Мінск. Карэспандэнт TUT.by перадае, што ля стэлы яго затрымалі (і амаль адразу, пасля кароткай нарады адпусцілі) людзі ў вайсковай форме, узброеныя аўтаматамі і кулямётам Калашнікава.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Карэспандэнт TUT.by перадае, што ля стэлы яго затрымалі (і амаль адразу, пасля кароткай нарады адпусцілі) людзі ў вайсковай форме, узброеныя аўтаматамі і кулямётам Калашнікава.
Мінск. Вайскоўцы, узброеныя аўтаматамі Калашнікава, трапілі і на іншыя здымкі, зробленыя ў парку Перамогі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Дэманстранты, якія ідуць на плошчу Незалежнасці, занялі праезную частку праспекта.
Маладзечна. Калона людзей сабралася каля Лядовага палаца і рушыла да Цэнтральнай плошчы.
Фота: "Рэгіянальная газета"
Фота: "Рэгіянальная газета"
Мінск. Плошча Незалежнасці ў гэтыя хвіліны.
Мінск. Вось як на плошчы Незалежнасці пачынаўся Марш новай Беларусі. 100 тысяч чалавек, агромністыя БЧБ-сцягі і абсалютна мірны настрой! Які так супярэчыць настрою дзяржавы, што абнесла стэлу калючым дротам і выставіла там вайскоўцаў з аўтаматычнай зброяй!
https://youtu.be/_ZD_Mm6X_u0
https://youtu.be/_ZD_Mm6X_u0
YouTube
Мінск! 100 тысяч чалавек на плошчы Незалежнасці | На Марш новой Беларуси вышло 100 тысяч
23 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Мінску праходзіць Марш новай Беларусі. І ім бяруць удзел жыхары краіны, нязгодныя з вынікамі выбараў і гвалтам сілавікоў у дачыненні да мірных пратэстоўцаў а таксама рабочыя буйнейшых беларускіх прадпрыемстваў. Калоны з…
Мінск. Хвіліну маўчання ў памяць пра загінулых і параненых пратэстоўцаў перарваў голас з мегафона, які пачаў заклікаць людзей разысціся.