Еўрарадыё | Еврорадио
10.4K subscribers
36.8K photos
7.36K videos
13 files
27K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Міліцыянты ходзяць па дварах квартала "Новая Баравая" пад Мінскам і выпісваюць павесткі людзям, у чыіх вокнах і на чыіх балконах вісяць бел-чырвона-белыя сцягі. Чамусьці павесткі падпісвае супрацоўнік інспекцыі па справах непаўналетніх.

21.14 КаАП — гэта парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў.
"Марыю Калеснікаву не змаглі выслаць з Беларусі, таму што гэтая смелая жанчына прыняла меры, каб зрабіць немажлівым яе перамяшчэнне праз мяжу", — такое меркаванне выказаў намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Анатоль Герашчанка.

"Дадам, што гэта не быў добраахвотны выезд. Гэта было прымусовае выгнанне з роднай краіны. Яна засталася на тэрыторыі Беларусі. Аляксандр Лукашэнка нясе асабістую адказнасць за яе жыццё і здароўе", — дадаў украінскі чыноўнік.
Еўрарадыё | Еврорадио
"Марыю Калеснікаву не змаглі выслаць з Беларусі, таму што гэтая смелая жанчына прыняла меры, каб зрабіць немажлівым яе перамяшчэнне праз мяжу", — такое меркаванне выказаў намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Анатоль Герашчанка. "Дадам, што гэта не быў…
Украінскія СМІ пішуць, што на мяжы Марыя Калеснікава парвала свой пашпарт. Гэта зрабіла немагчымай яе дэпартацыю — беларускія памежнікі вымушаныя былі пакінуць яе на радзіме.

Найхутчэй, тады — каб хаця б неяк звесці канцы з канцамі — улады прыдумалі дзіўную версію пра тое, што Калеснікаву выштурхнулі з машыны ў 6-кіламетровай зоне паміж пунктам памежнага кантролю і мяжой, не абсталяванай камерамі відэаназірання.
Дзяніс Чашун — адзін з ратавальнікаў, якія 6 верасня выцягвалі пратэстоўцаў з Камсамольскага возера і перапраўлялі на другі бераг, да станцыі АСВОД.

Ад 6 да 8 ратавальнікаў другі дзень застаюцца за кратамі. Калі будзе суд (і нават па якім артыкуле) — невядома.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
18+. МУС апублікавала жорсткае відэа аварыі ў Лагойскім раёне (Мінская вобласць). На мокрай дарозе легкавік занесла, і ён зачапіў маршрутку.

У аварыі загінуў адзін чалавек, яшчэ двое пацярпелі.
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio атрымала падрабязны каментар ад афіцыйнага прадстаўніка Дзяржпагранкамітэта Беларусі Антона Бычкоўскага: "Пункт пропуску "Аляксандраўка" знаходзіцца на ўкраінскай мяжы. Ад яго да дзяржаўнай мяжы — дзе яна рэальна праходзіць і абазначаная — яшчэ…
Цікавая дэталь. Менавіта праз памежны пераход "Аляксандраўка" тры гады таму ў Беларусь з тэрыторыі Украіны "спрабаваў прарвацца" Jeep са зброяй. Але як толькі масавыя пратэсты "недармаедаў" скончыліся, улады вырашылі забыцца пра гэтае здарэнне, якое, найхутчэй, было прапагандысцкай інсцэніроўкай.

Раніцай 8 верасня менавіта на "Аляксандраўку" прывезлі сяброўку прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікаву, якая парвала свой пашпарт, каб пазбегнуць гвалтоўнай дэпартацыі з Беларусі.

Што за анамальны памежны пераход такі?
Жорсткі пераслед і арышт апанентаў падчас выбарчай кампаніі, “элегантная перамога” з непраўдападобнымі 80%, збіццё, катаванні, забойствы мірных пратэстоўцаў пасля выбараў… Усё гэта можна было б назваць чаканымі дзеяннямі Лукашэнкі па захаванні сваёй улады. А што, калі ўсё гэта — вынік умелай маніпуляцыі?

Наколькі магчыма, што ўсе дзеянні беларускай улады сталі вынікам знешняй маніпуляцыі? Хто і якія мэты пераследуе, падштурхоўваючы да абвастрэння сітуацыі ў Беларусі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра Мізеса эканаміст Яраслаў Раманчук.

https://www.youtube.com/watch?v=YLnXLCU_x0A
Расія. Актор Міхаіл Яфрэмаў прысуджаны да 8 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Такі вынік рэзананснай справы аб учыненым ім ДТЗ на Садовым кальцы ў Маскве, у якім загінуў чалавек.
Сілавікі ўзяліся за эколагаў

Раніцай 8 верасня з вобшукам прыйшлі да Сафіі Садоўскай — дачкі затрыманай экаактывісткі Ірыны Сухій. Саму Сухій — сяброўку рады ГА "Экадом" — затрымалі раніцай 6 верасня. У яе кватэры прайшоў ператрус. Цяпер Ірына знаходзіцца ў ізалятары ў завулку Акрэсціна, супраць яе ідзе адміністрацыйны працэс аб удзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Таксама сілавікі спрабавалі трапіць у кватэру да дырэктаркі "Экадома" Марыны Дубінай, але нікога не было дома.

