Еўрарадыё | Еврорадио
11.1K subscribers
33.4K photos
6.7K videos
12 files
24.5K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
⚡️ Мінск. У Міністэрстве інфармацыі Еўрарадыё пацвердзілі, што наш сайт Euroradio.fm заблакаваны менавіта па распараджэнні гэтага ведамства. Магчыма, тая ж сітуацыя і ў дачыненні да астатніх 70 інфармацыйных праектаў і VPN-сэрвісаў, заблакаваных у Беларусі з 9 жніўня.

Тэкст рашэння аб блакіроўцы яшчэ рыхтуецца. Магчыма, неўзабаве мы яго атрымаем — і тады зможам абскарджваць.
Мінск. Паведамляюць, што з прыходам цемры затрыманні на плошчы Незалежнасці працягнуліся — у руках сілавікоў апынуўся Максім Вінярскі з "Еўрапейскай Беларусі". Тэлефон Вінярскага цяпер недасяжны.
Мінск. Феерычная публікацыя на афіцыйным сайце Мінабароны Беларусі. Пра журналістаў-людажэраў, догінг і Ніну Багінскую.

Суб'ектыўна. Чалавек, які напісаў гэта, абараняе Беларусь у нейкай паралельнай рэчаіснасці. Там навокал ворагі, а дзяўчаты і пенсіянеры нясуць пагрозу вайскоўцам, узброеным аўтаматамі Калашнікава.
Мінск. Як толькі людзей на плошчы Незалежнасці стала менш, сілавікі перайшлі да сваёй заўсёднай стратэгіі — затрыманняў. Паведамляюць, што затрыманы святар Леанід Акаловіч.

Сёння на плошчы ён даў Еўрарадыё невалікае інтэрв'ю. Глядзець: https://youtu.be/MAtLxgpxKKI?t=319
Сёння жадаем вам добрай ночы кітайскай народнай мудрасцю. Але ёсць у гэтага твіта двайное дно.

Ён напісаны пяць гадоў таму, пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Мінск. Сёння ў Следчым камітэце працягнуць дапытваць сябраў прэзідыума Каардынацыйнай рады пры Святлане Ціханоўскай. На 10-ю гадзіну выкліканы Павел Латушка.

Будынак СК на вуліцы Фрунзэ агароджаны, на падыходах з усіх бакоў дзяжураць сілавікі.

Латушка — чацвёрты з сямі сябраў прэзідыума Каардынацыйнай рады, запрошаны ў Следчы камітэт. Пятай будзе нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч. Пісьменніца запрошаная ў СК на 14:00 серады, 26 жніўня.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Сёння ў Следчым камітэце працягнуць дапытваць сябраў прэзідыума Каардынацыйнай рады пры Святлане Ціханоўскай. На 10-ю гадзіну выкліканы Павел Латушка. Будынак СК на вуліцы Фрунзэ агароджаны, на падыходах з усіх бакоў дзяжураць сілавікі. Латушка —…
Мінск. Яшчэ двух сябраў Каардынацыйнай рады сёння судзяць за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Суд над палітыкам Вольгай Кавальковай прызначаны на 10:40. Пасяджэнне па справе Сяргея Дылеўскага, кіраўніка стачкама з Мінскага трактарнага завода, ужо ідзе.

Учора за аналагічныя правапарушэнні суд у Салігорску аштрафаваў сустаршыню стачкама "Беларуськалія" Анатоля Бокуна на $300.
Мінск. Дырэктара "Трыбуны" Максіма Беразінскага АМАП выцягнуў з машыны і затрымаў за тое, што ён нібыта сігналіў у падтрымку пратэстоўцаў. Але рэч у тым, што ў машыне Беразінскага не працуе гудок.

Гэта не перашкодзіла ДАІ два тыдні пратрымаць аўтамабіль Беразінскага на штрафстаянцы, а намесніку начальніка мінскага ДАІ Івану Шакуну аштрафаваць журналіста на 135 рублёў. Гэта Беларусь, дзетка!
Другі дзень запар беларускі рубель рэзка падае на старце біржавых таргоў. Долар падрос адразу на 4 капейкі і ўжо каштуе 2 рублі 60 капеек. Еўра прыбавіў 5 капеек і падбіраецца да 3 рублёў 10 капеек.
Мінск. Яшчэ адна беларуская газета стала ахвярай паломкі станка ў тыпаграфіі "Беларускі Дом друку". Гэтым разам не пашанцавала свежаму нумару "Белгазеты". Пра гэта Еўрарадыё распавёў галоўны рэдактар выдання Кірыл Жываловіч.

