Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.8K photos
7.51K videos
14 files
27.8K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На пратэстах у Лідзе свая атмасфера. На дзяўчат з БЧБ-сцяжкамі накідваюцца прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.

Агрэсія супраць мірных перамен.
⚡️ Прэс-сакратар і адказны сакратар Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў выйшлі на сувязь. Яны ў Кіеве. Інфармацыя пра тое, што ўкраінскія сілавікі затрымалі іх дзеля перадачы ў Беларусь, не пацвердзілася.

У найбліжэйшы час Раднянкоў і Краўцоў распавядуць, што з імі адбылося, на прэс-канферэнцыі, паведамляе штаб Віктара Бабарыкі.
Мінск. Гэты дарожны знак можна знайсці ў "Двары перамен" на вуліцы Чарвякова. Сёння таварыства ўласнікаў аднаго з дамоў у гэтым двары санстанцыя аштрафавала на $2,5 тысячы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Віцебск. 18+. На відэа — жорсткія кадры.

Учора мы напісалі пра масавую драку пратэстоўцаў з міліцыяй, якая адбылася 6 верасня. Пратэстоўцы зрэагавалі на брутальнае затрыманне і збіццё свайго таварыша і кінуліся адбіваць яго ў сілавікоў.

Сёння @belteanews публікуе відэа, знатае літаральна з некалькіх метраў ад эпіцэнтра канфлікта. На ім можна пабачыць, па-першае, як бязлітасна міліцыянты накідваюцца на пратэстоўцу, па-другое, як яго бароняць іншыя ўдзельнікі шэсця. І па-трэцяе, як шэраг жанчын становіцца паміж пратэстоўцамі і сілавікамі і ўсіх разнімае.
Мінск. Акцыя ў падтрымку Марыі Калеснікавай ля Камароўскага рынка пачалася з затрыманняў. Не паспелі ўдзельніцы мітынга разгарнуць плакаты, які сілавікі пачалі забіраць іх і цягнуць у мікрааўтобусы.

Затрымліваюць жанчын.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Затрыманні на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам. Відэа @motolkohelp
Мінск. Як толькі ля Камароўскага рынка сабралася некалькі сотняў пратэстоўцаў, затрыманні спыніліся. Жанчыны сталі ў кола і скандуюць "Марыя! Марыя!".
Мінск. Мастачку Надзею Саяпінуаўтарку перфоманса "Здабытак" пра спустошаную сілавікамі карцінную галерэю, асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта @euroradio паведамілі сябры Саяпінай.

Надзею Саяпіну затрымалі 7 верасня. Яе хлопец лічыць, што мастачку пераследуюць за яе акцыі і свой пункт гледжання на тое, што адбываецца ў краіне.
Дачка расійскага акцёра Міхаіла Яфрэмава ўдзельнічае ў беларускіх пратэстах. Чаму Ганна-Марыя Яфрэмава прыехаў падтрымаць беларусаў? Як ацэньвае акцыі, якія адбываюцца ў Мінску? І наколькі талерантныя беларусы да прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці?

На гэтыя і іншыя пытанні Ганна-Марыя адказвае ў жывым эфіры Еўрарадыё.

https://www.youtube.com/watch?v=yoaBNQ4DWXo
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Жорсткія затрыманні працягваюцца. Сілавікі паводзяць сябе роўна так, як у першыя дні пасля выбараў.
Кіеў. Прэс-канферэнцыю сябраў Каардынацыйнай рады Антона Раднянкова і Івана Краўцова можна глядзець тут: https://youtu.be/Z1IW8mlRNSU

Хлопцы распавядаюць, як іх затрымлівалі ў Мінску і як упэўнівалі з'ехаць з Беларусі. Што праўда, у зале там пакуль праблемы з трансляцыяй — час ад часу не працуе мікрафон.
Тры гадзіны з мехам на галаве. Як выкрадалі Раднянкова і Краўцова

На прэс-канферэнцыі ў Кіеве Антон Раднянкоў распавядае, што яго і Івана Краўцова сілавікі затрымалі каля 11-й гадзіны 7 верасня побач з домам, у якім жыве Марыя Калеснікава. Пасля затрымання хлопцаў некалькі разоў перавозілі з месца на месца. Прыкладна тры гадзіны Раднянкоў правёў у наручніках з мехам на галаве.

