Еўрарадыё | Еврорадио
11.1K subscribers
33.3K photos
6.69K videos
12 files
24.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Клуб знаходзіцца пад дзяржаўнай санкцыяй".

Прызёрка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя распавяла, што школа, у якой яна вучыла дзетак плаваць, не працягвае з ёю дамову арэнды. Прычына — у палітычнай пазіцыі: спартоўка актыўна выступае супраць гвалту з боку сілавікоў і адкрыта не падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку.
⚡️ Мінск. Бацька Марыі Калеснікавай атрымаў пацвярджэнне, што яна затрыманая і цяпер знаходзіцца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага. Гэта адбылося больш чым праз два дні пасля фактычнага затрымання Калеснікавай.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Выкладчыкі лінгвістычнага ўніверсітэта запісалі відэазварот пра тое, што адбываецца ў краіне і ў іх родным МДЛУ.

"Гаворка ўжо не толькі пра палітыку, а пра супрацьстаянне дабра і зла, чалавечнасці і бесчалавечнасці".
Ці пойдзе Лукашэнка на здачу незалежнасці Беларусі?

Ці рэальная пагроза падпісання Лукашэнкам усіх “дарожных мап” па інтэграцыі, чаго яшчэ раней дамагалася Масква? Ці патрэбная такая “таксічная” інтэграцыя Пуціну? Ці здолее Беларусь адбіцца ад “братэрскіх” абдымкаў Расіі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

https://youtu.be/__G1u39l5uQ
Мінск. У судзе Цэнтральнага раёна пачаўся разгляд справы першага з ратавальнікаў АСВОД, якія 6 верасня пасля Маршу адзінства выцягвалі з вады пратэстоўцаў, якія ўцякалі ад сілавікоў. Матарыста Мікалая Купрыенку вінавацяць у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы, перадае карэспандэнт @euroradio з суда.

У пратаколе сказана, што супрацоўнік Цэнтральнага РУУС Александровіч неаднаразова патрабаваў ад ратавальніка прычаліць да берага і перадаць яму асоб, падазраваных ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

АСВОДавец не прызнае віну. Кажа, што не чуў, як нехта яму нешта загадваў: "Я бачыў людзей, якія тонуць. Сінія губы, пена з рота. Людзі крычалі: "Дапамажыце, ратуйце!" Я ратаваў іх, я не чуў ніякіх загадаў".
Дэпутат Андрэй Савіных распавёў, што беларускія выбаршчыкі распачалі кампаніі па адкліканні прыкладна 50 дэпутатаў. Усяго ў Палаце прадстаўнікоў 110 дэпутатаў.

Савіных не адчувае ад сітуацыі дыскамфорту, хаця і кажа, што кампаніі па адкліканні праходзяць "з большым ці меншым поспехам". Супраць іншага мінскага дэпутата — старшыні ЛДПБ Алега Гайдукевіча — выбаршчыкі сабралі больш за 650 подпісаў. Але Мінгарсавет не пабачыў падстаў сумнявацца ў кампетэнцых "народнага абранніка".
Крымінальная міліцыя вельмі хоча даведацца, як і ад каго ў Беларусь паступае дапамога прысуджаным да штрафаў грамадзянам і сілавікам, якія звольніліся з органаў. Парушэнне банкаўскай тайны ў адносінах да шэрагу беларускіх грамадзянаў санкцыянаваў асабіста генпракурор Аляксандр Канюк.

Відаць, справа ідзе не ввельмі, бо 9 верасня Лукашэнка адправіў Канюка ў адстаўку з цмянай перспектывай працягнуць кар'еру ў дыпламатычнай сферы.
Еўрарадыё | Еврорадио
Крымінальная міліцыя вельмі хоча даведацца, як і ад каго ў Беларусь паступае дапамога прысуджаным да штрафаў грамадзянам і сілавікам, якія звольніліся з органаў. Парушэнне банкаўскай тайны ў адносінах да шэрагу беларускіх грамадзянаў санкцыянаваў асабіста…
Мінск. Яшчэ адна магчымая прычына звальнення генпракурора Аляксандра Канюка — палітычная актыўнасць яго сына. Дзмітрый Канюк — айцішнік, да сакавіка 2020 года працаваў у PandaDoc — стартапе з беларускімі каранямі, у офісе і ў супрацоўнікаў якога на пачатку верасня прайшлі ператрусы. А ў жніўні Дзмітрый разам з іншымі айцішнікамі стварыў сэрвіс для пошуку людзей, зніклых падчас пратэстаў.

