Еўрарадыё | Euroradio
32.7K members
7.18K photos
2.3K videos
6 files
5.84K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
to view and join the conversation
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
— Трымайся, Паша. Хутка выйдзеш.
— Я ведаю. Не перажывайце. Ціснем далей! Жыве Беларусь!

Атмасфера ў судзе ў Маладзечне пасля прысуду — Павел Пяскоў атрымаў 3 гады і 3 месяцы калоніі за тое, што адбіваў затрыманага ў міліцыі.
Пратаколы пад капірку: чым жывуць “жаночыя” камеры ў Жодзіне?

Супрацоўніцу адной з мінскіх архітэктурных майстэрняў затрымалі 12 верасня. Прычына затрымання стандартная для апошняга часу: “удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”. Далей была не менш стандартная працэдура: суд па "Скайпе", пратакол з “нестыкоўкамі”, блытаныя паказанні сведкі-міліцыянта, 13 сутак адміністрацыйнага арышту.

Што найбольш уразіла ў сітуацыі “затрыманне — суд — суткі”? Як ацэньвае свой турэмны досвед? Ці не расчаравалася ў мірных пратэстах?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае супрацоўніца архітэктурнай майстэрні Дар’я Чачко.

https://youtu.be/gXyaGN0lFpA
Мінск. Знік блогер Эдуард Пальчыс. Яго жонка піша, што ён заўважыў за сабой сачэнне і планаваў перабрацца ў бяспечнае месца. Але сувязі з ім няма ўжо трэці дзень.

Тэлеграм-канал @palchys, у якім Эдуард Пальчыс аналізаваў тое, што адбываецца ў Беларусі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Літва. Імправізаваная прэс-канферэнцыя Святланы Ціханоўскай пасля сустрэчы з Эмануэлем Макронам у Вільні доўжылася 2,5 хвіліны.

Інтарэс журналістаў да Ціханоўскай шалёны — але ў яе сур'ёзная ахова, якая змусіла іх трымацца на адлегласці.

На частку пытанняў адказвае Франак Вячорка — дарадца Святланы Ціханоўскай.
“Мур хутка рухне”: з дваровага канцэрта — на Акрэсціна

Музыкантаў Аляксандра Памідорава і Уладзіслава Наважылава затрымалі вечарам 19 верасня — адразу пасля імправізаванага дваровага канцэрта ў адным са сталічных “спальных” мікрараёнаў. Абодвух прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным мерапрыемстве" і пакаралі 8 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Ці гатовыя былі да затрымання і “сутак”, калі ішлі спяваць на “дваровы канцэрт”? Як ацэньваюць свой турэмны досвед? Ці чакаць “турэмных песень” ад дуэта Памідораў — Наважылаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказваюць лідар гурта Pomidor/off Аляксандр Памідораў і фронтмен гурта Gods Tower Уладзіслаў “Лэслі” Наважылаў.

https://youtu.be/g31yhl-H8tk
Мінск. Адміністрацыі лінгвістычнага ўніверсітэта так надакучылі штодзённыя студэнцкія пратэсты на ўваходзе ў галоўны корпус, што яго папросту перакрылі. Уваход у МДЛУ цяпер — праз іншыя карпусы.
Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна, пракаментаваў віленскую сустрэчу Эмануэля Макрона і Святланы Ціханоўскай:

"Прэзідэнт Францыі сустрэўся з грамадзянкай Беларусі. Гэта права і прэзідэнта Францыі, і грамадзянкі Беларусі. Мы паважаем і яго права, і яе. Па ўсёй бачнасці, прэзідэнт Францыі падтрымлівае гэтую грамадзянку Беларусі. Мы гэта так успрымаем".
Мінск. Міліцыя адмовілася пачынаць крымінальную справу супраць хлопца, які разбіў бутэльку і "розачкай" пагражаў хлопцам з БЧБ-сцягамі, а пасля кідаўся ў іх крэсламі.

На думку супрацоўнікаў Маскоўскага РУУС, неадэкватна ў гэтай сітуацыі паводзілі сябе менавіта хлопцы з нацыянальнай сімволікай, якія адпачывалі на летняй тэрасе бара: "Па іх было бачна, што яны хацелі пабіцца". А хлопец з "розачкай" у руках, які кідаўся ў людзей мэбляй? У яго дзеяннях "адсутнічае склад злачынства". І праўда, а што гэтыя, са сцягамі, дэстабілізуюць сітуацыю ў краіне!

Пачытайце гэты казачны пратакол. Яно таго вартае!

