Еўрарадыё | Еврорадио
10.5K subscribers
35.9K photos
7.15K videos
12 files
26.3K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Мінск. Дзверы ў штаб Віктара Бабарыкі, дзе сёння быў затрыманы Максім Знак, зачыненыя. Туды нікога не пускаюць — праводзіцца ператрус. На паркоўцы з'явіўся яшчэ адзін мікрааўтобус без нумароў — у момант затрымання Знака яго там не было, перадае карэспандэнт @euroradio з месца падзей.
Еўрарадыё | Еврорадио
Photo
Мінск. У штабе Віктара Бабарыкі, дзе затрымалі Максіма Знака, спрацавала сігналізацыя. Прыехаў Дэпартамент аховы, але хлопцаў у памяшканне таксама не пускаюць. З таго боку дзвярэй кажуць, што "праводзяцца следчыя дзеянні".

Тым часам адвакат Дзмітрый Лаеўскі паведаміў, што ператрус чакаецца таксама і ў кватэры Максіма Знака. "Працэсуальнымі дзеяннямі" займаюцца супрацоўнікі Следчага камітэта.
Мінск. Вобшук у кватэры ў Марыі Калеснікавай. Сілавікі ў балаклавах і грамадзянскім адзенні не даюць увайсці ў пад’езд і падыйсці да дзвярэй у кватэру. Кажуць, што праводзяцца следчыя дзеянні.
Мінск. Святлана Алексіевіч просіць, каб да яе дома прыехалі журналісты, бо ёй тэлефануюць незнаёмыя нумары і звоняць у кватэру.
Мінск. Ператрус у кватэры Марыі Калеснікавай скончыўся, сілавікі з’ехалі на шэрым мікрааўтобусе без нумароў. З сабой яны вынеслі скрыні, у якіх па памеры маглі б памясціцца ноўтбук і дакументы.

Хвілінаў за 20 перад тым, як з'ехаць, двое людзей у балаклавах выходзілі з пад'езда. Праз нейкі час назад вярнуўся толькі адзін з іх. У руках ён трымаў нешта падобнае да сумкі з ноўтбукам.
Мінск. Дзверы кватэры Марыі Калеснікавай, якія ламалі сілавікі.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Дзверы кватэры Марыі Калеснікавай, якія ламалі сілавікі.
Мінск. Пашкоджанныя сілавікамі дзверы ў кватэру Марыі Калеснікавай. Праз шчыліну бачныя раскіданыя туфлі. Крыху далей стаіць валізка.
Мінск. Да дома, дзе жыве нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, прыехала некалькі дзясяткаў неабыякавых людзей, а таксама прадстаўнікі шведскай і румынскай амбасадаў. Алексіевіч — апошняя з сямі сябраў прэзідыума Каардынацыйнай рады, якая цяпер на волі і ў Беларусі. Астатнія ці затрыманыя, ці знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Скончыўся ператрус у штабе Віктара Бабарыкі, дзе сёння раніцай быў затрыманы Макс Знак. Сілавікі вынеслі з памяшкання iMac, манітор і некалькі скрыняў — верагодна, з дакументамі.
Мінск. Штаб Віктара Бабарыкі апячатаны. Перад роспісам — загадкавае прозвішча следчага, які праводзіў вобшук.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Святлана Алексіевіч адчыніла дзверы журналістам. Нобелеўская лаўрэатка распавяла пра сачэнне за сабой і падзялілася думкамі пра затрыманні сябраў Каардынацыйнай рады. З прэзідыума на волі і не ў эміграцыі засталася толькі яна — і да яе сёння раніцай званілі ў дзверы і тэлефанавалі з невядомых нумароў.
Мінск. Да дома Святланы Алексіевіч прыехаў міліцэйскі аўтамабіль. Каля яго — сілавік у цывільным.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Клуб знаходзіцца пад дзяржаўнай санкцыяй".

Прызёрка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя распавяла, што школа, у якой яна вучыла дзетак плаваць, не працягвае з ёю дамову арэнды. Прычына — у палітычнай пазіцыі: спартоўка актыўна выступае супраць гвалту з боку сілавікоў і адкрыта не падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку.
⚡️ Мінск. Бацька Марыі Калеснікавай атрымаў пацвярджэнне, што яна затрыманая і цяпер знаходзіцца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага. Гэта адбылося больш чым праз два дні пасля фактычнага затрымання Калеснікавай.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Выкладчыкі лінгвістычнага ўніверсітэта запісалі відэазварот пра тое, што адбываецца ў краіне і ў іх родным МДЛУ.

"Гаворка ўжо не толькі пра палітыку, а пра супрацьстаянне дабра і зла, чалавечнасці і бесчалавечнасці".
Ці пойдзе Лукашэнка на здачу незалежнасці Беларусі?

Ці рэальная пагроза падпісання Лукашэнкам усіх “дарожных мап” па інтэграцыі, чаго яшчэ раней дамагалася Масква? Ці патрэбная такая “таксічная” інтэграцыя Пуціну? Ці здолее Беларусь адбіцца ад “братэрскіх” абдымкаў Расіі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

https://youtu.be/__G1u39l5uQ
Мінск. У судзе Цэнтральнага раёна пачаўся разгляд справы першага з ратавальнікаў АСВОД, якія 6 верасня пасля Маршу адзінства выцягвалі з вады пратэстоўцаў, якія ўцякалі ад сілавікоў. Матарыста Мікалая Купрыенку вінавацяць у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы, перадае карэспандэнт @euroradio з суда.

У пратаколе сказана, што супрацоўнік Цэнтральнага РУУС Александровіч неаднаразова патрабаваў ад ратавальніка прычаліць да берага і перадаць яму асоб, падазраваных ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

АСВОДавец не прызнае віну. Кажа, што не чуў, як нехта яму нешта загадваў: "Я бачыў людзей, якія тонуць. Сінія губы, пена з рота. Людзі крычалі: "Дапамажыце, ратуйце!" Я ратаваў іх, я не чуў ніякіх загадаў".