Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.2K photos
7.42K videos
13 files
27.3K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Гродна. На плошчы Леніна праходзіць мерапрыемства прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Праціўнікам Лукашэнкі, якія таксама хочуць праводзіць свае акцыі на плошчы Леніна, выканкам адказвае, што плошча "не з'яўляецца месцам, дазволеным для правядзення масавых мерапрыемстваў".

Хочацца запытацца ў выканкама: дык а гэта вось, на плошчы, што? Беларусь — краіна парадоксаў.

Фота радыё "Свабода"
Гродна. Аляксандр Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню Гродзенксага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова. Ён займаў гэтую пасаду з 2013 года. За гэты час было рознае, але запомінцца Краўцоў тым, як пайшоў насустрач дэманстрантам і на два дні дазволіў збірацца на галоўных плошчах горада, карыстаючыся той жа падтрымкай, што і арганізатары праўладных мерапрыемстваў.

На месца Краўцова прызначаны міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
Гродна. Гэта прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. А за імі аўтобусы, якімі іх адмыслова прывезлі на мітынг у яго падтрымку. Фота слухача Еўрарадыё.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. МУС паказала чалавека, якога нібыта спрабавалі завербаваць для ўдзелу ў масавых беспарадках у сталіцы. Ці верыць такому расказу? Справа вашая!
Forwarded from Onliner
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Большая колонна мотоциклистов с бело-красно-белыми флагами в районе Якуба Коласа
У Гродне Лукашэнка заявіў, што большая частка кадраў са страшнымі сінякамі, якія людзі атрымалі падчас разгону пратэставых акцый, пастановачныя.

"Эти фейки все время наводняют наш эфир. В интернете кто сидит, 60% показывали синяки. 60% — постановочные кадры".

Вось гісторыі пацярпелых ад дубінак сілавікоў, якія @euroradio запісала ў Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску. Няхай гэтым людзям у вочы скажа, што іх траўмы пастановачныя...

http://euroradio.pl/tyh-hto-padau-zabivali-yak-amap-zdzekavausya-z-belarusau
Брэст. У горадзе над Бугам адбываецца мірнае шэсце супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў. Звычайна з такіх акцый стрыміў Юра Стыльскі — лідар панк-гурта "Дай Дарогу!". Але цяпер Юра ў ізалятары — адбывае суткі за ўдзел у адной з папярэдніх акцый.

Але стрым з Брэста ёсць, вось што там адбываецца: https://www.youtube.com/watch?v=LzbE4mPpjEs
Гродна. Праўладны мітынг скончыўся. Людзі пацягнуліся з плошчы ў адным напрамку — да заказных аўтобусаў, на якіх іх прывезлі.

На мітынгу затрыманая журналістка незалежнага выдання Hrodna.Life Ірына Новік. Яе вязуць у міліцыю.
"Тое, што ты ў меншасці, нават калі меншасць гэтая складаецца толькі з аднаго чалавека, яшчэ не значыць, што ты вар'ят. Існуе праўда і няпраўда, і калі ты трымаешся праўды, нават насуперак усяму свету, значыць, ты не вар'ят".

Джордж Оруэл, "1984"
Фота зрабіў Яўген Фельдман для "Мядузы"
22 жніўня жанчыны ў белай вопратцы з кветкамі і плакатамі зноў выйшлі на мінскія вуліцы, каб заявіць пра свой пратэст супраць гвалту. Ланцуг спачатку расцягнуўся ад Камароўскага рынку да праспекта Незалежнасці, а пасля жанчыны маршам пайшлі па сталіцы.

Паглядзіце, як гэта было. Фота Reuters, відэа "Радыё Свабода"
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзіўныя рэчы адбываюцца ў Гродне. Памятаеце 5-гадовую дзяўчынку Юлю, якая 11 жніўня пацярпела падчас масавых пратэстаў? За гэта нікога не пакараюць. Больш за тое: ніхто не будзе выбачацца. Па версіі Аляксандра Лукашэнкі, сям'я дзяўчынкі проста "трапіла ў ДТЗ". Сюжэт пра гэта ўчора выйшаў у "Панараме":

— Вярталіся дадому. Перад намі было шмат аўтамабіляў. Я спужаўся, выехаў на сустрэчную паласу. Пасля чаго праз імгненне адбылося сутыкненне, — распавядае там бацька Юлі.

