Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
36.9K photos
7.38K videos
13 files
27.1K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь". Новы закон:

— прадугледжвае больш мяккае пакаранне па "наркатычным" 328-м артыкуле;
— уводзіць крымінальную адказнасць за наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму;
— уводзіць крымінальную адказнаць за схіленне спартоўца да выкарыстання допінгу.

https://euroradio.fm/lukashenka-zmyakchyu-pakaranne-za-narkatychny-328-y-artykul
Новы прэм'ер-міністр Брытаніі (злева).
У Беларусі існуе і перыядычна папаўняецца Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Экстрэмісцкай інфармацыйная прадукцыя прызнаецца на падставе адпаведнага рашэння суда. Так, фотаальбом Belarus Press Photo 2011 быў прызнаны экстрэмісцкім судом Ашмянскага раёна.

Якім чынам і хто выключае тую ці іншую інфармпрадукцыю са спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў? Ці рэальна ўвогуле гэтага дамагчыся? Хто павінен быць ініцыятарам такога выключэння і ці былі такія выпадкі ў нашай краіне?

Адкажуць юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка і актывіст анархісцкага руху Мікола Дзядок.
Гэтым летам у Мінску зменяцца адразу трое еўрапейскіх дыпламатаў. Новыя кіраўнікі таксама з’явяцца ў амбасадах Вялікабрытаніі, ФРГ і Еўрасаюза. Еўрарадыё распавядае, хто яны і чым займаліся да таго, як атрымалі працу ў Беларусі.

https://euroradio.fm/novyya-eurapeyskiya-ambasadary-u-belarusi-hto-yany
Той момант, калі Белавія атрымлівае медаль ад Дональда Трампа — і гэта не фэйк ньюз... ну амаль )
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запатрабаваў далажыць яму, як расследуецца забойства журналіста Паўла Шарамета. За зачыненымі дзвярыма крыміналісты азнаёмілі яго з матэрыяламі і ходам справы. А ўсім астатнім на прэс-канферэнцыі паказалі ўвесь шлях забойцаў журналіста і момант закладкі бомбы пад яго машыну.

https://euroradio.fm/zyalenskamu-pakazali-videa-z-zaboycami-paula-sharameta
Беларусы сабралі некалькі тысяч рублёў, каб Валянціна Барадуліна — удава народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна — магла аплачваць святло ў сваёй кватэры. Валянціна Міхалаўна была вінная камунальнікам амаль $500, яны адключылі ёй святло, і яна не магла нават прыгатаваць сабе ежу... Але людзі адгукнуліся на яе бяду. Талака — вось чым беларусы моцныя! Разам мы сіла!

https://euroradio.fm/valyancine-baradulinay-sabrali-groshay-na-svyatlo-na-nekalki-gadou-naperad
МАРГ загадаў выдаліць рэкламны ролік завода "Белмаш" – пародыю на кліп Satisfaction . Работніцам прадпрыемства праз спёку нібыта дазволілі працаваць у купальніках. І панеслася...

https://euroradio.fm/marg-zagadau-vydalic-reklamny-rolik-zavoda-belmash
Міленіялы прыдумалі сабе "Зубр". І расклеілі пра яго абвесткі на слупах. А вы б далучыліся да такой "новай беларускай апазіцыі"?
Расіяне вызначыліся з кампенсацыяй за "брудную" нафту. Добрая навіна: кампенсацыя будзе. Дрэнная навіна: вырваць яе ў "Транснафты" будзе няпроста.

Шкоду ад "бруднай" нафты, якая трапіла ў трубаправод "Дружба", беларускі ўрад ацэньвае ў 155 мільёнаў долараў.

https://euroradio.fm/transnafta-vyznachylasya-z-kampenacyyay-za-brudnuyu-naftu
Фестывальны сезон у Беларусі ў самым разгары: “Рок за Баброў”, A-Fest, Freaky Summer Party — мерапрыемствы, якія ў хуткім часе пройдуць у Мінску. Але за межамі сталіцы таксама ёсць на што паглядець. А галоўнае, пакаштаваць!

Гід кулінарных фестываляў, дзе можна выпіць, закусіць ды проста даведацца, як адпачываюць у рэгіёнах 👇

https://euroradio.fm/paleskiya-kaubasy-uha-fest-svyata-agurka-gid-pa-kulinarnyh-festyvalyah-belarusi
⚡️ У Анкары паранены дарадца-пасланнік амбасады Беларусі ў Турцыі Аляксандр Паганшаў. Ён вяртаўся дадому разам з дзіцём, калі ў яго страляў сусед па доме, адстаўны вайсковец, які пазней скончыў жыццё самагубствам. Турэцкія СМІ паведамляюць, што прычынай стала бытавая спрэчка, а нападнік пакутаваў ад псіхічнага захворвання.

Дыпламату зрабілі аперацыю, яго стан ацэньваецца як цяжкі.
Учора з'явіўся трэйлер расійскага серыяла "Чарнобыль". Без ЦРУ не абышлося.

Ужо амаль 5 тысяч дызлайкаў!
Суседка параненага ўчора супроцоўніка беларускай амбасады ў Турцыі распавядае:

"Пачула стрэл, выйшла на балкон і ўбачыла, як у бок будкі аховы бяжыць мой сусед, беларускі дыпламат, сцякаючы крывёй і трымаючы двух дзяцей за рукі. Пачуліся яшчэ два стрэлы, пасля чаго ён упаў на калені і ўжо не падымаўся. Ахова схапіла дзяцей і запхнула іх у будку".

https://euroradio.fm/vidavochca-raspavyala-yak-paraneny-belaruski-dyplamat-ratavau-dzyacey
Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў працягваюць шукаць нацыянальную ідэю.

"Быць творцам прасторы невялікай нацыі — гэта велізарны бенефіт", — кажа філолаг, мовазнаўца, выкладчык, старшыня БНФ з 1999 да 2007 года Вінцук Вячорка.

Глядзіце чарговы выпуск праграмы "Ідэя Х"!
Людзі радасна віталі Лукашэнку: "Мы вас любім, цэнім, паважаем, Аляксандр Рыгоравіч! Прыязджайце да нас часцей!".

Пасля сустрэчы журналісты спыталі ў аднаго з мясцовых жыхароў, чаму ён і яго землякі не скардзіліся Аляксандру Лукашэнку, не гаварылі пра праблемы. Мужчына сказаў, што ў іх усё добра і няма на што скардзіцца. Ну што ж, цяпер мы ведаем раён Беларусі, дзе няма ніякіх праблем!

https://euroradio.fm/lukashenku-akruzhyu-natoup-lyudzey-zhanchyna-z-kazahstana-zdymala-yago-na-telefon
Мінабароны пракаментавала здарэнне з чарговым салдатам, які парэзаў сабе вены:

"Гэта не замах на суіцыд. Чалавек ведаў пра бяспеку сваіх дзеянняў. Гэта было абсалютна бяспечна для жыцця, на вачах у людзей. І ён нават не сышоў бы кроўю".

Гэта ўжо другі выпадак за 10 дзён.

https://euroradio.fm/yon-navat-ne-syshou-krouyu-minabarony-ab-saldace-shto-parezau-veny