Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.6K photos
7.49K videos
14 files
27.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Мінск. У адказ на пытанне пра месцазнаходжанне Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-сакратарка скінула "РИА Новости" яго фота з аўтаматам на фоне Палаца Незалежнасці. Але нават калі гэтае фота і зробленае сёння — дык, мяркуючы па цені, паміж 16:00 і 17:00.

Увесь гэты час тысячы пратэстоўцаў былі побач з Палацам Незалежнасці. Але чамусьці Лукашэнка да іх не выйшаў.

Пачакае, пакуль усе пойдуць, і выйдзе пасля, каб на камеры сказаць, што ўсе ізноў разбегліся, як пацукі?
Мінск. Мікалай Латышонак, памочнік Аляксандра Лукашэнкі па агульных пытаннях, спрабуе нешта даказаць пратэстоўцам. Размова была на павышаных танах. За спінай чыноўніка натоўп сілавікоў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Якім пытаннем дастаць памочніка Аляксандра Лукашэнкі?

— Няхай бюлетэні пакажа! — звяртаюцца да Мікалая Латышонка людзі ля Палаца Незалежнасці.

Чыноўнік махае на іх рукой і сыходзіць.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
— Праз вашыя ўсе акцыі... Паглядзіце на курс долара! — спрабуе ўпэўніць людзей спыніць пратэсты Мікалай Латышонак, памочнік Аляксандра Лукашэнкі.

Людзі сустракаюць гэтую заяву смехам і нагадваюць чыноўніку пра дэвальвацыю 2011 года.

— А вы памятаеце 1991 год? — раптам пытаецца чыноўнік.

Не, так ён вулічныя пратэсты не спыніць.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
— Вы мусіце разумець: усё, што вы робіце, гэта рэвалюцыйны працэс. Гэта мусіць карацца! — так памочнік Аляксандра Лукашэнкі тлумачыць, чаму на шэраг пратэстоўцаў ужо пачатыя крымінальныя справы, а на сілавікоў, якія іх збівалі, — не.
Мінск. Да падарункаў, якія пратэстоўцы пакінулі для Аляксандра Лукашэнкі, падкрадаюцца людзі ў аранжавай вопратцы. Перададуць шэфу?
Поўнае відэа размовы Мікалая Латышонка, памочніка Аляксандра Лукашэнкі, з пратэстоўцамі ля Палаца Незалежнасці

Пра курс долара і пратэсты, смяротнае пакаранне, крымінальныя справы сярод сілавікоў, Каардынацыйную раду. Ёсць моманты, калі Латышонку проста няма чаго адказаць на рэплікі людзей. Ён стаіць, маўчыць і чакае пытання, па якім усё ж сможа хаця б нешта сказаць.

https://www.youtube.com/watch?v=nPKaWv5kk9c
Кароткія высновы рэдакцыі @euroradio. 30 жніўня, безумоўна, можна занесці ў актыў пратэстоўцам:

— нягледзячы на дрэнны прагноз надвор'я, іх сабралася відавочна больш, чым у мінулую нядзелю;

— сілавікі не пусцілі пратэстоўцаў на плошчу Незалежнасці, спрабавалі рассеяць па дарозе і нават зладзілі хапун побач з гатэлем "Мінск". Але пратэстоўцаў было так шмат, што АМАП і ўнутраныя войскі вымушаныя былі зняць усе ланцугі, якія стрымлівалі марш;

— 23 жніўня да плошчы Дзяржаўнага сцяга пайшлі тысячы; 30 жніўня — дзясяткі тысяч;

— ля Палаца Незалежнасці пратэстоўцы сустрэліся з вадамётамі і машынамі "Рубеж", але не сталі дэманстраваць сілу і проста размаўлялі з байцамі АМАП;

— Аляксандра Лукашэнку блізу 16:00 сфатаграфавалі з аўтаматам — нібыта ён ішоў у бок пратэстоўцаў. Але з тэрыторыі Палаца Незалежнасці ён так і не паказаўся;

— да незадаволеных людзей выйшаў "парламенцёр" — Мікалай Латышонак, памочнік Лукашэнкі па агульных пытаннях. Ён спрабаваў упэўніць мітынгоўцаў, што Лукашэнка ўсё роўна застанецца і пратэсты трэба згортваць. Але людзі не згаджаліся, і чыноўнік сышоў, махнуўшы на іх рукой.

— абласныя гарады: Брэст, Гродна, Магілёў — таксама выйшлі на шматтысячныя пратэсты.

Але былі і негатыўныя моманты.

— сітуацыя на праспекце Незалежнасці, калі людзі, абураныя гвалтоўнымі затрыманнямі, усё ж не стрымаліся і ўступілі ў канфлікт з сілавікамі;

— 140 затрыманых: магчыма, гэтыя людзі на нейкі час выбываюць з пратэставага руху;

— улады па-ранейшаму не жадаюць пачуць пратэстоўцаў. Мікалай Латышонак выйшаў да іх не для таго, каб выслухаць, а для таго, каб выказаць пазіцыю, якую, на яго думку, усім давядзецца прыняць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. 15 хвілін таму ад Палаца Незалежнасці з'ехала і калона БТРаў.
30 жніўня ў Мінску — чацвёртую нядзелю запар — прайшла масавая акцыя пратэсту. Сілавікі ад пачатку спрабавалі перашкодзіць правесці яе, але людзей сабралася так шмат, што ні вадамётамі, ні калючым дротам зрабіць нічога не атрымалася. Карэспандэнты @euroradio увесь гэты дзень працавалі для вас у самых гарачых кропках. Вось наш выніковы відос — такою мы запомнім нядзелю, 30 жніўня 2020 года!

https://youtu.be/vdxMMqDlarM
"Захапілі свядомасць", "не разумеюць": улады тлумачаць масавыя пратэсты тым, што беларусамі лёгка кіраваць

Увечары
30 жніўня дэпутаты і чыноўнікі актыўна выказваліся ў дзяржСМІ пра масавыя пратэсты на вуліцах беларускіх гарадоў. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марына Лянчэўская патлумачыла жаночы пратэст — вялікі марш, якім жанчыны прайшлі па Мінску ў суботу — тым, што імі маніпулююць, а яны гэтага не разумеюць.