Далей — прыкладна з 14-й да 19-й гадзіны — з ім нічога не адбывалася. Магчыма, гэта звязана з тым, што ў гэты час сілавікі (найхутчэй, супрацоўнікі ДФР) размаўлялі з Іванам Краўцовым. Ён кажа, што яму прадэманстравалі доказы яго супрацьзаконных дзеянняў і прапанавалі хутка прыняць рашэнне: з'ехаць за мяжу ці трапіць пад крыміналіны пераслед з перспектывай сядзець ад 5 да 12 гадоў.
Еўрарадыё | Еврорадио
Тры гадзіны з мехам на галаве. Як выкрадалі Раднянкова і Краўцова На прэс-канферэнцыі ў Кіеве Антон Раднянкоў распавядае, што яго і Івана Краўцова сілавікі затрымалі каля 11-й гадзіны 7 верасня побач з домам, у якім жыве Марыя Калеснікава. Пасля затрымання…
Сілавікі заблакавалі дзверы — тады Калеснікава вылезла з машыны праз вакно. Што адбылося раніцай на мяжы з Украінай

Краўцоў кажа, што сілавікі стварылі ў яго ўражанне, што Марыя Калеснікава ўжо за граніцай. Каля 11-й увечары, калі хлопцы пагадзіліся на вымушаную эміграцыю, іх разам з Калеснікавай пасадзілі ў мікрааўтобус і адправілі на мяжу.

Там затрыманых перасадзілі ў машыну Краўцова. Калеснікава казала, што нікуды не паедзе, але яе пасадзілі ў аўто сілай. Тады яна пачала рваць свой пашпарт. Сілавікі заблакавалі дзверы, але Калеснікава вылезла з машыны праз вакно. У дзяржаўнай беларускай прэсе гэты эпізод быў прадстаўлены так, нібыта паплечнікі выкінулі яе са сваёй машыны.

— Чаму вы таксама не парвалі пашпарт? — запыталіся ў Раднянкова журналісты.

— Марыя Калеснікава — лідар апазіцыі. А я проста прэс-сакратар, — адказаў той.
Мінск. Скончыўся суд над сяброўкай рады ГА "Экадом" Ірынай Сухій. За ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве яе пакаралі пяццю суткамі арышту.

Раніцай 6 верасня сілавікі забралі Сухій з яе кватэры ў Мінску. Затрыманне адбылося пры яе 93-гадовай матулі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. @euroradio разгледзела, як пры затрыманнях на праспекце Машэрава баец у балаклаве і ў зялёнай форме без знакаў адрознення ўжыў супраць жанчын пярцовы балончык.

Поўнае відэа ў ТГ-канале @nexta_tv, газ ужываецца прыкладна на 57-й секундзе.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Удзельніцы маршу ў падтрымку Марыі Калеснікавай дабраліся да плошчы Незалежнасці і танчаць пад "Муры". І Ніна Багінская тут.
У праграме "Дата генератар" пісьменнік Анатоль Тарас распавядае, як бітву пад Оршай доўгія гады хавалі ад беларусаў. Слаўную перамогу войскаў ВКЛ над маскоўскім войскам 8 верасня 1514 года савецкія гісторыкі ігнаравалі — трэба было падтрымліваць міф пра братнія народы.

А значэнне перамогі ў бітве пад Оршай для беларускай гісторыі — велізарнае: https://www.youtube.com/watch?v=eiXU-3BgGW0
Выбаршчыкі сабралі 668 подпісаў за адкліканне дэпутата Алега Гайдукевіча. Людзі лічаць, што дэпутат "захапіўся праглядам крывавага спектакля". Але Мінгарсавет прытрымліваецца іншай думкі — і зрэзаў кампанію па адкліканні дэпутата пасля першага ж кроку.

https://euroradio.pl/vybarshchyki-sabrali-668-podpisau-za-adklikanne-gaydukevicha-ale-im-admovili
Новая праца дызайнера Уладзіміра Цэслера прысвечаная беларускай дыяспары ў ЗША, якая актыўна падтрымлівае пратэстоўцаў.

Сам Цэслер ужо амаль тры тыдні знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі.
Слухачы @euroradio звярнулі ўвагу, што на відэа пагранкамітэта з "уцёкамі" сябраў Кардынацыйнай рады скача час на камерах відэаназірання. Калі адмесці версію з падарожжамі ў часе, то атрымаецца, што або камеры назірання на памежным пераходзе не сінхранізаваныя па часе, або што было некалькі розных дубляў асобных сцэн.

Першапачаткова нават парадак дзеянняў на гэтым відэа быў парушаны — але гэта пасля выправілі і перазалілі ролік.

На прэс-канферэнцыі ў Кіеве Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў распавялі, што іх і Марыю Калеснікаву прывезлі да мяжы на розных машынах. Ужо хаця б таму версія пра "ўцёкі" не вытрымлівае ніякай крытыкі.

https://euroradio.pl/padarozhzha-u-chase-shto-ne-tak-z-videa-ucyokau-kalesnikavay-z-belarusi