Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.2K photos
7.43K videos
13 files
27.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Мінск. На Кальварыйскай пратэстоўцы змаглі аб'яднацца ў шматтысячную калону, і цяпер крочаць у бок станцыі метро "Маладзёжная".

Слухачы @euroradio паведамляюць, што яшчэ адна вялікая калона прыняла рашэнне не ісці ў цэнтр горада, развярнулася побач з Оперным тэатрам і кіруецца ў бок Зялёнага Луга.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Брэст. Затрымалі дзяўчыну з бел-чырвона-белым парасонам. Неўзабаве і праўда пачнуць перафарбоўваць бел-чырвона-белыя трубы заводаў...

Відэа @brestgazetatelegram
Мінск. "Найбліжэйшая адчыненая станцыя метро — "Пушкінская", паведамляе абвестка. Але гэта ненадоўга, бо ў бок "Пушкінскай" кіруецца шматтысячная калона пратэстоўцаў.

Дзякуй за фота слухачу @euroradio
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Агромная калона сілавікоў заблакаваная на мосце да вуліцы Кальварыйскай.

Відэа @motolkohelp
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Відэа чытачоў @tutby_official з жорсткім затрыманнем на Раманаўскай слабадзе. Мяркуючы па відэа, якое мы пакажам вам наступным, гэта працуе ГУБАЗіК. Трое трымаюць затрыманага чалавека на зямлі, а чацвёрты падлятае да іх і б'е яго нагой у твар.

Бліжэй да канца відэа адзін з сілавікоў кідае бел-чырвона-белы сцяг на дарогу, а чалавек, падобны да кіраўніка ГУБАЗіК Мікалая Карпянкова, падбірае яго і ўносіць з сабой.
Мінск. TUT.by паведамляе пра гучны хлапок побач з гасцініцай "Планета". Гэта зусім недалёка ад Стэлы "Мінск — Горад-герой".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Пасля таго, як вялікая калона сілавікоў з’ехала ў бок “Пушкінскай” людзі выйшлі і заблакавалі Кальварыйскую.
Мінск. Сілавікі сустракаюць вялікую калону пратэстоўцаў побач з "Бонатэлем" на вуліцы Прытыцкага.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Сілавікі сустракаюць вялікую калону пратэстоўцаў побач з "Бонатэлем" на вуліцы Прытыцкага.
Мінск. Каля "Бонатэля" супраць пратэстоўцаў ізноў ужылі вадамёт, людзі разбегліся — у тым ліку і па могілках, якія зусім побач. Сілавікі пабеглі іх затрымліваць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Відэа пра тое, хто сёння супрацьстаіць пратэстоўцам на мінскім "Маршы годнасці". Чалавек, падобны да кіраўніка ГУБАЗіК Мікалая Карпянкова, нясе БЧБ-сцяг, які толькі што адабралі ў аднаго з мітынгоўцаў. За ім ідзе чалавек у шэрай байцы, які толькі што біў ляжачага затрыманага. Яшчэ адзін сілавік з гэтай кампаніі выходзіць на дарогу і адбівае люстэрка аўтамабіля, які едзе побач.

Бязмежжа сілавікоў, нематываваная агрэсія і пачуццё ўседазволенасці — вось супраць чаго сёння пратэстуюць людзі ў Беларусі.
Мінск. Знайшлася яшчэ адна калона пратэстоўцаў — яна ідзе па вуліцы Нававіленскай у бок Арлоўскай. Але ёсць і дрэнная навіна: да яе ўжо едуць аўтазакі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Пратэстоўцаў разганяюць на станцыі метро "Пушкінская". Відэа знятае 10 хвілін таму з вакна кавярні.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Вось як сілавікі атакавалі пратэстоўцаў ля Стэлы — відэа, знятае з некалькіх метраў. Яны проста наляцелі і пачалі збіваць дубінкамі.

На 0:09 сілавік у цывільным і ў акулярах ударыў пратэстоўцу нагой, але паслізнуўся, упаў і так спужаўся, што хутчэй пабег да сваіх.

Відэа @mbkhmedia
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Незадоўга да разгону калона пратэстоўцаў на вуліцы Кальварыйскай скандуе ў тысячу галасоў: "Крыса, уходи!"

@euroradio
Мінск. Пратэстоўцы застаюцца на станцыі метро "Пушкінская" і ў яе ваколіцах.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Непадалёк ад станцыі метро "Пушкінская" АМАП паспрабаваў затрымаць пратэстоўцаў, аднаго з іх пачалі збіваць дубінкамі. Неспадзявана людзі адказалі — і пасля кароткага канфлікту сілавікі былі вымушаныя адступіць.

Відэа @tutby_official
Мінск. На вуліцы Прытыцкага ў Мінску затрыманы галоўны рэдактар @nashaniva Ягор Марціновіч і фатографка гэтага выдання Надзея Бужан. Пра гэта @euroradio распавялі сведкі затрымання.

Сілавікі цяпер палююць на пратэстоўцаў у дварах вакол станцыі метро "Пушкінская", заходзяць даволі далёка.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Бясконцыя атрады сілавікоў спяшаюцца да стэлы, каб разганяць пратэстоўцаў. З калонак у гэты час гучыць песняроўскае "Песни партиза-а-а-а-ан, сосны да туман".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Галоўнага рэдактара "Нашай нівы" Ягора Марціновіча (у зялёным) і фатографку Надзею Бужан вядуць да мікрааўтобуса сілавікоў. Бачна, што Марціновіч апрануты ў камізэльку з надпісам "прэса".
Мінск. А 18-й адкрытыя ўсе станцыі мінскага метро, якія зачыняліся на час пратэстаў. У тым ліку і "Пушкінская", у ваколіцах якой дагэтуль працягваюцца затрыманні.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Прыкладна 20 сілавікоў сабраліся перад хостэлам "Флэтком" ля станцыі метро "Пушкінская". Спачатку яны спрабавалі выбіць дзверы хостэла. Пасля на відэа, знятым чытачамі @tutby_official, бачна, як з яго выводзяць людзей.