Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.9K photos
7.54K videos
14 files
27.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Следчы камітэт: смерць Мікіты Крыўцова не носіць крымінальны характар

Следчыя, якія аглядалі цела Мікіты Крыўцова, не знайшлі на ім бачных цялесных пашкоджанняў. Па факце смерці 28-гадовага жыхара Жодзіна праводзіцца праверка, прызначаная судова-медычная экспертыза.

Мікіта Крыўцоў знік у Мінску 12 жніўня. У той дзень працягваліся вулічныя пратэсты — меркавалася, што хлопец мог удзельнічаць у іх і быць затрыманым. Да ўчорашняга вечара ён быў апошнім са спіса зніклых 9-13 жніўня. 22 жніўня яго цела знайшлі ў лесапаласе на вуліцы Парніковай.
Мінск. На вуліцы Савецкай — безліч вайсковай тэхнікі. Гэта за два крокі ад плошчы Незалежнасці, дзе сёння плануюць збірацца мітынгоўцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Следчы камітэт спяшаецца зрабіць выснову, што смерць Мікіты Крыўцова не звязаная з падзеямі, якія адбываюцца ў краіне. Прэс-служба СК асобна заўважае, што малады чалавек "не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і не затрымліваўся з гэтай нагоды".

Але гэта кажа хіба што пра тое, што да пратэстаў у Беларусі сёлета далучыліся людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў палітычным жыцці. Канал molovTG публікуе відэа, на якім Крыўцоў падыходзіць да шэрагу АМАПаўцаў, трымаючы ў руках бел-чырвона-белы сцяг. Як і навошта тады следчыя так упэўнена сцвярджаюць, што загінулы хлопец не ўдзельнічаў у пратэстах?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Украіна. Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Euronews заявіў, што на месцы Аляксандра Лукашэнкі ён бы для ўрэгулявання крызісу ў краіне правёў новыя прэзідэнцкія выбары.

"Давайце ўявім, што я ўпэўнены ў сабе, я ўпэўнены ў выбары народа. Я — упэўнены чалавек. Як можна ўсіх супакоіць? Я б сказаў: праз месяц — новыя выбары. Я іду. Ідзіце, хто хоча. Міжнародныя назіральнікі — я ўсіх бы запрасіў, усіх. І сказаў бы народу Беларусі: калі ласка, выбірайце. І пасля такога выніку не было б пытанняў ні ў кога. Я ў гэтым упэўнены. Калі б Аляксандр Рыгоравіч перамог, ён бы перамог. А калі б перамог нехта іншы, значыць, нехта іншы. Але ўсё было б спакойна, без крыві, сумленна і ўвайшло б у гісторыю", — сказаў Зяленскі.
Мінск. На ўездзе з боку Гродна ўжо ўтварыўся вялізны затор. Фота @motolkohelp

Сёння ДАІ выбарачна спыняе аўтамабілі, якія ўязджаюць у Мінск.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Ад МЗКЦ пачалося шэсце рабочых. На станцыі метро "Аўтазаводская" да іх далучацца рабочыя МАЗа, на "Трактарным заводзе" — МТЗ, і г.д.

Праз тры гадзіны калона плануе прыйсці ў цэнтр Мінска.

Відэа "Медиазона. Беларусь"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Калона з сілавікамі рухаецца ў цэнтр горада з боку Уручча.
Мінск. Машыны і аўтобусы з сілавікамі літаральна паўсюль у цэнтры горада. Гэтыя — побач з будынкам КДБ. Іншыя — у дварах на Гарадскім Вале і на праспекце Незалежнасці.
Мінск. Дзяржаўнае тэлебачанне паведамляе пра адмену аўтапрабегу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску: "Сёння магчымыя правакацыі і дыверсіі ў бок акцый падтрымкі дзяржавы з мэтай расхістаць абстаноўку".
Мінск. На ўваход і выхад закрытыя станцыі метро "Плоша Леніна", "Кастрычніцкая", "Плошча Перамогі" на першай ветцы і перасадачная "Купалаўская" на другой. Цягнікі праязджаюць іх, не спыняючыся.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. "І дождж нам не перашкода". Калона пратэстоўцаў ідзе ў цэнтр горада з боку Уручча. Слухач Еўрарадыё зняў гэтае відэа побач са станцыяй метро "Усход".
Наваполацак. Пачаліся затрыманні грамадскіх актывістаў. Па звестках праваабарончай арганізацыі "Вясна", затрыманыя Алена Радзькова, Аляксандр Казаравец і Андрэй Зуеў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Начальнік мінскай міліцыі Іван Кубракоў просіць людзей "праявіць разважлівасць" і не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Ці праявяць разважлівасць пры сустрэчы з пратэстоўцамі гэтыя амапаўцы са шчытамі, якія гадзіну таму разгортваліся ў двары за ГУМам?
Анжаліка Кухто, маці Мікіты Крыўцова, распавяла Еўрарадыё, што з раніцы яго жонка і бацька знаходзяцца ў Следчым камітэце. З імі праводзяцца следчыя дзеянні.

У моргу сваякі Крыўцова яшчэ не былі — апазнанне цела адбудзецца толькі заўтра.

Сцвярджэнне пра тое, што Мікіта не ўдзельнічаў у сёлетніх пратэставых акцыях, а яго смерць можа быць не звязаная з падзеямі ў краіне, яго маці называе лухтой: "А як жа відэа? Вы ж самі ўсё бачылі!"

Анжаліка Кухто пацвярджае, што на відэа, апублікаваным сёння раніцай, сапраўды яе сын: падчас мітынгу ў Маладзечне ён падыходзіць да шэрагу амапаўцаў з бел-чырвона-белым сцягам у руках.
Пагражаючы свабодным беларусам, Міністэрства абароны ПЕРАЙШЛО НА КАПС. Яно папярэджвае грамадзян, што "яны будуць мець справу ЎЖО НЕ З МІЛІЦЫЯЙ, А З ВОЙСКАМ".

Тым часам гісторык Алесь Смалянчук днямі выдатна і проста растлумачыў, што фашысты карысталіся сімваламі ўсіх краін, якія захоплівалі, і БЧБ-сцяг не стаў менш значным гістарычным сімвалам Беларусі проста праз тое, што нехта вырашыў скарыстацца ім у злачынных мэтах.
Сёння ў Мінску пратэстоўцы зноў збіраюцца на вялікую акцыю — марш новай Беларусі. Гэтым разам у горадзе больш сілавікоў і дрэннае надвор'е. Ці перашкодзіць гэта паўтарыць поспех мінулай нядзелі? Глядзіце наш стрым!
Noize MC падтрымаў беларусаў, якія пратэстуюць. "Яны не супраць Расіі і не за Захад. Яны за людзей і іх права жыць, супраць гвалту і забойстваў"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Тысячы пратэстоўцаў з усіх бакоў ідуць да плошчы Незалежнасці. Дзясяткі тысяч ужо на самой плошчы. Атмасфера фантастычная!
Мінск. Вялізны БЧБ-сцяг толькі што мінуў Акадэмію навук, яго таксама нясуць на плошчу Незалежнасці!