Еўрарадыё | Еврорадио
10.1K subscribers
37.9K photos
7.54K videos
14 files
27.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Для расследавання актаў гвалту з боку сілавікоў створаная міжведамасная камісія. Пра гэта міністр унутраных справаў Юрый Караеў распавёў арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу.

Міністр дадаў, што не даваў загаду да жорсткіх дзеянняў і суперажывае пацярпелым. Пытанне — хто даў гэты загад і хто ўвогуле ў Беларусі можа аддаваць такія загады? — дагэтуль застаецца адкрытым. Як і пытанне адказнасці за гвалт — бо "міжведамасная камісія" лёгка можа прыйсці да высновы, што сілавікі не парушалі закон.
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін непакоіцца, што дзеянні беларускіх сілавікоў за мяжой палічаць генацыдам уласнага народа і гэта стане падставай для вайсковага ўмяшання ў справы Беларусі. Такія думкі ён выказаў у Гродне на нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Хрэнін мяркуе, што ўвайсці ў Беларусь могуць вайсковыя часці НАТА, размешчаныя ў Польшчы і Літве. Ён прыводзіць у прыклад амерыканскія знішчальнікі F-16, якія базуюцца на польскай базе Ласк. Іх падлётны час да беларускай мяжы — 22 хвіліны.

Тым часам НАТА называе заявы Лукашэнкі пра вонкавую пагрозу з Захаду беспадстаўнымі. Не лішнім таксама будзе нагадаць, што абаронай свайго насельніцтва як нагодай для ўмяшання апошняй у рэгіёне карысталася Расія. Менавіта абарона рускамоўнага насельніцтва стала падставай для таго, каб у 2014 годзе развязаць баявыя дзеянні ва Украіне.
"Не магу нават думаць пра гэта без слёз"

Тэнісістка Вікторыя Азаранка вельмі асцярожна, але выказалася з нагоды апошніх падзей у Беларусі.

"Гэта вельмі складаная тэма для размовы. Калі шчыра, тое, што я бачу, разбівае мне сэрца. Я не магу быць там і зразумець усю сітуацыю, гэта сапраўды сумна. Сапраўды сумна, і складана гаварыць пра гэта. Але я спадзяюся, што гвалт неадкладна спыніцца, бо гэта сапраўды Я не магу нават думаць пра гэта без слёз, калі быць шчырай.

Я спадзяюся, галасы людзей пачуюць. Як я ўжо сказала, гэта складаная тэма. Я не хачу, каб нехта карыстаўся маімі словамі ў прапагандысцкіх мэтах, таму я буду перажываць тое, што адчуваю, без лішняй увагі медыя і перакручвання гэтага ў іх мэтах".
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінская вобласць. 23 жніўня ДАІ збіраецца выставіць "Фільтры" на ўездах у Мінск і на выездах з райцэнтраў у напрамку Мінска. На асобных участках трас хуткасць будзе штучна зніжацца да 50 км/г — магчыма, для таго, каб кожны аўтамабіль можна было спыніць і праверыць.…
На ўездах у Мінск і на выездах з іншых гарадоў у бок Мінска ДАІ сёння ладзіць аперацыю "Фільтр". Пасты заўважаныя на выездзе з Брэста, Баранавічаў і на ўездзе ў Мінск з боку Маладзечна.

Відавочцы кажуць, што вялікіх зграмаджэнняў аўто няма — інспектары правяраюць дакументы кіроўцаў і хутка ўсіх адпускаюць.

Фота @motolkohelp
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыхільнікі Лукашэнкі раніцай 23 жніўня здзівілі жыхароў раёна Новая Баравая пад Мінскам. Прыехалі на аўтобусах, наўпрост на стаянцы разгарнулі сцяг, пастаялі роўна паўгадзіны, згарнулі сцяг, селі ў аўтобусы і з'ехалі. Побач стаялі байкеры — "ціпа мы не пры справах", але ў іх таксама былі сцягі.

Што гэта было?
Мінск. Сілавікі рыхтуюць цэнтр горада да апазіцыйнага марша. Уваходы ў Палац Рэспублікі і Палац прафсаюзаў абгарожаныя, у Аляксандраўскім скверы ля Адміністрацыі прэзідэнта дзяжурыць АМАП у бронекамізэльках.
"Водораздел проходит не между сторонниками Лукашенко и его противниками, а между уголовными преступниками и людьми разных взглядов, которые не совершали уголовные преступления.

