Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.7K photos
7.51K videos
14 files
27.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Мінск. Праваабарончы цэнтр "Вясна" заяўляе, што на гэты момант затрымана не менш за 10 чалавек:

Ягор Ахрэм
Ігар Запрудскі
Ігнат Запрудскі
Андрэй Кляшторны
Яраслаў Лыскавец
Станісаў Прыгодзіч
Васіль Пупко
Сяргей Супрановіч
Уладзіслаў Татур
Іван Шыла
Антон Яроменка

У спісе іх мы заўважылі два знаёмыя па журналісцкай працы прозвішчы: Яраслаў Лыскавец (TUT.by) і Уладзіслаў Татур (спартовы каментатар, які нядаўна звольніўся з БТ). Але гэта могуць быць іх цёзкі.
Мінск. Аператар А1 зноў заявіў, што сёння па загадзе "ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў зніжана прапускная здольнасць мабільнага інтэрнэту".

Абаненты А1, МТС і Life:) раней паведамлялі пра пагаршэнне сувязі і адсутнасць мабільнага інтэрнэту.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. З Уручча ў цэнтр горада кіруюцца як мінімум восем баявых машын пяхоты (БМП). Слова "баявая" ў іх назве азначае наяўнасць буйнакалібернай агнястрэльнай зброі.

Відэа @motolkohelp
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Сёння да плошчы Дзяржаўнага сцяга пайшло нашмат больш людзей, чым у мінулую нядзелю. Але каля Палаца Незалежнасці пратэстоўцаў, як і тыдзень таму, чакаюць сілавікі з вадамётамі і аўтамабілямі "Рубеж". Плюс туды спяшаюцца некалькі БМП.
Гродна. Рабочыя "Гродна Азоту" і "Хімвалакна" ў пратэставай калоне ідуць побач. Назвы прадпрыемстваў на іх спінах сталі бел-чырвона-белымі — крэатыўная ідэя! Фота слухачкі @euroradio
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Брэст. У цэнтры горада мітынгуе некалькі тысяч чалавек. Паглядзіце як там.
Мінск. Фантастычны від на супрацьстаянне пратэстоўцаў і сілавікоў з даху гатэля "Вікторыя". Паглядзіце, колькі людзей!

А на даху Палаца Незалежнасці — таксама сілавікі.
Мінск. Яшчэ два фота, якія даюць зразумець, колькі сёння людзей спрабавала дайсці да плошчы Дзяржаўнага сцяга. Яны скандуюць "Мы не пацукі!", бо тыдзень таму Аляксандр Лукашэнка, які прыляцеў да Палаца Незалежнасці на верталёце, параўнаў пратэстоўцаў з пацукамі.
Мінск. Карэспандэнтка @euroradio перадае, што над Палацам Незалежнасці вісіць містычная хмара — зараз пачнецца залева. Вакол — сонца і блакітнае неба. Людзі пачалі адыходзіць ад кардону сілавікоў. Павіншаваўшы "Сашу", адны вяртаюцца да Стэлы, іншыя падымаюцца на другое транспартнае кальцо.
Мінск. Калекцыя плакатаў ад сённяшніх пратэстоўцаў.