroradio звязаліся прадстаўнікі Студэнцкай рады ФМБК БДЭУ. Яна распавяла, што афіцыйна Міхаіл Мішкевіч цяпер у адпачынку, замест яго працуе выканаўца абавязкаў. Дакументаў пра звальнренне Мішкевіча у Студрадзе не бачылі.

Паліттэхнолаг Віталь Шкляраў — у Вашынгтоне. Пра гэта піша галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў.
Мінск. Больш за 50 студэнтаў раніцай сабралася ў галоўным холе МДЛУ на пратэставую акцыю. Цяпер яны перайшлі ў актавы зал для афіцыйнага абмеркавання забастоўкі.
Відэа: @MSLUstud
Відэа: @MSLUstud