Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.5K photos
7.47K videos
14 files
27.6K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Мінск. Карэспандэнт @euroradio перадае ад Стэлы, што людзей збіраецца ўсё больш і яны вымушаныя ўсё бліжэй падыходзіць да шэрагаў вайскоўцаў за калючым дротам. Група мітынгоўцаў утварыла ланцуг звонку агароджы, каб не правакаваць сілавікоў.

Час ад часу да агароджы выбягаюць быццам бы п'яныя людзі, але пратэстоўцы адразу рэагуюць на гэта і не даюць здзейсніцца правакацыі.

Руху ў бок Палаца Незалежнасці і Плошчы дзяржаўнага сцяга пакуль не заўважна.
Украіна. Кіеў сёння. Будынак гарадской адміністрацыі.
Мінск. Слухачы Еўрарадыё паведамляюць, што амапаўцы, якія дзяжурылі побач з КДБ на вуліцы Камсамольскай, спешна загрузіліся ў аўтобусы і з'ехалі.
Мінск. Карэспандэнт @euroradio перадае ад стэлы, што дэманстранты рушылі па праспекце Пераможцаў у бок плошчы Дзяржаўнага сцяга. Тым часам слухачы Еўрарадыё перадаюць, што да плошчы пад'ехалі загараджальныя аўтамабілі "Рубеж" і некалькі "бусікаў" з амапаўцамі. А на вуліцы Ціміразева заўважаныя вадамёт і аўтазакі.
Мінск. АМАП перакрыў праспект Пераможцаў на шляху пратэстоўцаў да Палаца Незалежнасці і плошчы Дзяржаўнага сцяга.

Фота "Радыё Свабода"
Мінск. Вайскоўцы, пратэстоўцы, калючы дрот. Гучнае, але ветлівае супрацьстаянне. Ніводнага акта агрэсіі з боку дэманстрантаў. Ніводнай спробы прарвацца за ачапленне.
Мінск. Частка пратэстоўцаў вяртаецца ад стэлы ў цэнтр горада, але іншыя пайшлі ў бок Палаца Незалежнасці і плошчы Дзяржаўнага сцяга. Там іх ужо чакае кардон амапаўцаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Першы раз бачым аўтамабіль "Рубеж" у раскладзеным выглядзе. Гэта там, дзе мігаюць чырвоныя і сінія лямпачкі.

А на тэрыторыі Палаца Незалежнасці заўважылі нешта падобнае да БТР.

Відэa @onlinerby
Мінск. Палац Незалежнасці заблакаваны і з боку Камсамольскага возера. Прычым кардон выглядае так: першы шэраг — вайскоўцы, другі шэраг — АМАП. Фота даслаў слухач @euroradio.