А вось як усё было на самай справе:

— Ехалі. Перад намі трапляе машына, бус. Муж хоча аб'ехаць, бо перад намі шмат мянтоў, танкаў... Два танкі было перад намі, адзін за намі [гаворка, найхутчэй, пра "Dongfeng Mengshi". — Еўрарадыё]. Каб выратаваць нас, муж выязждае на сустрэчную паласу. Адтуль выбягае куча амапаўцаў, — кажа маці. — Не памятаю, колькі іх было — штук 15. Групоўка! І яны не глядзяць: хто, што. І пачынаюць па ўсёй машыне..."

— Я выйшаў з машыны даставаць дзіця і
атрымаў дубінкай па галаве, — дадае бацька.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Да людзей, якія традыцыйна збіраюцца на плошчы Незалежнасці, нечакана выйшаў АМАП. Блізу 10 байцоў схаваліся за помнікам Леніну. Але пратэстоўцаў гэта не збянтэжыла — паглядзіце, колькі іх шмат ізноў!

Відэа даслаў слухач @euroradio
Расійскі палітык Максім Кац талкова раскладае, як запрошаныя днямі ў Беларусь расійскія прапагандысты дапамагаюць Аляксандру Лукашэнку ўтрымаць уладу. Мітынгі "За Бацьку!" (у Беларусі Лукашэнку так ніхто не называе), калоны аўто з дзяржаўнымі сцягамі і песняй "Саня застанецца з намі!", сюжэт пра дзяўчынку з Гродна, у якім словы бацькоў нарэзалі так, што іх версія падзей змянілася да непазнавальнасці, — яскравыя прыклады іх працы.

Асноўны меседж, які яны прасоўваюць, гэта не "Лукашэнка выйграў выбары" (такое прадаць грамадству зараз нерэальна), а "Пратэсты выдахліся". Адчуваеце?

https://www.youtube.com/watch?v=w7GNQ2ZUu7k
Крымінальная справа па факце забойства ў Мінску дэманстранта Аляксандра Тарайкоўскага дагэтуль не пачатая. Упраўленне Следчага камітэта па Мінску ўжо 11 дзён "праводзіць праверку". Грамадзянскай жонцы загінулага Алене Герман дагэтуль не далі азнаёміцца з вынікамі судова-медычнай экспертызы.

Жанчына не разумее, што можна правяраць так доўга: відэа, на якім у Тарайкоўскага страляюць, апублікаванае ў медыя. Максімальны тэрмін, на які Следчы камітэт можа зацягнуць праверку, — тры месяцы.

Праваабаронцы з "Прававой ініцыятывы" заўважаюць, што за тыя ж 11 дзён у дачыненні да 46 грамадзян заведзеныя справы за гвалт да сілавікоў. "Дзіўна, што супрацоўнікаў міліцыі дзяржава абараняе імгненна, крымінальныя справы пачынаюцца на наступны дзень. А калі забіты шараговы грамадзянін, следчыя органы цягнуць час", — дадаюць яны.
Мінская вобласць. 23 жніўня ДАІ збіраецца выставіць "Фільтры" на ўездах у Мінск і на выездах з райцэнтраў у напрамку Мінска. На асобных участках трас хуткасць будзе штучна зніжацца да 50 км/г — магчыма, для таго, каб кожны аўтамабіль можна было спыніць і праверыць.

Заўтра ў сталіцы мусіць прайсці вялікі марш праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі — па аналогіі з тым, які адбыўся ў мінулую нядзелю і сабраў ад 40 тысяч (ацэнка беларускіх вайскоўцаў) да 400 тысяч (ацэнка журналістаў) чалавек.