Мінск. Пратэстоўцы забеглі ў кавярню на Нямізе, яе гаспадары зачынілі дзверы. Сілавікі ў цывільным адзенні дубінкамі разбілі дзверы і выцягнулі з кавярні некалькі чалавек.
Відэа: @tutby_official
Відэа: @tutby_official
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Калона сілавікоў пад прыкрыццём БРДМ-2 накіравалася да МКАД па праспекце Пераможцаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У МУС заявілі, што знайшлі ў багажніку адной з машын у Мінску "недзяржаўную атрыбутыку, некалькі нажоў розных відаў, сякеру, налепкі з надпісам "Страйк", "Мы патрабуем перамоваў з народам". А яшчэ там дамкрат, набор ключоў і амывайка.
Прэс-служба МУС сцвярджае, што, пабачыўшы міліцыянтаў, кіроўца машыны збег ў невядомым кірунку.
Прэс-служба МУС сцвярджае, што, пабачыўшы міліцыянтаў, кіроўца машыны збег ў невядомым кірунку.
Сярод сілавікоў, якія сёння знаходзіліся ў раёне Нямігі і Верхняга горада, быў апазнаны начальнік ГУБАЗіК палкоўнік міліцыі Мікалай Карпянкоў. Былы камандзір спецназа МУС "Алмаз".
Ёсць версія, што сённяшнія жорсткія затрыманні ў цэнтры Мінска і ўласна гэтыя людзі ў футболках і бронекамізэльках — гэта і ёсць супрацоўнікі ГУБАЗіК.
Ёсць версія, што сённяшнія жорсткія затрыманні ў цэнтры Мінска і ўласна гэтыя людзі ў футболках і бронекамізэльках — гэта і ёсць супрацоўнікі ГУБАЗіК.
Еўрарадыё | Еврорадио
Сярод сілавікоў, якія сёння знаходзіліся ў раёне Нямігі і Верхняга горада, быў апазнаны начальнік ГУБАЗіК палкоўнік міліцыі Мікалай Карпянкоў. Былы камандзір спецназа МУС "Алмаз". Ёсць версія, што сённяшнія жорсткія затрыманні ў цэнтры Мінска і ўласна гэтыя…
Мінск. Апазналі чалавека, які гумовым дручком разбіў дзверы мінскай кавярні o'petit. Гэта той самы Мікалай Карпянкоў, кіраўнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.
Якую арганізаваную злачыннасць ён шукаў у гэтай кавярні? Некалькі пратэстоўцаў, якія забеглі туды, ратуючыся ад хапуна.
Цяпер мы дакладна ведаем, што ў Мінску ёсць людзі, якім дазволена больш, чым нам з вамі. Больш, чым большасці грамадзян. І ім за гэта нічога не будзе, бо пры дыктатуры, усталяванай у Беларусі, менавіта яны — гаспадары жыцця.

У Беларусі з'явілася карта чатаў двароў і раёнаў. Праз яе можна знайсці ТГ-чацік свайго двара, а ў ім раззнаёміцца з суседзямі і пачаць разам змяняць да лепшага жыццё наўпрост навокал сябе! Спасылка: http://dze.chat
"Страшна, што людзі пачынаюць паводзіць сябе як бок зла"
Мы атрымалі на наш тг-акаўнт @euroradio_minsk меркаванне пра сённяшні "Марш адзінства". А дакладней — пра эпізод, калі барыкаду сілавікоў распісалі непрыемнымі для іх лозунгамі.
Мы не можам пагадзіцца з усімі думкамі ў гэтым тэксце. Напрыклад, нам не хацелася б глядзець на тое, як будзе затрымана столькі пратэстоўцаў, што "скончацца месцы ў камерах". Але мы не можам не прызнаць, што рацыя ў гэтых разважаннях ёсць.
Сёння на мітынгах пратэстоўцы крычаць: "Міліцыя з народам" — а праз хвіліну: "Што ты можаш без формы" і "Лашкі-петушкі". Дык можа, перад тым, як ісці на акцыю, трэба вызначыцца, "з народам" ці "петушкі"?

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Міністр унутраных справаў Юрый Караеў даў вялікае інтэрв'ю тэлеканалу СТБ. Паглядзець яго варта хаця б дзеля таго, каб разумець, што цяпер адбываецца ў галаве чалавека, які аддае загады сілавікам.
Мінск. Па інфармацыі з некалькіх незалежных адна ад адной крыніцаў, увечары 6 верасня былі затрыманыя выратавальнікі, якія выцягвалі з вады тых, хто скочыў у Свіслач, ратуючыся ад амапаўскага хапуна. Адна з крыніцаў паведамляе @euroradio, што шасцёра супрацоўнікаў станцыі арганізацыі па выратаванні на водах, якая месціцца на Камсамольскім возеры, цяпер знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Мінска.
Нагадаем, 6 верасня пасля таго, як удзельнікі Марша адзінства амаль разыйшліся, сілавікі зладзілі хапун у парку Перамогі. Каб пазбегнуць затрыманняў, пратэстоўцы скочылі з набярэжнай у Камсамольскае возера. Там іх падабралі выратавальнікі — і пераправілі на іншы бераг возера, дзе знаходзіцца іх станцыя.

