Еўрарадыё | Euroradio
34.5K members
6.38K photos
2.15K videos
6 files
5.19K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
to view and join the conversation
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Брэст. Блізу 100 чалавек сабраліся на пешаходнай вуліцы ў цэнтры горада і скандуюць "Жыве Беларусь!"

Відэа
@khliabets
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Калона падышла да месца, дзе сілавікі перакрылі Партызанскі праспект. Пратэстоўцы вырашылі развярнуцца і вяртацца ў бок цэнтра.
Мінск. Слухачы @euroradio перадаюць, што з боку ўнівермага "Беларусь" на Партызанскім праспекце "чуваць нешта накшталт петардаў".
Мінск. Пачалося сілавое супрацьстаянне, перадае @onlinerby. У сілавікоў паляцелі нейкія прадметы. Чуваць хлапкі, падобныя на выбухі і на стрэлы.

Таксама паведамлялася пра тое, што дэманстранты заблакавалі адну ці некалькі машын з сілавікамі, калі яны збіраліся праводзіць затрыманні.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Відэа, на якім відаць выбухі побач з універмагам "Беларусь"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Аўтамабільны рух па Партызанскім праспекце ў бок кальцавой дарогі па-ранейшаму перакрыты. У раёне Мотавелазавода сілавікоў зараз столькі, што яны занялі сваім транспартам тры паласы з чатырох.

Дзякуй за відэа слухачу @euroradio!
Брэст. Адбыліся затрыманні. Жанчыны паспрабавалі не выпусціць з вуліцы мікрааўтобус, у які сілавікі кінулі затрыманых, але ў іх гэта не атрымалася.

Цяпер пратэстоўцы ізноў сабраліся на ходніках і працягваюць марш, перадае Максім @khliabets
Мінск. Сёння на "Маршы партызанаў" заўважылі Макса Каржа з жонкай і дзіцем. Цяпер паўстае пытанне: ці пасадзяць куміра падлеткаў на суткі?

Фота @nashaniva, @tutby_official
МУС прызнала, што сілавікі сёння стралялі гумовымі кулямі, але настойвае, што толькі ў паветра. Нібыта ім давялося гэта рабіць з-за таго, што дэманстранты кідалі ў іх камяні.
Мінск. Пратэстоўцы дайшлі да аўтавакзала "Усходні". Асноўная частка калоны ідзе далей на праспект Ракасоўскага.
Еўрарадыё | Euroradio
Мінск. Побач з заводам "Мотавела", дзе групкі пратэстоўцаў цяпер даганяюць асноўную калону, адбыўся хапун. Слухачы @euroradio перадаюць, што сілавікі выкарысталі газавы балончык.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Менавіта так адбываўся хапун каля Мотавела пасля таго, як калона пайшла наперад, а тут засталася невялікая групка пратэстоўцаў, якія адсталі ад аснаўнога натоўпу. Сілавікі наляцелі, пахапалі хлопцаў, а ў твары жанчынам пырснулі слезацечным газам і хутка з’ехалі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Калона пратэстоўцаў прайшлася па праспекце Ракасоўскага.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Безназоўны сілавік страляе ў паветра з вакна міліцэйскага аўтобуса. Проста так. У ягоны бус нічога не ляціць, да яго ніхто не бяжыць і нават не падыходзіць.

Чаму сілавік гэта робіць? Пратэстоўцы нагодаў страляць не даюць. А стрэльба пячэ рукі. Плюс адчуванне, што ўсё яму дазволена.
У Мінску запрацавалі ўсе станцыі метро, пра гэта паведамляе метрапалітэн.
Брэст. Затрыманыя журналісты: фатограф "Бінокля" і "Брэсцкай газеты" Раман Чмель і пазаштатнік "Брэсцкай газеты" Максім @khliabets.
Слухачы @euroradio перадаюць, што на вуліцах Мінска мабільны інтэрнэт ізноў працуе без абмежаванняў.
Мінск. Ніна Багінская на сённяшнім Партызанскім маршы!

Фота А. Красоўскі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Вялікі “Марш партызанаў” 17 кастрычніка скончыўся ў нетрах Чыжоўкі. Паглядзіце, якая там была атмасфера!