На фоне затрымання Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага Каардынацыйная рада дае прэс-канферэнцыю ў Мінску. Мы транслюем яе нажыва на ютуб-канале Еўрарадыё.
Павел Латушка кажа, што Каардынацыйная рада не выступае за пагаршэнне адносін з Расіяй: "Мы зацікаўленыя ў развіцці добрасуседскіх адносін з усімі суседзямі". Ён просіць паказаць дакументы, пра якія вядзецца гаворка ў прапагандысцкіх навінах. Бо па тэлевізары актыўна "аналізуюць" нейкую "праграму" Каардынацыйнай рады, у якой быццам бы прапісана, што Беларусь мусіць выйсці з АДКБ і іншых інтэграцыйных аб'яднанняў.

Салігорск. У выпадку калі аднаго з лідараў забастоўкі Анатоля Бокуна не выпусцяць з аддзялення міліцыі да 14:30, удзельнікі забастоўкі плануюць сабрацца перад будынкам РАУС і патрабаваць яго вызвалення.
Бокуна затрымалі ў Салігорску дзве гадзіны таму. У стачкаме мяркуюць, што на яго складуць пратакол за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

Мінск. Каардынацыйная рада заклікае грамадзян Беларусі ініцыяваць працэдуру адклікання дэпутатаў, як мясцовых саветаў, так і парламента. Працэдура адклікання дэпутата прапісаная на заканадаўчым узроўні. Паводле сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады юрыста Максіма Знака, улады за гэта не змогуць выставіць людзям ніякіх прэтэнзій.
Мінск. Набеліятка Святлана Алексіевіч — паўнавартасная сябра Каардынацыйнай рады, але пакуль што яна не можа прымаць удзел у сходах КР па стане здароўя. Пра гэта распавяла сяброўка прэзідыума КР Марыя Калеснікава.
Мінск. Паляванне на лідараў забастовак працягваецца. На заводзе МЗКЦ затрыманы старшыня стачкама Аляксандр Лаўрыновіч. Вядома, што ён збіраў подпісы за забастоўку і быў затрыманы службай аховы прадпрыемства.
Чым небяспечны прыход у беларускія дзяржаўныя СМІ расійскіх прапагандыстаў? Ці ёсць сведчанні працы з Лукашэнкам крамлёўскіх паліттэхнолагаў? Якія мэты пераследуе Масква, аказваючы Мінску такую дапамогу?
Адказвае дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.

YouTube
#ябатька: гібрыдны захоп Беларусі ўжо распачаўся?
Чым небяспечны прыход у беларускія дзяржаўныя СМІ расійскіх прапагандыстаў? Ці ёсць сведчанні працы з Лукашэнкам крамлёўскіх паліттэхнолагаў? Якія мэты пераследуе Масква, аказваючы Мінску такую дапамогу?
Адказвае дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных…

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Гітарыст класічнага складу N.R.M. Піт Паўлаў у сваім фірмовым стылі праводзіць перамовы з мінскім АМАПам.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Славакія. "На месцы тых, каго збівалі, могуць апынуцца і тыя, хто цяпер варожа глядзіць на ўдзельнікаў вулічных шэсцяў. Гэта ўсё вельмі сур'ёзна". Дыпламат Ігар Ляшчэня запісаў новы відэазварот. Ён заклікаў стварыць для расследавання выпадкаў гвалту спецыяльную камісію з прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, МУС, пракуратуры, Следчага камітэта, дактароў і вядомых беларусаў, "як абласканых уладай, так і не вельмі".
16 жніўня Ляшчэня першым з беларускіх дыпламатаў асудзіў гвалт з боку сілавікоў. Праз два дні ён падаў прашэнне аб адстаўцы з пасады амбасадара Беларусі ў Славакіі.

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Марына Лянчэўская, напрыклад, лічыць, што спробы беларусаў дамагчыся сумленных выбараў — гэта квест, які пара заканчваць.
І так, цяпер мы ведаем, што ў Палаты прадстаўнікоў ёсць акаўнт у "Інстаграме".

