Еўрарадыё | Еврорадио
10.8K subscribers
34.6K photos
6.89K videos
12 files
25.3K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Маладзечна. Калона людзей сабралася каля Лядовага палаца і рушыла да Цэнтральнай плошчы.

Фота: "Рэгіянальная газета"
Мінск. Карэспандэнты Еўрарадыё ацэньваюць колькасць людзей на плошчы Незалежнасці ў 100 тысяч чалавек.

Ужо цяпер можна сказаць, што сёння на вуліцы Мінска выйшла не менш пратэстоўцаў, чым тыдзень таму, у мінулую нядзелю.
Мінск. Плошча Незалежнасці ў гэтыя хвіліны.
Мінск. Вось як на плошчы Незалежнасці пачынаўся Марш новай Беларусі. 100 тысяч чалавек, агромністыя БЧБ-сцягі і абсалютна мірны настрой! Які так супярэчыць настрою дзяржавы, што абнесла стэлу калючым дротам і выставіла там вайскоўцаў з аўтаматычнай зброяй!

https://youtu.be/_ZD_Mm6X_u0
Мінск. Хвіліну маўчання ў памяць пра загінулых і параненых пратэстоўцаў перарваў голас з мегафона, які пачаў заклікаць людзей разысціся.
Мінск. Нашы чытачы паведамляюць, што на АНТ за апошні час як мінімум чатыры разы паказалі выступленне міністра абароны Хрэніна. Тое, дзе ён кажа, што беларусы "будуць мець справу ЎЖО НЕ З МІЛІЦЫЯЙ, А З ВОЙСКАМ". Пагроза ваяваць са сваімі суграмадзянамі ў ТГ-канале Мінабароны выглядае вельмі дзіўна.

Афіцыйный прадстаўнік Міністэрства абароны Наталля Гаўрусік распавяла Еўрарадыё, што "никаких дополнительных пояснений к выступлению министра пока что не будет".

Тым часам стэлу агарадзілі калючым дротам. Туды звезлі салдат з агнястрэльнай зброяй. Невядома, ці выдалі ім баявыя патроны і якія загады далі на выпадак з'яўлення ВЕЛЬМІ ВЯЛІКАЙ колькасці людзей. Але паводзяць яны сябе так, нібыта ў нашай краіне ўжо абвешчанае вайсковае становішча.
Гомель. Снимок сделан в 15.50. Особое внимание привлекает плакат в левом нижнем углу.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Орша. Ланцуг салідарнасці не тое, каб вельмі доўгі... Але гэта мы ўжо прыдзіраемся, бо бачылі 100 тысяч у Мінску!