Мінск. Нягледзячы на шалёны ціск сілавікоў, студэнты лінгвістычнага ўніверсітэта працягваюць выходзіць на акцыі супраць гвалту. Сённяшні перформанс пачаўся блізу 13:00, у фае галоўнага корпуса пратэстуюць каля 20 студэнтаў з плакатамі.
"Не падабаецца жыць пры Лукашэнку — будзеце жыць пры Пуціне", — мяркуе расійскі палітычны аналітык Аляксандр Сыцін. "Руку Масквы" ён бачыць як у беларускіх выбарах, так і ў беларускіх пратэстах супраць іх.
Якая канчатковая мэта ўмяшання Крамля? Як пазбегнуць страты незалежнасці? На гэтыя ды іншыя пытанні рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука адказвае Аляксандр Сыцін.
Частка 1: https://www.youtube.com/watch?v=3heYUAxy67U
Частка 2: https://www.youtube.com/watch?v=cK0OGBUTVng

YouTube
Ад кандыдатаў на выбарах да пратэстаў — усё сцэнар Крамля?
Якія факты ўказваюць на ўмяшанне Расіі як у беларускія выбары, так і ў беларускія пратэсты? Якая канчатковая мэта гэтага ўмяшання? Як пазбегнуць страты незалежнасці?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае расійскі палітычны аналітык, доктар гістарычных навук…
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае расійскі палітычны аналітык, доктар гістарычных навук…
Святлана Ціханоўская пракаментавала знікненне Марыі Калеснікавай і ўдзельнікаў сваёй каманды ў цэнтры Мінска
"Улада займаецца тэрорам, па-іншаму гэта не назавеш. Выкраданне Марыі Калеснікавай, Антона Раднянкова і Івана Краўцова — гэта спроба сарваць працу Каардынацыйнай рады, запалохаць яе сябраў.
Улады памыляюцца, калі думаюць, што гэта нас спыніць. Чым больш яны запалохваюць, тым больш людзей будзе выходзіць на вуліцы. Мы працягнем барацьбу, будзем дамагацца вызвалення ўсіх зняволеных і правядзення новых сумленных выбараў".

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Працягваецца пратэставая акцыя ў лінгвістычным універсітэце. Студэнты і выпускнікі сабраліся на ганку і спяваюць "Воины света" і "Перемен". Пакуль без затрыманняў.
Мінск. Проста адзін працоўны дзень мінскага суддзі: "хуліганка" і 10 "незаконных масавых".
На кожную справу па артыкуле 23.34 — ад 20 да 45 хвілін. З перапынкам на абед. Канвеер правасуддзя як ён ёсць.
Крыніца: @spiski_okrestina
На кожную справу па артыкуле 23.34 — ад 20 да 45 хвілін. З перапынкам на абед. Канвеер правасуддзя як ён ёсць.
Крыніца: @spiski_okrestina
Мінск. На Марш адзінства музыкі прыйшлі з гітарамі, прытарабанілі ўдарную ўстаноўку (валанцёры цягнулі яе роварамі) і спявалі нон-стоп, не спыняючы хады!
Брэнды Unilever і "Яндекс.Лавка" адмовіліся ад інтэграцый з YouTube-шоу "Comment Out" пасля таго, як яго госця — музыку Юрыя Музычэнку — прымушалі "жартаваць" пра бел-чырвона-белы беларускі сцяг.
У Unilever адзначылі, што для брэнда "распальванне варожасці... з'яўляецца катэгарычна непрымальным". "Мы маем намер надалей пазбягаць інтэграцый, якія супярэчаць каштоўнасцям кампаніі і шкодзяць рэпутацыі нашых брэндаў. Першым такім крокам стане адмова #UnileverRussia ад далейшага супрацоўніцтва з перадачай "Comment Out" у любой форме".
"Яндекс.Лавка" не згодная з ацэнкамі і выказваннямі аўтараў шоу. Яна таксама абвясціла, што не мае намеру працягваць супрацоўніцтва з "Comment Out".
Яшчэ адным партнёрам "Comment Out" з'яўляецца кандытарскі брэнд Mars. У цяперашні момант @euroradio чакае каментароў прэс-службы кампаніі.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Прэс-служба Каардынацыйнай рады апублікавала відэа, на якое, як мяркуецца, трапіў момант затрымання Марыі Калеснікавай. Цікава, што ад "Собаля" з надпісам "Сувязь", у які сілай зацягнулі Калеснікаву, адыходзіць чалавек у працоўнай робе.
Шостага верасня ў Віцебску на мірнай акцыі пабіліся пратэстоўцы і міліцыя. У бойцы ўдзельнічала больш за сто чалавек. Яна пачалася на дарозе, дзе стаялі аўтамабілі сілавікоў, і працягнулася на полі побач.
— Наколькі я зразумеў, цяпер заведзена крымінальная справа за тое, што хтосьці ўдарыў міліцыянера ў вока. Таго чалавека білі дубінкай, ён проста адмахваўся рукамі, гэта быў міжвольны рух, — распавядае @euroradio відавочца падзей.
Да таго ж з аднаго з міліцыянераў яшчэ на самым пачатку канфлікту сарвалі маску. Ёсць відэа.
https://euroradio.pl/u-vicebsku-pratestoucy-adbivali-u-svaih-silavikou-raspachata-kryminalnaya-sprava