Відэа @nexta_live
Ці "зліваецца" пратэст? "Аптыміст" Чалы vs "песіміст" Свярдлоў

Хто выйграе ад таго, што пратэсты ў Беларусі зацягваюцца? А ад "таемнай інаўгурацыі"? Ці атрымаецца ва ўладаў утрымаць узровень жыцця "электарату" на "антыпратэстным" узроўні? Якія стратэгіі пратэстоўцаў яшчэ не праваліліся? Ці знішчаная Каардынацыйная рада? Ці злуецца Аляксандр Лукашэнка праз тое, што Святлана Ціханоўская за апошні час правяла больш сустрэч з лідарамі дзяржаў, чым ён?

"Песіміст" — галоўрэд @euroradio Павел Свярдлоў — абмяркуе ўсё гэта з "аптымістам" — незалежным аналітыкам Сяргеем Чалым.

https://youtu.be/LVGoerrE5rw
Вялікабрытанія ўвяла санкцыі ў дачыненні да 8 грамадзянаў Беларусі, адказных "за парушэнні правоў чалавека пасля сфальсіфікаваных выбараў". У санкцыйным спісе:

— Аляксандр Лукашэнка;
— Віктар Лукашэнка;
— Ігар Сергіенка;
— Юрый Караеў;
— Аляксандр Барсукоў;
— Юрый Назаранка;
— Хазалбек Атабекаў;
— Дзмітрый Балаба.

Гэтыя людзі не змогуць уехаць на тэрыторыю Вялікабрытаніі, а іх актывы на брытанскай тэрыторыі будуць замарожаныя. Санкцыі набываюць моц з моманту паведамлення пра іх.
Кіраўнік расійскай знешняй разведкі: у Беларусі падчас правакацыі могуць забіць аўтарытэтнага ксяндза

Сяргей Нарышкін
заявіў, што ў падрыхтоўцы пратэстаў у Беларусі ўдзельнічалі інструктары ЦРУ і Пентагона.

"У працы з беларускай апазіцыяй амерыканцы ссоўваюць фокус увагі на павышэнне актыўнасці яе сілавога крыла з ліку радыкальных нацыяналістаў. Дзярждэпартамент разгарнуў працу па падключэнні да пратэстных выступаў экстрэмісцкіх элементаў".

https://euroradio.pl/kiraunik-svr-u-belarusi-padchas-pravakacyi-moguc-zabic-autarytetnaga-ksyandza
⚡️ Мінінфарм пазбавіў самы папулярны інтэрнэт-сайт Беларусі — TUT.by — статуса сродка масавай інфармацыі з 1 кастрычніка да 30 снежня 2020 года.
“Пытаннечкі”: “палітызаваны” святар Вячаслаў Барок

“Пытаннечкі” са Змітром Лукашуком — гэта шчырая размова пра значныя падзеі ў краіне за тыдзень. У чарговым выпуску праграмы — ксёндз-пробашч расонскага касцёла Святога Язафата Кунцэвіча Вячаслаў Барок.

Ці кожная ўлада — ад Бога? Ці можа святар не толькі мець сваю палітычныю пазіцыю, але і дзяліцца ёй з вернікамі? Што сёння адбываецца ў беларускім грамадствам? Ці можна дамагчыся пераменаў, падстаўляючы другую шчаку? Адказы ў размове з рэдактарам @euroradio Змітром Лукашуком.

https://youtu.be/kovONG6lk9o
Audio
Зміцер Лукашук і Марыя Вайтовіч у праграме ЕЎРАЗУМ абмяркоўваюць галоўныя тэмы аўторка, 29 верасня.

1:07 У Смаргоні пасля расклейвання ўлётак завялі крымінальную справу аб паклёпе

8:11 Навіны спорту

10:36 Пратаколы пад капірку: чым жывуць “жаночыя” камеры ў Жодзіне?

24:49 “Мур хутка рухне”: з дваровага канцэрта — на Акрэсціна
Пяцёра мужчын пашкодзілі аўтамабіль жонкі міліцыянера. "За злостное хулиганство возбуждено уголовное дело".

Мужчына разбіў бутэльку і "розачкай" пагражаў хлопцам з БЧБ-сцягамі, а пасля кідаўся ў іх крэсламі. "Отсутствует состав преступления".

Як там у Оруэла? Усе людзі роўныя. Але некаторыя раўнейшыя.
Еўрарадыё | Euroradio
Учора ўночы ў Бабруйску гарэла "апорка" Пажар здарыўся ў апорным пункце аховы правапарадку, які знаходзіцца на першым паверсе трохпавярховага Дома культуры. У выніку агнём пашкоджаныя ўваходныя дзверы, унутраная аддзелка і маёмасць у фае. Пацярпелых няма…
Уночы з 28 на 29 верасня ў Бабруйску гарэла міліцэйская "апорка". Мяркуючы па апісанні пажару, нехта падпаліў яе дзверы, а далей агонь распаўсюдзіўся па фае.

Слухачы @euroradio даслалі нам фота, як выглядае месца здарэння. Дзверы аддзялення міліцыі зараз апячатаныя. Сілавікі не каментавалі гэты пажар.