Сёння каля 14:30 чакаецца ператрус у сяброўкі рады ГА "Экадом" Ксеніі Малюковай. Каля пад'езда ўжо другі дзень дзяжураць невядомыя.
5 з 7 сябраў прэзідыума Каардынайцыйнай рады — за кратамі ці за мяжой. Спроба “выпхнуць” з краіны Марыю Калеснікаву раніцай 8 верасня сарвалася — цяпер яна затрыманая. На волі і ў Беларусі застаюцца толькі два сябры прэзідыума КР — юрыст Максім Знак і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Навошта Лукашэнка спрабуе выціснуць сябраў КР з Беларусі? Ці зможа рада працаваць "па зуме"? Які вынік прыносяць замежныя сустрэчы Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі? Ці не паўторыць Каардынацыйная рада лёс Рады БНР?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае давераная асоба Святланы Ціханоўскай, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова.

https://youtu.be/x0VgmB3jLZY
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Гэта трэба ва ўладаў пытацца, як, ратуючы людзей, можна апынуцца ў турме". Маці выратавальніка Пятра Траццякова — начальніка ратавальнай станцыі "Заслаўе-2" на Мінскам моры — чакае сына побач з мінскім ізалятарам у завулку Акрэсціна.

Супрацоўнікаў АСВОД, якія 6 верасня ратавалі з вады пратэстоўцаў, улады другі дзень трымаюць за кратамі. "Яны нібыта павезлі выратаваных людзей не ў той бок. Але калі ратуеш — не пра гэта думаеш, а пра тое, каб чалавеку было цёпла", — упэўненая жанчына.

Няўжо гнеў міліцыі за тое, што некалькі чалавек выпадкова пазбеглі затрымання, больш важны, чым слёзы жонак і матуляў тых герояў, якія прысвяцілі сваё жыццё ратаванню людзей?
Мінск. Студэнты МДЛУ выйшлі на ганак галоўнага корпуса ўніверсітэта на традыцыйны дзённы пратэст: спявалі песні, крычалі "Жыве Беларусь!", а пасля вярнуліся на пары, каб не адлічылі.
Пасля сёлетніх выбараў людзі пачалі задавацца пытаннечкамі: як можна давяраць сваіх дзяцей настаўнікам, у чыёй сумленнасці ёсць вялікія сумневы? Бо менавіта настаўнікі складаюць касцяк шмат якіх участковых выбарчых камісій.

Апошнімі днямі незадаволенасць пашырылася на кіраўнікоў ВНУ, якія не толькі не абаранілі сваіх студэнтаў ад затрыманняў, але часам і самі выклікалі АМАП на тых, хто… спяваў песні ў холах навучальных устаноў.

Ці варта вінаваціць настаўнікаў і як выправіць у лепшы бок стаўленне да іх з боку бацькоў? Ці павінна быць вышэйшая адукацыя “па-за палітыкай”? Ці не справакуюць апошнія падзеі ў краіне выезд моладзі за мяжу?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры @euroradio адказвае былы супрацоўнік Мінадукацыі і кіраўнік праекта “Народны падручнік” Сяргей Альшэўскі.

https://youtu.be/NeP4NRvPpI0
Залатымі словамі заканчваецца ролік, які гуляе сёння па праўладных тэлеграм-каналах. Ці разумеюць сілавікі, якія да паўсмерці збівалі пратэстоўцаў 9–12 жніўня 2020 года, што гэта і пра іх таксама?
Пасля 7 сутак арышту на волю выйшла Вікторыя Гранкоўская — студэнтка, якую раніцай 1 верасня першай затрымалі падчас студэнцкіх акцый пратэсту. Вікторыі 24 гады, яна вучыцца на 4 курсе архітэктурнага факультэта. У момант, калі да яе падышлі "людзі ў чорным", яна збірала подпісы пад петыцыяй рэктару непадалёк ад галоўнага ўвахода ва ўніверсітэт.

"Я рада, што ўсе не апусцілі рукі. Баялася вельмі, што пасля майго затрымання ўсе спужаюцца. Але ўсе малайцы. Ганаруся вамі!" — сказала дзяўчына пасля вызвалення.
⚡️ Штаб Віктара Бабарыкі паведамляе, што Марыя Калеснікава цяпер утрымліваецца ў Мазырскім памежным атрадзе (в/ч 1257). Пра гэта паведамілі некалькі ананімных крыніцаў.

Афіцыйна прадстаўнікам Калеснікавай кажуць, што яе там няма.
Мінск. Старшыня таварыства ўласнікаў аднаго з дамоў атрымаў сёння штраф — 783 рублі ($300) за парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы. Праверкі ў таварыстве пачаліся пасля таго, як на доме вывесілі вялізны бел-чырвона-белы сцяг.

Па частцы 1 артыкула 23.56 Адміністрацыйнага кодэкса максімальны штраф — 30 базавых велічынь. Тут старшыню таварыства ўласнікаў пашкадавалі — і аштрафавалі на 29 б. в.

8 верасня павесткі ў суд пачалі атрымліваць людзі, у вокнах і на балконах у якіх вывешаныя БЧБ-сцягі. Магчыма, іх таксама чакаюць штрафы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На пратэстах у Лідзе свая атмасфера. На дзяўчат з БЧБ-сцяжкамі накідваюцца прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.

Агрэсія супраць мірных перамен.