Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.6K photos
7.48K videos
14 files
27.6K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Удзельніцы маршу ў падтрымку Марыі Калеснікавай дабраліся да плошчы Незалежнасці і танчаць пад "Муры". І Ніна Багінская тут.
У праграме "Дата генератар" пісьменнік Анатоль Тарас распавядае, як бітву пад Оршай доўгія гады хавалі ад беларусаў. Слаўную перамогу войскаў ВКЛ над маскоўскім войскам 8 верасня 1514 года савецкія гісторыкі ігнаравалі — трэба было падтрымліваць міф пра братнія народы.

А значэнне перамогі ў бітве пад Оршай для беларускай гісторыі — велізарнае: https://www.youtube.com/watch?v=eiXU-3BgGW0
Выбаршчыкі сабралі 668 подпісаў за адкліканне дэпутата Алега Гайдукевіча. Людзі лічаць, што дэпутат "захапіўся праглядам крывавага спектакля". Але Мінгарсавет прытрымліваецца іншай думкі — і зрэзаў кампанію па адкліканні дэпутата пасля першага ж кроку.

https://euroradio.pl/vybarshchyki-sabrali-668-podpisau-za-adklikanne-gaydukevicha-ale-im-admovili
Новая праца дызайнера Уладзіміра Цэслера прысвечаная беларускай дыяспары ў ЗША, якая актыўна падтрымлівае пратэстоўцаў.

Сам Цэслер ужо амаль тры тыдні знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі.
Слухачы @euroradio звярнулі ўвагу, што на відэа пагранкамітэта з "уцёкамі" сябраў Кардынацыйнай рады скача час на камерах відэаназірання. Калі адмесці версію з падарожжамі ў часе, то атрымаецца, што або камеры назірання на памежным пераходзе не сінхранізаваныя па часе, або што было некалькі розных дубляў асобных сцэн.

Першапачаткова нават парадак дзеянняў на гэтым відэа быў парушаны — але гэта пасля выправілі і перазалілі ролік.

На прэс-канферэнцыі ў Кіеве Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў распавялі, што іх і Марыю Калеснікаву прывезлі да мяжы на розных машынах. Ужо хаця б таму версія пра "ўцёкі" не вытрымлівае ніякай крытыкі.

https://euroradio.pl/padarozhzha-u-chase-shto-ne-tak-z-videa-ucyokau-kalesnikavay-z-belarusi
Мінск. Затрыманы адвакат Максім Знак

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Максім Знак затрыманы раніцай 9 верасня. Факты:

— на 8:30 у Знака было запланаванае інтэрв'ю праз Zoom на расійскім радыё "Эхо Москвы". Але да размовы ён не далучыўся. Калі адзін з сябраў штаба Віктара Бабарыкі патэлефанаваў яму, Знак сказаў: "Здаецца, да нас нехта прыйшоў", а пасля напісаў слова "Маскі";
— тэлефон Знака з таго часу недасяжны;
— на паркоўцы побач з офісам, дзе ўсё гэта адбылося, заўважаныя мікрааўтобусы без нумароў — такія выкарыстоўваюць беларускія сілавыя структуры.
— ёсць фота, на якім Знака па паркоўцы вядуць сілавікі.

Карэспандэнты @euroradio едуць на месца падзей.
Мінск. Затрыманне адваката Максіма Знака. Сілавікі вядуць яго па паркоўцы да свайго буса.

Знак быў апошнім з актыўных сябраў прэзідыума Каардынацыйнай рады, які на раніцу 9 верасня не быў затрыманы і не быў вымушаны з'ехаць з Беларусі. Цяпер з прэзідыума КР на волі застаецца толькі нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Фота @motolkohelp
Мінск. Дзверы ў штаб Віктара Бабарыкі, дзе сёння быў затрыманы Максім Знак, зачыненыя. Туды нікога не пускаюць — праводзіцца ператрус. На паркоўцы з'явіўся яшчэ адзін мікрааўтобус без нумароў — у момант затрымання Знака яго там не было, перадае карэспандэнт @euroradio з месца падзей.
Еўрарадыё | Еврорадио
Photo
Мінск. У штабе Віктара Бабарыкі, дзе затрымалі Максіма Знака, спрацавала сігналізацыя. Прыехаў Дэпартамент аховы, але хлопцаў у памяшканне таксама не пускаюць. З таго боку дзвярэй кажуць, што "праводзяцца следчыя дзеянні".

Тым часам адвакат Дзмітрый Лаеўскі паведаміў, што ператрус чакаецца таксама і ў кватэры Максіма Знака. "Працэсуальнымі дзеяннямі" займаюцца супрацоўнікі Следчага камітэта.
Мінск. Вобшук у кватэры ў Марыі Калеснікавай. Сілавікі ў балаклавах і грамадзянскім адзенні не даюць увайсці ў пад’езд і падыйсці да дзвярэй у кватэру. Кажуць, што праводзяцца следчыя дзеянні.
Мінск. Святлана Алексіевіч просіць, каб да яе дома прыехалі журналісты, бо ёй тэлефануюць незнаёмыя нумары і звоняць у кватэру.
Мінск. Ператрус у кватэры Марыі Калеснікавай скончыўся, сілавікі з’ехалі на шэрым мікрааўтобусе без нумароў. З сабой яны вынеслі скрыні, у якіх па памеры маглі б памясціцца ноўтбук і дакументы.

Хвілінаў за 20 перад тым, як з'ехаць, двое людзей у балаклавах выходзілі з пад'езда. Праз нейкі час назад вярнуўся толькі адзін з іх. У руках ён трымаў нешта падобнае да сумкі з ноўтбукам.
Мінск. Дзверы кватэры Марыі Калеснікавай, якія ламалі сілавікі.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Дзверы кватэры Марыі Калеснікавай, якія ламалі сілавікі.
Мінск. Пашкоджанныя сілавікамі дзверы ў кватэру Марыі Калеснікавай. Праз шчыліну бачныя раскіданыя туфлі. Крыху далей стаіць валізка.
Мінск. Да дома, дзе жыве нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, прыехала некалькі дзясяткаў неабыякавых людзей, а таксама прадстаўнікі шведскай і румынскай амбасадаў. Алексіевіч — апошняя з сямі сябраў прэзідыума Каардынацыйнай рады, якая цяпер на волі і ў Беларусі. Астатнія ці затрыманыя, ці знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Скончыўся ператрус у штабе Віктара Бабарыкі, дзе сёння раніцай быў затрыманы Макс Знак. Сілавікі вынеслі з памяшкання iMac, манітор і некалькі скрыняў — верагодна, з дакументамі.
Мінск. Штаб Віктара Бабарыкі апячатаны. Перад роспісам — загадкавае прозвішча следчага, які праводзіў вобшук.