Маладзечна. Калона людзей сабралася каля Лядовага палаца і рушыла да Цэнтральнай плошчы.
Фота: "Рэгіянальная газета"
Фота: "Рэгіянальная газета"
Мінск. Плошча Незалежнасці ў гэтыя хвіліны.
Мінск. Вось як на плошчы Незалежнасці пачынаўся Марш новай Беларусі. 100 тысяч чалавек, агромністыя БЧБ-сцягі і абсалютна мірны настрой! Які так супярэчыць настрою дзяржавы, што абнесла стэлу калючым дротам і выставіла там вайскоўцаў з аўтаматычнай зброяй!
https://youtu.be/_ZD_Mm6X_u0
https://youtu.be/_ZD_Mm6X_u0
YouTube
Мінск! 100 тысяч чалавек на плошчы Незалежнасці | На Марш новой Беларуси вышло 100 тысяч
23 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Мінску праходзіць Марш новай Беларусі. І ім бяруць удзел жыхары краіны, нязгодныя з вынікамі выбараў і гвалтам сілавікоў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў а таксама рабочыя буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў. Калоны з…
Мінск. Хвіліну маўчання ў памяць пра загінулых і параненых пратэстоўцаў перарваў голас з мегафона, які пачаў заклікаць людзей разысціся.
Мінск. Нашы чытачы паведамляюць, што на АНТ за апошні час як мінімум чатыры разы паказалі выступленне міністра абароны Хрэніна. Тое, дзе ён кажа, што беларусы "будуць мець справу ЎЖО НЕ З МІЛІЦЫЯЙ, А З ВОЙСКАМ". Пагроза ваяваць са сваімі суграмадзянамі ў ТГ-канале Мінабароны выглядае вельмі дзіўна.
Афіцыйный прадстаўнік Міністэрства абароны Наталля Гаўрусік распавяла Еўрарадыё, што "никаких дополнительных пояснений к выступлению министра пока что не будет".
Тым часам стэлу агарадзілі калючым дротам. Туды звезлі салдат з агнястрэльнай зброяй. Невядома, ці выдалі ім баявыя патроны і якія загады далі на выпадак з'яўлення ВЕЛЬМІ ВЯЛІКАЙ колькасці людзей. Але паводзяць яны сябе так, нібыта ў нашай краіне ўжо абвешчанае вайсковае становішча.

Forwarded from Выборы видишь? | Зеркало Политика
Гомель. Снимок сделан в 15.50. Особое внимание привлекает плакат в левом нижнем углу.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Орша. Ланцуг салідарнасці не тое, каб вельмі доўгі... Але гэта мы ўжо прыдзіраемся, бо бачылі 100 тысяч у Мінску!
Мінск. Калона пратэстоўцаў рухаецца ў бок Стэлы. На Нямізе яе сустрэлі сябры Каардынацыйнай рады. Галава калоны ўжо побач з Палацам спорта. Але тысячы людзей яшчэ нават не выйшлі з плошчы Незалежнасці.
Частка дэманстрантаў вырашыла не паварочваць на вуліцу Леніна і рушыла ў бок Кастрычніцкай плошчы, паведамляе карэспандэнт @euroradio.
Частка дэманстрантаў вырашыла не паварочваць на вуліцу Леніна і рушыла ў бок Кастрычніцкай плошчы, паведамляе карэспандэнт @euroradio.