Forwarded from Выборы видишь? | Зеркало Политика
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Эмоциональное аудио: председатель участковой комиссии и коллеги просят учительницу подписать «второй» протокол, который отличается от настоящего. Она возражает.
— Здесь неправда, Марина Николаевна.
— Я понимаю, что здесь неправда, Света.
— И как я буду своему ребенку в глаза смотреть?
https://news.tut.by/society/697728.html?tgv

Мінск. Сваякам загінулага пратэстоўцы Мікіты Крыўцова адмаўляюцца паказваць яго цела. "Кажуць: забірайце гэты мех, вязіце і хавайце!" — распавяла Еўрарадыё Анжаліка Кахно, маці Мікіты.
Пахаванне 28-гадовага хлопца, які знік у Мінску 12 жніўня падчас масавых пратэстаў і чыё цела знайшлі толькі 22 жніўня, адбудзецца заўтра ў Маладзечне.

Audio
Мінск. Следства настойвае, што Мікіта Крыўцоў — апошні са спісу зніклых пратэстоўцаў — скончыў жыццё самагубствам. Сваякам не дазваляюць апазнаць яго.
"Ведаеце, што там у Мінску адбываецца? Нам цела выкідваюць проста ў пакеце, без апазнання. Нікуды нікога не пускаюць. Проста кажуць: вывозьце, глядзіце ў полі. Глядзіце на ганку. Дзе заўгодна, — распавядае Еўрарадыё Анжаліка Кухто, маці Мікіты. — Мы без следчага апазнання рабіць не будзем. А следчы адмаўляецца туды ехаць. Ну што нам рабіць? Ката ў меху забіраць? Ну гэта ж проста нейкае бязмежжа!"
Па яе словах, у Следчым камітэце бацьку хлопца паказалі яго чорна-белае фота з месца, дзе было знойдзенае цела. Адзінае, што ён змог апазнаць на ім — гэта шорты і футболка.
"У яго рукі ў татуіроўках. Ёсць такая, якой ні ў каго няма! Матрошка, у якой напісанае імя дачкі — Варвара. Не адкрывайце ўсё цела. Знайдзіце гэтую татуіроўку, — працягвае Кухто. — Я згодная ўжо на ўсё, толькі аддайце мне маё дзіця, каб я яго хаця б змагла пахаваць!"

Салігорск. Суд над адным з лідараў пратэстаў шахцёраў Анатолем Бокунам перанесены на 16:30, паведамляе стачкам ААТ "Беларуськалій". У чым вінавацяць функцыянера, пакуль невядома.
Бокуна затрымалі ў Салігорску 24 жніўня каля 11:30. Сябры стачкама мяркуюць, што супраць яго складзены пратакол за арганізацыю несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў і ўдзел у іх.
Салігорскія шахцёры амаль кожны дзень збіраюцца на цэнтральнай плошчы горада. Сёння яны перайшлі да "італьянскай забастоўкі" на рабочых месцах.

Telegram
Стачком ОАО "Беларуськалий"
Суд над Анатолием Бокуном был перенесен на 16.30
Мінск. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове дамовіліся, што расійскую вакцыну ад каранавіруснай інфекцыі будуць выпрабоўваць у тым ліку і на беларусах. Тэлеграм-канал "Пул Первого", блізкі да Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, піша, што ўдзел у выпрабаваннях будзе добраахвотным.
Беларусь стане першай краінай, куды будзе пастаўленая вакцына.

Італія. 23 жніўня ў Рыме прайшла акцыя салідарнасці з пратэстоўцамі ў Беларусі.
Падрабязней: https://euroradio.pl/akcyya-salidarnasci-belarusau-u-ryme-fota

Украіна. Уладзімір Зяленскі разам з жонкай і Сяргеем Міхалком, якому сёння прысвоена званне заслужанага артыста Украіны, наведалі шпіталь, дзе ляжаць параненыя байцы ўкраінскага войска. Сяргей спяваў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гомель. Супраць 23-гадовага гамяльчаніна пачалі крымінальную справу за тое, што ён зняў чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг з флагштока на галоўнай плошчы горада і замяніў на бел-чырвона-белы. За гэта яго могуць пакараць адным годам абмежавання волі.
Інцыдэнт адбыўся 16 жніўня падчас вялікай пратэставай акцыі. З дзяржаўным сцягам абыйшліся інтэлігентна: спярша апусцілі, знялі, скамячылі і павесілі на плот, але пасля вярнулі на месца. Міліцыянтам хлопец, якога вылічылі па камерах відэаназірання, распавёў, што яго ўчынак — гарздлівасць, не звязаная з грамадзянскай пазіцыяй.