Еўрарадыё | Euroradio
34.5K members
6.38K photos
2.15K videos
6 files
5.2K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
to view and join the conversation
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Жаночы марш стартаваў. Цяпер у ім удзельнічае блізу 1000 чалавек.

Калі ў вас ёсць фота ці відэа з яго, а таксама з маршаў двароў, якія сёння адбываюцца па ўсім Мінску, — калі ласка, пішыце нам на @euroradio_minsk — мы апублікуем.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Удзельніц "Бліскучага" жаночага маршу ўсё болей — цяпер прыкладна 2 тысячы. Спярша яны зрабілі пятлю вакол Камароўкі, а пасля пайшлі ў бок плошчы Бангалор.

Уздоўж калоны едзе паркетнік на расійскіх нумарах, з яго адкрытых вокнаў гучыць гімн СССР.
Учора слухачы @euroradio даслалі нам фота ўлёткі, якую знайшлі ў паштовай скрыні. Тэкст скіраваны да сталых людзей, а самае цікавае ў ім — апошні абзац, дзе вядзецца пра права пенсіянераў адмовіцца ад пенсіі "і тым самым знізіць нагрузку на бюджэт Рэспублікі".

Міністр працы Ірына Касцевіч заяўляе, што гэта фэйк — маўляў, Мінпрацы не мае да ўлёткі ніякага дачынення.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. У раёне Парка Дружбы народаў жаночы марш сустрэўся з калонай бел-чырвона-белых байкераў!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Побач з гандлёвым цэнтрам "Еўропа" на вуліцы Сурганава сілавікі паспрабавалі затрымаць байкера, але ўдзельніцы жаночага маршу сталі ў счэпку і закрылі яго сабой.
Мінск. Сілавікі заціснулі і абкружылі частку пратэстуючых жанчын каля гандлёвага цэнтра. Тыя ўзяліся ў счэпку.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Вось так выглядае гэтае абкружэнне. Міліцыя па адной забірае ўдзельніц акцыі ў аўтазакі.
Мінск. Затрыманая Ніна Багінская.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Вось так удзельніц Жаночага марша затрымліваюць на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа. Бачна, што для ўмяшальніцтва сілавікоў няма ніякіх падставаў — грамадскі парадак не парушаецца. Многія жанчыны не супраціўляюцца — сілавікі проста вядуць іх да аўтазакаў.
Мінск. Затрыманняў на Жаночым маршы так шмат, што да аўтазака ўтварылася чарга.
Мінск. Затрыманні на Жаночым маршы.
Еўрарадыё | Euroradio
Мінск. Затрыманняў на Жаночым маршы так шмат, што да аўтазака ўтварылася чарга.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Такое адчуванне, што сілавікам паставілі задачу забраць усіх заблакаваных удзельніц марша. Пад'язжаюць усё новыя і новыя аўтобусы для затрыманых.

Вось чарга да аўтазака.
Мінск. Як мінімум дзвюм удзельніцам Жаночага марша пасля таго, як сілавікі спрабавалі іх затрымаць, спатрэбілася дапамога медыкаў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Карэспандэнтка @euroradio перадае, што дзвюм дзяўчатам не хапіла месца ў міліцэйскіх аўтобусах — і сілавікі іх адпусцілі.

А аўтобусаў было вельмі шмат.
Мінск. Удзельніцы Жаночага маршу, якія ацалелі падчас хапуна, сталі ў ланцуг уздоўж вуліцы Сурганава.