Іронія ў тым, што пэўная частка нумара "Белгазеты" прысвечаная менавіта спробе разабрацца, чаму ў дзяржаўнай тыпаграфіі ламаецца друкавальная машына, калі туды прыходзяць недзяржаўныя выданні з нязручным кантэнтам.

Раней Беларускі Дом друку не змог надрукаваць тры нумары "Комсомольской правды в Белоруссии" і адзін нумар "Народнай волі". Па нейкім супадзенні ў кожным з іх асвятляліся вулічныя пратэсты ў Беларусі.
Мінск. Кампанія "Яндэкс" эвакуявала частку супрацоўнікаў свайго мінскага офіса з Беларусі. Тыя, хто адмовіўся ад рэлакацыі, працуюць з хатніх офісаў, піша The Bell.

Гэта адбылося пасля ператрусаў, якія сілавікі зладзілі у мінскім офісе "Яндэкса" 13 жніўня. Што менавіта яны хацелі знайсці — дагэтуль дакладна невядома.
Па завярэнні памочніка старшыні суда Заводскага раёна Мінска, так выглядае адзіны ў судзе кабінет, у якім ёсць доступ да інтэрнэту. У ім не хапае месца для журналістаў, затое стаіць лядоўня.

Тут — па відэасувязі — будзе разглядацца справа сяброўкі прэзідыума Каардынацыйнай рады Вольгі Кавальковай.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Двое амапаўцаў зрываюць 15-метровы бел-чырвона-белы сцяг з высоткі ў квартале "Минск-Мир".
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Паказваем вам, як у Беларусі выглядаюць дыстанцыйныя судовыя пасяджэнні. Суддзя сядзіць перад маніторам, у сваім кабінеце. З іншага боку — ізалятар. Спачатку яго супрацоўнікі тэстуюць сувязь, пасля сажаюць перад камерай падсудную — Вольгу Кавалькову. Але пасля перасажваюць яе падалей, у клетку.

Пасяджэнне доўжыцца некалькі хвілін. Кавалькова просіць азнаёміцца з матэрыяламі справы. Суддзя абвяшчае перапынак да 14:00. Канец размовы.
Латвія. Па інфармацыі @euroradio, латвійскі ўрад раніцай 25 жніўня сабраўся на пасяджэнне, каб абмеркаваць персанальныя санкцыі ў дачыненні да беларускіх афіцыйных асоб, адказных за фальсіфікацыі на выбарах і гвалт з боку сілавікоў.

Раней аналагічныя санкцыі разглядала Літва. Літоўскі санкцыйны спіс пачынаецца з Аляксандра Лукашэнкі. Гаворка ідзе пра нацыянальныя санкцыі — забарону на ўезд у краіну.
Мінск. Долары ў абменніках ужо прадаюць па 2,7 рубля, еўра — па 3,17 рубля.

Пра тое, што адбываецца на беларускім валютным рынку, Еўрарадыё ўчора ўвечары распавёў фінансавы аналітык Вадзім Іосуб.
Маладзечна. Больш за 100 чалавек сабралася на развітанне з Мікітам Крыўцовым — 28-гадовым хлопцам, які знік падчас масавых вулічных пратэстаў у Мінску. Цырымонія пачнецца ў найбліжэйшы час.
У Маладзечне развітваюцца з Мікітам Крыўцовым. На цырымонію прыйшлі сваякі і сябры хлопца. Шмат футбольных фанатаў — Крыўцоў хварэў за ФК "Маладзечна".

Труна з целам Мікіты Крыўцова закрытая, таму што цела ў жахлівым стане. Хлопца шукалі 10 дзён: ён знік 12 жніўня, а яго цела было знойдзенае толькі 22-га. Сваякі Крыўцова не вераць у версію следства, якое сцвярджае, што ён скончыў жыццё самагубствам. Яны патрабуюць завесці крымінальную справу па факце забойства.

https://euroradio.pl/u-maladzechne-razvitvayucca-z-zaginulym-mikitam-kryucovym