Хаця гэта ўсё канспіралогія. Магчыма, Аляксандр Канюк проста вырашыў нешта змяніць у сваім жыцці.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. У судзе Цэнтральнага раёна пачаўся разгляд справы першага з ратавальнікаў АСВОД, якія 6 верасня пасля Маршу адзінства выцягвалі з вады пратэстоўцаў, якія ўцякалі ад сілавікоў. Матарыста Мікалая Купрыенку вінавацяць у непадпарадкаванні законным патрабаванням…
Мінск. Выратавальнік Мікалай Купрыенка за тое, што не прывёз выцягнутых з вады пратэстоўцаў да супрацоўнікаў АМАП, аштрафаваны на 810 рублёў (30 базавых велічыняў).

Падчас пасяджэння АСВОДавец распавёў суддзі, што яго заробак — 656 рублёў за месяц, перадае карэспандэнт @euroradio.

Неўзабаве суды чакаюць яшчэ семярых супрацоўнікаў мінскай станцыі АСВОДа.
Фактар ЗША: ці здольны Белы дом уплываць на сітуацыю ў Беларусі?

Наколькі ўважліва сочаць за беларускімі падзеямі ў Вашынгтоне і ці разумеюць тое, што ў нас адбываецца? Ці маюць сэнс санкцыі, калі папярэдні досвед іх прымянення не даў жаданага выніку? Ці скарыстаецца сітуацыяй у Беларусі Масква і як?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае палітолаг Андрэй Казакевіч.

https://youtu.be/ZKvxz47gufM
Літва. Гарадскі тэатр у Алітусе адкрыў новы сезон прыгожай акцыяй падтрымкі звольненых супрацоўнікаў беларускага Купалаўскага тэатра. Паміж іх партрэтаў на плошчы акторы па-беларуску і па-літоўску чыталі Янку Купалу.
Вось Дзмітрый Баскаў размахвае беларускім сцягам пад песню "Саня останется с нами". А вось яго выбіраюць старшынёй Федэрацыі хакея Беларусі.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Выратавальнік Мікалай Купрыенка за тое, што не прывёз выцягнутых з вады пратэстоўцаў да супрацоўнікаў АМАП, аштрафаваны на 810 рублёў (30 базавых велічыняў). Падчас пасяджэння АСВОДавец распавёў суддзі, што яго заробак — 656 рублёў за месяц, перадае…
Супраць супрацоўнікаў АСВОДа ў беларускіх судах сёння сведчаць Александровіч Аляксандр Аляксандравіч і Дзмітраў Дзмітрый Дзмітрыевіч. Гэта выдуманыя імёны супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС Мінска.

Міліцыянты не хочуць называць свае імёны. Яны тлумачаць гэта меркаваннямі бяспекі. Але ёсць і яшчэ адна прычына.

"Калі ў РУУС прывезлі хлопцаў з АСВОДа, там усе былі ў шоку. Шмат хто з міліцыянтаў ведае гэтых ратавальнікаў асабіста, гэта ж іх участак, а службы шмат узаемадзейнічаюць", — распавядае @euroradio хлопец, які ўночы на 7 верасня бачыў затрыманых выратавальнікаў у міліцэйскім участку.

Але сяброўства — сяброўствам, а пратаколы на АСВОДаўцаў усё ж склалі.
8 верасня пажарны Максім Сташулёнак у чаце “Страна для жизни” папярэдзіў жыхароў квартала “Каскад”, што да іх — каб зняць сцяг — выехала машына МНС з пад’ёмнікам. Ужо 9 верасня хлопец быў звольнены. Да заявы аб звальненні… прыклалі скрыншот паведамляння з чата!

— Мне казалі звальняцца па ўласным жаданні, але я адмовіўся. Я хачу працягваць працаваць у МНС. Я працую ў частцы больш за восем гадоў. Надзея маленькая, але я ўсё ж хачу дамагчыся справядлівасці і вярнуцца на службу, — распавядае @euroradio Максім.

— А як вы ўвогуле ставіцеся да таго, што пажарных адпраўляюць здымаць сцягі?

— Зразумела, як я стаўлюся! Інакш бы не пісаў тое паведамленне. І большасць супрацоўнікаў МНС падзяляе мой пункт гледжання.

Максім Сташулёнак страціў не толькі любімую працу, але і службовую кватэру. А ў яго цяжарная жонка і трохгадовае дзіця.
Следчы камітэт пракаментаваў затрыманні Калеснікавай, Знака і Салея

Марыі Калеснікавай
, Максіму Знаку і Ілью Салею інкрымінуюць "дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне і прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі" з выкарыстаннем СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў. Пра гэта заявілі ў Следчым камітэце.

Усё гэта — у рамках расследавання крымінальнай "справы Каардынацыйнай рады" па частцы 3 артыкула 361 КК, якую Генпракуратура распачала яшчэ 20 жніўня. Падобна да таго, што парваны пашпарт Марыі Калеснікавай адыграў ролю каталізатара і сілавікі пачалі займацца справай з патроенай энергіяй.