"Жанчыны нават не разумеюць таго, што збольшага імі маніпулююць. Лічаць, што яны самастойна выйшлі, прыгожа сталі з кветкамі. Але, на самой справе, гэта маніпуляванне, безумоўна, іх свядомасцю".

Начальнік
Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Беларусі Віктар Тумар даў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на "Беларусь 1". На яго думку, людзі ва ўзросце да 30 гадоў, якія "карыстаюцца гэтым інтэрнэтам", робяцца "палівам рэвалюцыі".

"Калі захапілі свядомасць грамадзян пасродкам телеграм-каналаў, у якіх асвятлялася негатыўная інфармацыя супраць сілавікоў, супраць дзяржслужачых, супраць журналістаў, не кажучы пра тое, што неабходна зрабіць, каб гэты негатыў прыбраць, пасля гэтага яны ўключылі пэўнае кіравальнае ўздзеянне", — заяўляе Тумар.

"Нашымі людзьмі стала лёгка кіраваць", — дадае вайсковец.
Уночы затрыманага футбаліста "Крумкачоў" на хуткай завезлі з міліцыі ў лякарню

Па адных звестках, у Сяргея Казекі зламаны пазваночнік, па іншых — шматлікія траўмы: удар правай почкі, закрытая траўмы жывата, гематомы па ўсім целе. Ён у 4-й гарадской клінічнай лякарні.

Нагадаем, учора клуб паведаміў, што ў Мінску ў раёне Гарадскога Вала затрыманыя футбалісты "Крумкачоў" Сяргей Казека і Павел Расолька. Хлопцы вярталіся з трэніроўкі. Іх адвезлі ў Ленінскі РУУС. Папярэдне, іх падазраюць у нападзе на міліцэйскі аўтамабіль.
Мінск. Проста цяпер невядомыя знішчаюць агромны БЧБ-сцяг на высотцы ў квартале "Мінск-Свет". Сцяг зроблены з 500 стужак замест іншага, які такія ж невядомыя зладзеі ўкралі раней.

Фота @motolkohelp
⚡️ Салігорск. Стачкам "Беларуськалія" паведамляе пра затрыманне аднаго з арганізатараў забастоўкі Анатоля Бокуна.
⚡️Мінск. Аліна Корбут звольненая з пасады рэктара ўніверсітэта культуры і мастацтваў па ініцыятыве наймальніка — Мінкульта.

Гэта @euroradio пацвердзілі ва ўніверсітэце. Хто будзе выканаўцам абавязкаў, пакуль невядома.
Шыкоўная інфаграфіка, усё расстаўляе па сваіх месцах. Паглядзіце, якія сцягі фашысты выкарыстоўвалі ў розных частках былога СССР падчас Другой сусветнай вайны і якія сцягі гэтыя краіны выкарыстоўваюць цяпер.

Думка пра тое, што беларускі нацыянальны сцяг нечым апаганены, — штучная і культывуецца выключна ў мэтах прапаганды. Усе нашы постсавецкія суседзі без праблем выкарыстоўваюць свае гістарычныя сімвалы.
Заблакаваны ў Беларусі ў мінулую пятніцу сайт Naviny.by пераехаў на новую пляцоўку. Цяпер ён адкрываецца па адрасе https://naviny.media.

Заблакаваны тады ж сайт "Нашай Нівы" не працуе, рэдакцыя вырашыла сканцэнтравацца на сваім тэлеграм-канале @nashaniva.

З 9 жніўня ў Беларусі быў абмежаваны доступ больш як да 70 інфармацыйных рэсурсаў і VPN-сэрвісаў. У тым ліку і да нашага сайта Euroradio.fm. Аднак ва ўладаў не атрымалася спыніць Еўрарадыё. Мы пераехалі на "люстэрка" https://euroradio.pl/. Наш тэлеграм-канал @euroradio з 9 жніўня вырас у 8 разоў, а ютуб-канал Euroradio Live у тры разы.

Пакажыце гэтае паведамленне сваім сябрам, распаўсюджвайце ў чатах у Viber і іншых месенджарах, каб яшчэ больш людзей атрымлівала доступ да праўдзівай інфармацыі пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

Дзякуй, што вы з намі!
"Ніякіх каментароў нідзе. Ні сваякам, ні наогул. Вы нічога не бачылі, нічога не ведаеце!"

"Як у фільме "Людзі ў чорным": дастаць акуляры і — піў!"

Слухачы Еўрарадыё перадалі ў рэдакцыю відэа, запісанае пад вокнамі ўчастка для галасавання №9 у Партызанскім раёне Мінска. Запіс зроблены 9 жніўня, у асноўны дзень галасавання на беларускіх прэзідэнцкіх выбарах.

https://euroradio.pl/i-zabyli-usyo-yak-u-lyudzyah-u-chornym-vyasyolaya-narada-paslya-vybarau
У "Комсомольской правды в Беларуси" новы галоўны рэдактар. Замест Андрэя Ляўкоўскага, які кіраваў рэдакцыяй апошнія 10 гадоў, прыходзіць Марына Бунакова. Яна была рэдактарам "KP.RU в Хабаровске", потым працавала ў асноўным офісе ў Маскве.

https://euroradio.pl/galounym-redaktaram-gazety-kp-v-belarusi-stala-rasiyanka