Еўрарадыё | Еврорадио
10.7K subscribers
35.2K photos
7.01K videos
12 files
25.8K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Еўрарадыё | Еврорадио
Photo
Мінск. Вы думалі, гэта ўсе плакаты? А ў мінчукоў ёсць яшчэ!
Мінск. Ля “Атланту” мітынгоўцы, якія рухаюцца ў бок стэлы, уключылі ліхтарыкі, перадаюць слухачы @euroradio. Атмасфера выглядае вельмі святочнай.
Вось як выглядае праспект з ліхтарыкамі. Прыгожа, праўда?
Forwarded from Onliner
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Дворца Независимости люди начали поднимать вверх зажжённые фонарики и поют песни
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. 15 хвілін таму. Вялізны натоўп у тысячы галасоў скандуе: "Трыбунал!" У рэзідэнцыі ў Драздах гэта чуваць дакладна. А можа, і ў Астрашыцкім гарадку чуваць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Моцнае відэа. Смелыя людзі крычаць “Ганьба!” БТРам, якія едуць па праспекце Пераможцаў у бок палаца Незалежнасці. Даслалі слухачы @euroradio
Мінск. У цэнтры Мінска пачалася жорсткая залева. Пратэстоўцы паціху вяртаюцца ад стэлы ў бок Нямігі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. На праспекце Незалежнасці ціхары спрабавалі затрымаць пратэстоўцаў, але людзі кінуліся на дапамогу. Пачалася бойка, сілавікі вымушаныя былі схавацца ў бусе, але раз'ятраныя людзі не захацелі іх адпускаць проста так і пачалі лупасіць па "службовым аўтамабілі" (на самай справе — Ford без нумароў і аніякіх апазнавальных знакаў). Па версіі прэс-службы МУС, з гэтага (а не з грубага нападу на мірных пратэстоўцаў) і пачынаецца эпізод. Бусік захлопваецца і з'язджае.

Затрыманыя тры чалавекі. Сярод іх, па інфармацыі МУС, 34-гадовы футбольны трэнер.
Мінск. Нягледзячы на дождж, людзі працягваюць стаяць літаральна за пару метраў ад кардона сілавікоў ля Палаца Незалежнасці. Праз хвіліну пасля таго, як было зробленае гэтае фота, да іх выйшаў чалавек, які прадставіўся Мікалаем Латышонкам — колішнім супрацоўнікам Службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі, а цяпер яго памочнікам па агульных пытаннях. Ён спрабуе ўпэўніць людзей, што пратэсты трэба спыніць. Карэспандэнт @euroradio на месцы, хутка будзе відэа гэтай гістарычнай размовы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Магілёў. Журналіст-фрылансер Алесь Сабалеўскі затрыманы ў жывым эфіры. Алесь стрыміў са шматтысячнага шэсця і адцягнуўся на вакно, з якога пад ногі пратэстоўцам упаў вазон, калі на яго з крыкам "Міліцыя!" наляцелі сілавікі. Вядома, першае, што яны запатрабавалі зрабіць, — выключыць стрым.

Навошта так рабіць?
Мінск. Карыстальнікі беларускіх мабільных аператараў паведамляюць, што ў іх запрацаваў мабільны інтэрнэт. 30 жніўня звужэнне канала па патрабаванні спецслужбаў працягвалася блізу 3,5 гадзіны.
Мінск. Каля сілавікоў засталося не больш за 30 чалавек. Яны спрабуюць размаўляць з АМАПам. Астатнія разышліся. Сыходзячы, яны пакінулі "падарункі": гарбузы, вянок і шарыкі. А таксама ружовае парася.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Калона БМП, якая нарабіла сёння шуму ў горадзе, з'ехала недалёка. Слухачы @euroradio перадаюць, што яна стаіць недалёка ад вёскі Зацань пад Мінскам.
Мінск. У адказ на пытанне пра месцазнаходжанне Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-сакратарка скінула "РИА Новости" яго фота з аўтаматам на фоне Палаца Незалежнасці. Але нават калі гэтае фота і зробленае сёння — дык, мяркуючы па цені, паміж 16:00 і 17:00.

Увесь гэты час тысячы пратэстоўцаў былі побач з Палацам Незалежнасці. Але чамусьці Лукашэнка да іх не выйшаў.

Пачакае, пакуль усе пойдуць, і выйдзе пасля, каб на камеры сказаць, што ўсе ізноў разбегліся, як пацукі?
Мінск. Мікалай Латышонак, памочнік Аляксандра Лукашэнкі па агульных пытаннях, спрабуе нешта даказаць пратэстоўцам. Размова была на павышаных танах. За спінай чыноўніка натоўп сілавікоў.