И вот теперь медработники выходят на улицы с лозунгом «Медики против насилия!». Я плохо представляю тех людей, кто пытается оправдать тот ужас, который произошел. Что здесь можно оправдать?"

Вядомы віцебскі доктар Уладзімір Мартаў выстцпіў з адкрытым лістом пра бязмежжа сілавікоў у Беларусі. Цалкам чытаць тут.
Следчы камітэт: смерць Мікіты Крыўцова не носіць крымінальны характар

Следчыя, якія аглядалі цела Мікіты Крыўцова, не знайшлі на ім бачных цялесных пашкоджанняў. Па факце смерці 28-гадовага жыхара Жодзіна праводзіцца праверка, прызначаная судова-медычная экспертыза.

Мікіта Крыўцоў знік у Мінску 12 жніўня. У той дзень працягваліся вулічныя пратэсты — меркавалася, што хлопец мог удзельнічаць у іх і быць затрыманым. Да ўчорашняга вечара ён быў апошнім са спіса зніклых 9-13 жніўня. 22 жніўня яго цела знайшлі ў лесапаласе на вуліцы Парніковай.
Мінск. На вуліцы Савецкай — безліч вайсковай тэхнікі. Гэта за два крокі ад плошчы Незалежнасці, дзе сёння плануюць збірацца мітынгоўцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Следчы камітэт спяшаецца зрабіць выснову, што смерць Мікіты Крыўцова не звязаная з падзеямі, якія адбываюцца ў краіне. Прэс-служба СК асобна заўважае, што малады чалавек "не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах і не затрымліваўся з гэтай нагоды".

Але гэта кажа хіба што пра тое, што да пратэстаў у Беларусі сёлета далучыліся людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў палітычным жыцці. Канал molovTG публікуе відэа, на якім Крыўцоў падыходзіць да шэрагу АМАПаўцаў, трымаючы ў руках бел-чырвона-белы сцяг. Як і навошта тады следчыя так упэўнена сцвярджаюць, што загінулы хлопец не ўдзельнічаў у пратэстах?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Украіна. Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Euronews заявіў, што на месцы Аляксандра Лукашэнкі ён бы для ўрэгулявання крызісу ў краіне правёў новыя прэзідэнцкія выбары.

"Давайце ўявім, што я ўпэўнены ў сабе, я ўпэўнены ў выбары народа. Я — упэўнены чалавек. Як можна ўсіх супакоіць? Я б сказаў: праз месяц — новыя выбары. Я іду. Ідзіце, хто хоча. Міжнародныя назіральнікі — я ўсіх бы запрасіў, усіх. І сказаў бы народу Беларусі: калі ласка, выбірайце. І пасля такога выніку не было б пытанняў ні ў кога. Я ў гэтым упэўнены. Калі б Аляксандр Рыгоравіч перамог, ён бы перамог. А калі б перамог нехта іншы, значыць, нехта іншы. Але ўсё было б спакойна, без крыві, сумленна і ўвайшло б у гісторыю", — сказаў Зяленскі.
Мінск. На ўездзе з боку Гродна ўжо ўтварыўся вялізны затор. Фота @motolkohelp

Сёння ДАІ выбарачна спыняе аўтамабілі, якія ўязджаюць у Мінск.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Ад МЗКЦ пачалося шэсце рабочых. На станцыі метро "Аўтазаводская" да іх далучацца рабочыя МАЗа, на "Трактарным заводзе" — МТЗ, і г.д.

Праз тры гадзіны калона плануе прыйсці ў цэнтр Мінска.

Відэа "Медиазона. Беларусь"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Калона з сілавікамі рухаецца ў цэнтр горада з боку Уручча.
Мінск. Машыны і аўтобусы з сілавікамі літаральна паўсюль у цэнтры горада. Гэтыя — побач з будынкам КДБ. Іншыя — у дварах на Гарадскім Вале і на праспекце Незалежнасці.
Мінск. Дзяржаўнае тэлебачанне паведамляе пра адмену аўтапрабегу ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі ў Мінску: "Сёння магчымыя правакацыі і дыверсіі ў бок акцый падтрымкі дзяржавы з мэтай расхістаць абстаноўку".
Мінск. На ўваход і выхад закрытыя станцыі метро "Плоша Леніна", "Кастрычніцкая", "Плошча Перамогі" на першай ветцы і перасадачная "Купалаўская" на другой. Цягнікі праязджаюць іх, не спыняючыся.