Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.5K photos
7.47K videos
14 files
27.6K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. У раёне стэлы сілавікі працягваюць нацягваць калючы дрот. Калона дэманстрантаў не плануе ісці на канфлікт з імі і падыходзіць да стэлы. Людзі, якія выйшлі на Марш новай Беларусі, займаюць пляцоўку насупраць, побач з гатэлем "Планета".

Відэа: TUT.BY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Мірныя дэманстранты ў раёне плошчы Свабоды занялі ўвесь праспект Пераможцаў.
Мінск. Плакаты Маршу новай Беларусі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. 16:50, Марш новай Беларусі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна. Людзі літаральна паўсюль. Няўжо Лукашэнка працягне распавядаць мантру пра тое, што ўсім заплацілі?
Мінск. Карэспандэнт @euroradio перадае, што з нейкіх калонак побач з Палацам спорту раптам людзей сталі папярэджваць пра ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. У адказ тысячы пратэстоўцаў пачалі скандаваць: "Ганьба!" — і голас з мегафона проста патануў у галасах Маршу новай Беларусі.

Тады з калонак уключылі песню Іосіфа Казбона з "Сямнаццаці імгненняў вясны". Яе ж уключалі на плошчы Незалежнасці. Падобна да таго, што "В городском саду" стане для Лукашэнкі "Лебядзіным возерам".
Мінск. Марыя Калеснікава заклікала вайскоўцаў пераходзіць на бок народа. Але паміж вайскоўцамі і народам улады нацягнулі калючы дрот...

Фота @belsat
Мінск. У 17:15 адкрытыя для пасажыраў станцыі "Плошча Леніна", "Кастрычніцкая" і "Плошча Перамогі" на першай ветцы і станцыя "Купалаўская" на другой ветцы мінскага метро. "Минский метрополитен приносит извинения за временные неудобства".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Уключаем псіхалагічную зброю. І паграмчэй!" Беларускае войска сёння. 100/10
Маладзечна. Футбольныя фанаты прыйшлі на гарадскі стадыён, каб аддаць даніну памяці загінуламу дэманстранту Мікіту Крыўцову. Ён нарадзіўся ў Вілейцы і, нягледзячы на тое, што жыў у Жодзіне, хварэў за ФК "Маладзечна".

Фота і відэа: molovTG, "Рэгіянальная газета"
Мінск. Перад мітынгоўцамі ля стэлы выступае дыпламат і экс-дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка. Ён кажа, што дзяржава мусіць перастаць жыць па паняццях і пачаць жыць па законе. Што трэба пачынаць крымінальныя справы на тых, хто здзяйсняў злачынствы супраць народа. Што ён ганарыцца тым, што ён беларус. Што па-над Беларуссю нарэшце ўзышло сонца і беларусы прачнуліся гэтай раніцай.
Мінск. Карэспандэнт @euroradio перадае ад Стэлы, што людзей збіраецца ўсё больш і яны вымушаныя ўсё бліжэй падыходзіць да шэрагаў вайскоўцаў за калючым дротам. Група мітынгоўцаў утварыла ланцуг звонку агароджы, каб не правакаваць сілавікоў.

Час ад часу да агароджы выбягаюць быццам бы п'яныя людзі, але пратэстоўцы адразу рэагуюць на гэта і не даюць здзейсніцца правакацыі.

Руху ў бок Палаца Незалежнасці і Плошчы дзяржаўнага сцяга пакуль не заўважна.
Украіна. Кіеў сёння. Будынак гарадской адміністрацыі.