This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Тысячы пратэстоўцаў з усіх бакоў ідуць да плошчы Незалежнасці. Дзясяткі тысяч ужо на самой плошчы. Атмасфера фантастычная!
Мінск. Стэла "Мінск — горад-герой" і Музей Вялікай Айчыннай вайны абнесеныя калючым дротам.
Фота: "Спадчына"
Фота: "Спадчына"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гродна. Некалькі тысяч пратэстоўцаў ідуць да плошчы Леніна. Напярэдадні ўлады абвясцілі плошчу месцам, дзе масавыя мерапрыемствы не дазволеныя, і адразу ж правялі там мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
Відэа: vybory_smotri
Відэа: vybory_smotri
Мінск. Карэспандэнт TUT.by перадае, што ля стэлы яго затрымалі (і амаль адразу, пасля кароткай нарады адпусцілі) людзі ў вайсковай форме, узброеныя аўтаматамі і кулямётам Калашнікава.
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Карэспандэнт TUT.by перадае, што ля стэлы яго затрымалі (і амаль адразу, пасля кароткай нарады адпусцілі) людзі ў вайсковай форме, узброеныя аўтаматамі і кулямётам Калашнікава.
Мінск. Вайскоўцы, узброеныя аўтаматамі Калашнікава, трапілі і на іншыя здымкі, зробленыя ў парку Перамогі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Дэманстранты, якія ідуць на плошчу Незалежнасці, занялі праезную частку праспекта.
Маладзечна. Калона людзей сабралася каля Лядовага палаца і рушыла да Цэнтральнай плошчы.
Фота: "Рэгіянальная газета"
Фота: "Рэгіянальная газета"
Мінск. Плошча Незалежнасці ў гэтыя хвіліны.