Для мяне сённяшні Марш адзінства — гэта найперш не крэатыўны пратэст і не жорсткія затрыманні, хаця і тое, і другое я бачыў на свае вочы. Для мяне галоўным, што я пабачыў сёння, стала гатовасць людзей адгукнуцца і дапамагчы.
Журналістам сёння дапамагалі ўсе і паўсюль. Улады адключылі мабільны інтэрнэт — ОК, людзі пусцілі мяне ў кватэру, каб я па вай-фаі перадаў у рэдакцыю фота і відэа. Мне падказвалі, куды трэба ісці, і папярэджвалі, куды не трэба. Падсаджвалі, каб я залез павышэй і зняў паболей.
Грамадства свядома абараняе сваё права ведаць, што адбываецца. Абараняе свае вочы ад дзяржавы, якая спрабуе іх выкалаць. Гэта абсалютна новы ўзровень самаарганізацыі.
Дзяржаве таксама было б не лішне ведаць, што адбываецца. Але яна выбірае жыць у постпраўдзе, біць дзверы кавярняў і затрымліваць усіх, хто не падабаецца. У тым ліку і журналістаў.
Піша галоўны рэдактар @euroradio Павел Свярдлоў

Мінск. А вось як заначуе кавярня, дзверы ў якую 6 верасня разбілі сілавікі, каб затрымаць пратэстоўцаў, якія там схаваліся.
Добрай ночы!
Добрай ночы!
За жнівень золатавалютныя рэзервы знізіліся амаль на $1,4 млрд, ці на 15,8%. Зніжэнне абумоўлена тым, што Нацбанк вымушаны быў прадаваць валюту на Беларускай валютна-фондавай біржы, каб падтрымаць курс беларускага рубля.
https://euroradio.pl/za-zhniven-zolatavalyutnyya-rezervy-belarusi-znizilisya-na-158
https://euroradio.pl/za-zhniven-zolatavalyutnyya-rezervy-belarusi-znizilisya-na-158
Мінск. Чарга па каву да кавярні o'petit стаіць з самай раніцы. Учора супрацоўнікі кавярні схавалі ў сябе некалькі пратэстоўцаў, за якімі гналася міліцыя. Праз пару хвілін сілавікі разбілі шкло ў дзвярах кавярні і забралі адтуль некалькі чалавек.
Фота Кацярыны Андрэевай
Фота Кацярыны Андрэевай
Маргінальны праўладны канал "Беларуский инсайдер" прасоўвае думку, што хлопцы з міліцэйскімі дручкамі ў бронекамізэльках на футболкі, якія ўчора затрымлівалі людзей у цэнтры Мінска, гэта насамрэч не міліцыянты, а "народныя дружыны", якія арганізаваліся, каб "супрацьстаяць нацысцкаму перавароту". Не здзівімся, калі гэтая думка неўзабаве перакачуе ў буйныя дзяржаўныя медыя.
Сяброўка прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава знікла ў цэнтры Мінска. Па звестках TUT.by, каля 10:05 побач з Нацыянальным мастацкім музеем невядомыя пасадзілі яе сілай у аўтамабіль з надпісам "Сувязь" і звезлі.
Калеснікава ішла ў паштовае аддзяленне на вуліцы Энгельса, каб забраць нейкі пакет, які прыйшоў ёй з КДБ. Пра гэта яна за некалькі хвілін да выкрадання распавяла рэдактару @euroradio Змітру Лукашуку.
https://euroradio.pl/maryyu-kalesnikavu-u-centry-minska-vykrali-nevyadomyya

Сяброўка прэзідыума Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава знікла ў цэнтры Мінска. Па звестках TUT.by, каля 10:05 побач з Нацыянальным мастацкім музеем невядомыя пасадзілі яе сілай у аўтамабіль з надпісам "Сувязь" і звезлі. Калеснікава ішла ў паштовае аддзяленне…
Мінск. Акрамя Марыі Калеснікавай, на сувязь не выходзяць прэс-сакратар Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў і выканаўчы сакратар КР Іван Краўцоў.
Раднянкоў перастаў адказваць на тэлефон каля 11:00, але што з ім здарылася — невядома. Па звестках @motolkohelp, Краўцова затрымалі недалёка ад "Цэнтральнай кнігарні" на праспекце Незалежнасці.
Раднянкоў перастаў адказваць на тэлефон каля 11:00, але што з ім здарылася — невядома. Па звестках @motolkohelp, Краўцова затрымалі недалёка ад "Цэнтральнай кнігарні" на праспекце Незалежнасці.