Сутычка пратэстоўцаў з міліцыяй у Віцебску | Столкновение протестующих с милицией в Витебске
06.09.2020. Падчас акцыі пратэсту ў Віцебску сілавікі пачалі затрымліваць людзей. Некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў пачалі адбіваць сваіх у міліцыянтаў.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Чарга па каву да кавярні o'petit стаіць з самай раніцы. Учора супрацоўнікі кавярні схавалі ў сябе некалькі пратэстоўцаў, за якімі гналася міліцыя. Праз пару хвілін сілавікі разбілі шкло ў дзвярах кавярні і забралі адтуль некалькі чалавек. Фота Кацярыны…
Мінск. Добрая навіна! У дзвярах кавярні o'petit ужо стаіць новае шкло! Менш за суткі спатрэбілася, каб сабраць грошы і замяніць разбітае сілавікамі.
З 10-й раніцы кавярня прадала блізу 700 кубачкаў кавы. І чарга не змяншаецца — проста цяпер у ёй 71 чалавек. С — Салідарнасць!
З 10-й раніцы кавярня прадала блізу 700 кубачкаў кавы. І чарга не змяншаецца — проста цяпер у ёй 71 чалавек. С — Салідарнасць!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Актыўную #ямыбатьку адмовіліся абслугоўваць у салоне прыгажосці. @euroradio набрала ў салон — там сказалі, што кліентка размовамі пра палітыку давяла свайго майстра да слёз. А ў дзяўчыны нажніцы ў руках...
https://euroradio.pl/sapraudny-geracyd-pryhilnicu-lukashenki-ne-puskayuc-u-salon-prygazhosci
https://euroradio.pl/sapraudny-geracyd-pryhilnicu-lukashenki-ne-puskayuc-u-salon-prygazhosci
МУС Беларусі прысвяціла публікацыю грамадскаму актывісту "Андрэю С." — заснавальніку фондаў #BY_help, #ByCovid19 і #BYSOL. Міліцыя прад'явіла актывісту дзіўны спіс "злачынстваў":
— ён ездзіць на таксі;
— ён ходзіць у гандлёвыя цэнтры і забаўляльныя ўстановы;
— ён ездзіць за мяжу.
Што ж, цяпер мы прынамсі ведаем: у Беларусі будучыні, якую будуе МУС, не будзе ні таксі, ні гандлёвых цэнтраў, ні забаўляльных устаноў. А пра тое, каб патраціць грошы на паездку за мяжу, дык і ўвогуле можна забыць.

Тут жывы эфір з адвакатам Максімам Знакам — сябрам прэзідыума Каардынацыйнай рады. Пра тое, як прэзідыум КР будзе працаваць ва ўмовах, калі тры яго сябры — за кратамі, а яшчэ два — за мяжой, пра крымінальную справу супраць рады, пра адсутнасць крымінальных спраў за гвалт сілавікоў і пра катаванні на беларускіх вуліцах.
https://www.youtube.com/watch?v=NAfzzc5lrNQ
https://www.youtube.com/watch?v=NAfzzc5lrNQ
YouTube
Live с Максимом Знаком 07.09
Мінск. Журналістцы "Зялёнага партала" Насце Захарэвіч, затрыманай у суботу падчас "Жаночага марша", суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла 7 сутак арышту.
Гэта ўжо сёмая беларуская журналістка, якой прысудзілі суткі за тое, што яна нібыта ўдзельнічала ў акцыі, якую прыйшла асвятляць.
https://euroradio.pl/zhurnalistka-zyalyonaga-partala-nasta-zaharevich-asudzhana-na-7-sutak

Платформа "Голас" налічыла 171 тысячу 618 чалавек з беларускімі нумарамі тэлефонаў, якія гулялі па вуліцах 6 верасня. "Насамрэч іх было яшчэ больш, бо не ўсе ведаюць пра наш праект ды ўмеюць карыстацца чат-ботам", — заўважае адзін са стваральнікаў "Голаса" Павел Лібер.
МУС абвясціў, што ў пратэстных акцыях 6 верасня ўдзельнічала 31 тысяча чалавек. То бок амаль у 6 разоў менш!
МУС абвясціў, што ў пратэстных акцыях 6 верасня ўдзельнічала 31 тысяча чалавек. То бок амаль у 6 разоў менш!
"Я ўбачыла, як маё дзіця цягнуць па зямлі, парвалі заплечнік. Па твары яму некалькі разоў урэзалі, як потым аказалася, — ёсць сінякі. Я, вядома ж, падскочыла: яны мяне груба адштурхнулі, моцна схапіўшы за руку. Думала нават — пералом.
Калі папрасіла прайсці да сына, то нейкая, прабачце, дробная пачвара сказала мне "Заткніся!". Пасля гэтага адпрацаваным ударам з локця заехаў мне знізу ў сківіцу. У масцы, цёмныя акуляры, спартыўнае адзенне — наогул не ведаю, хто гэта".
Што 6 верасня адбывалася ў Трактаразаводскім пасёлку, дзе пратэстоўцы трацілі прытомнасць, а салдаты плакалі: https://euroradio.pl/saldaty-sami-plakali-shto-rabilasya-na-chabatarova-dze-lyudzi-tracili-prytomnasc

Euroradio.fm
Салдаты самі плакалі: што рабілася на Чабатарова, дзе людзі гублялі прытомнасць
Відэа, знятыя 6 верасня ў Заводскім раёне Мінска, больш нагадваюць хроніку баявых дзеянняў.