Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.7K photos
7.51K videos
14 files
27.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Мінск. На фоне міліцэйскіх бусаў і аўтазакаў жанчына чытае матітву "Ойча наш".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Журналістцы БТ Ксеніі Лебедзевай цяжкавата працаваць на жаночай акцыі. Але яна, здаецца, атрымлівае задавальненне ад таго, што адбываецца. Пасля нарэзкі атрымаецца "годный контент".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Нягледзячы на затрыманні, сотні жанчын працягваюць ісці маршам па вуліцах горада. Цяпер яны кіруюцца да плошчы Перамогі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Блізу дзвюх тысяч жанчын гуляюць па праспекце Незалежнасці.

Праз хвіліну пачнуцца затрыманні, і яны пахаваюцца па дварах.
Мінск. У сілавікоў у зялёнай форме і ў балаклавах падмацаванне — сілавікі ў чорнай форме і ў шлемах. Усё гэта — дзеля таго, каб затрымліваць жанчын, якія ходзяць туды-сюды па праспекце Незалежнасці.

Цікава, як сілавікі адказваюць сабе на пытанне пра грамадскую небяспеку, якую ўяўляюць гэтыя жанчыны?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Затрыманне "злоснай парушальніцы грамадскага парадку" ў ружовай сукенцы.

Удзельніц марша шукаюць таксама ў дварах на праспекце Незалежнасці. І часам знаходзяць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Вельмі сумнае відэа. Побач з міліцэйскім бусам сядзіць жанчына і крычыць: "Адпусціце дачку! Яна сядзела на лаўцы".

Адпусціце дачку. Ну калі ласка.

Відэа @onlinerby
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сілавікі не сталі затрымліваць жанчын, але папярэдзілі, што трэба разыходзіцца — "каб вы не пацярпелі".

— Чаму мы не маем права пагуляць?
— У мэтах вашай бяспекі.
— Вы жартуеце?!
— Я не жартую.

На жаль, жанчыны больш не могуць адчуваць сябе ў бяспецы ў нашым ціхім і спакойным Мінску.
⚡️ Мінск. Затрыманая карэспандэнтка @euroradio Марыя Вайтовіч. Яна таксама працавала на жаночай акцыі 26 верасня, была ў камізэльцы "Прэса" і з пасведчаннем аб акрэдытацыі.
Мінск. Вельмі жорстка затрымалі маці, якая клікала сваю дачку з міліцэйскага аўтобуса.

Перад тым з ёю далі пагутарыць журналістцы БТ Ксеніі Лебедзевай.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Затрыманне карэспандэнткі @euroradio Марыі Вайтовіч трапіла на відэа, якое публікуе @tutby_official. Відаць, як яна паказвае сілавікам дакументы, але яны ўсё роўна праводзяць яе ў мікрааўтобус.

За некалькі секундаў да таго ў тым жа месцы праспекта Незалежнасці была затрыманая журналістка TUT.by Саша Эльбаум і журналістка "Нашай нівы" Кацярына Карпіцкая.
Мінск. Сілавікі з'ехалі з праспекта Незалежнасці. Журналісты і нешматлікія жанчыны, якія пазбеглі затрыманняў і вярнуліся сюды, разыходзяцца. Можна сцвярджаць, што жаночы марш 26 верасня скончыўся.
Барысаў. Вось такая адбываецца гісторыя — матулю з трыма дзецьмі пагражаюць выселіць з інтэрната. Фармальная нагода — сабака, якога яны трымаюць. А вывешаны (і зняты адміністрацыяй) БЧБ-сцяг тут абсалютна ні пры чым.

https://euroradio.pl/maci-traih-dzyacey-vyvesila-bchb-scyag-u-akne-internata-yago-znyali-yae-vysyalyayuc
У Брэсце сёння адбылася "Сустрэча двароў". Былі печыва і гарбата, а акторы паказвалі дзеткам спектакль.

Фота Бінокль