Мiнcк. Жыхары мікрараёна Шабаны стаяць у ланцугу салiдарнасцi недалёка ад станцыі метро "Магілёўская". Кажуць, што выходзяць кожны дзень i абяцаюць не здавацца. Такая вось абарона мяжы горада.
Мінск. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ назваў кошт вяртання кантролю над беларуска-расійскай мяжой. Тэхнічна абсталяваць мяжу будзе каштаваць бюджэту 2,5-3 мільярды рублёў ($1-1,2 млрд). А сама гэтая праца зойме тры-пяць гадоў.
Мінск. Спартовы каментатар Уладзіслаў Татур сышоў з тэлеканала "Беларусь 5"
"Зрителям спасибо за внимание и критику! Коллегам — за совместную работу и помощь! Надеюсь, мы еще услышимся. Во всяком случае я в это верю! Берегите себя!" — напісаў Татур у "Фэйсбуку".

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінскі раён. 20 жніўня па Мінску ўвесь дзень каталася калона аўтамабіляў з чырвона-зялёнымі сцягамі і песняй "Саня останется с нами" з вокнаў. А ў раёне Новая Баравая пад Мінскам калона хвілінаў 20 ездзіла кругамі. Каб ужо ўсе запомнілі і зразумелі: застанецца. Дзяржаўная прапаганда — яна такая!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Затрыманні кіроўцаў трапілі на відэарэгістратар
10 жніўня Максім трапіў у затор на праспекце Пушкіна ў Мінску. Неўзабаве там з'явіўся АМАП. Кіроўцаў пачалі затрымліваць — з матам і пагрозамі. Усё гэта трапіла на відэарэгістратар, да якога хлопец дабраўся толькі праз тры дні — калі яго выпусцілі з ізалятара ў Жодзіне.
Відэа захавалася, бо навігатар палічыў яго аварыйным праз тое, што АМАП грукаў па шкле. На памяць пра затрыманне Максіму засталіся сляды ад пластыкавых сцяжак на руках — яны дагэтуль не прайшлі.

Мiнск. 20 жнiўня з iзалятара на Акрэсцiна нiкога не выпусцiлi. Затое час ад часу сюды прыяжджае аўтазак без нумароў́. Апошнi раз ён прабыў́ на тэрыторыi 15 хвiлiн. Побач з iзалятарам молiцца жанчына. Яна лiчыць, што адчыніць дзверы iзалятара можа толькi Бог.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сёння мы жадаем вам добрай ночы прыгожым відэа, знятым 14 жніўня на плошчы Незалежнасці. Гэта той вечар, калі беларускія жанчыны абдымаліся на плошчы з беларускімі сілавікамі. Бадай што адзіны момант сёлетняй выбарчай кампаніі, калі апазіцыя і ўлады знайшлі простае чалавечае паразуменне.
"Давайце сустрэнемся тут заўтра, вы прыйдзеце, і ўсё — ізноў пагаворым!"
"Давайце сустрэнемся тут заўтра, вы прыйдзеце, і ўсё — ізноў пагаворым!"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маладзечна. Апантаная прыхільніца Аляксандра Лукашэнкі дабралася да мікрафона падчас праўладнага мітынгу. Гэтае відэа лепш за каву дапаможа вам прачнуцца сёння раніцай!
Крыніца: "Рэгіянальная газета"
Крыніца: "Рэгіянальная газета"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская запісала зварот да беларускіх рабочых. Яна просіць працягваць і пашыраць забастоўкі. І нагадвае, што гэта абсалютна легальны спосаб пратэставаць.
"Вы запужалі дыктатуру, яна дрыжыць ад страху перад вамі, вашай сілай і мужнасцю. Таму сёння вы адчуваеце агромністы ціск, таму вам пагражаюць. Забастоўкі заціснулі дыктатуру ў кут, паранілі яе ў самае сэрца. Таму цяпер вас усімі спосабамі спрабуюць падзяліць і пасварыць".
http://euroradio.pl/svyatlana-cihanouskaya-vypuscila-zvarot-da-rabochyh

Мінск. Кандыдатка ў прэзідэнты Ганна Канапацкая абскардзіла вынікі выбараў у Вярхоўным судзе. І не ўпусціла выпадку паддзець сваіх сапернікаў па выбарчай кампаніі:
"Я прайшла ўвесь гэты складаны электаральны цыкл, выдаткаваўшы значную суму уласных сродкаў. Так, вось такая я — беларуская жанчына-палітык. Не ўсім зразумелая, не ўсімі любімая, без цудоўных катлет у анамнезе, але не заплямленая ў крыві нашых грамадзян".

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. У мімаў укралі голас. У адказ яны правялі акцыю каля Купалаўскага тэатра.
Еўрасаюз гатовы выступіць пасярэднікам пры ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі. Пра гэта заявіў 20 жніўня прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з канцлеркай Германіі Ангелай Меркель.
"Неабходны дыялог паміж уладамі, апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю. Мы б хацелі, каб гэты дыялог пачалі самі беларусы. Але Еўрапейскі саюз гатовы суправаджаць [Беларусь] ва ўсталяванні гэтага дыялогу, калі наша пасярэдніцкая роля можа быць карыснай і калі гэтага захочуць самі беларусы", — сказаў прэзідэнт Францыі.
Аднак беларускія ўлады адмаўляюцца ад дапамогі перамоўшчыкаў з-за мяжы. Траіх з сямі сябраў Каардынацыйнай рады, якая збіралася вырашаць пытанне трансферу ўлады, раніцай 21 жніўня выклікаюць на "перамовы" ў Следчы камітэт.

Мінск. Працягваюцца звальненні рабочых з завода МАЗ. Гэтаму слесару з асноўнага зборачнага канвеера за 19 жніўня паспелі вынесці адразу дзве вымовы!
Звольненыя рабочыя могуць разлічваць на дапамогу з фондаў, створаных бізнесменамі ў падтрымку забастоўшчыкаў.
Звольненыя рабочыя могуць разлічваць на дапамогу з фондаў, створаных бізнесменамі ў падтрымку забастоўшчыкаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Юрыст Каардынацыйнай рады Максім Знак прыйшоў да будынка Следчага камітэта. Разам з ім адвакат Дзмітрый Лаеўскі, які абараняе інтарэсы незарэгістраванага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі.
Людзі скандуюць "Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго". Знак раіць не чакаць яго, бо допыт можа працягвацца 8 гадзін.
Відэа: @motolkohelp

Мінск. 21 жніўня падпісчыкі і кіёскі не атрымаюць свежыя нумары недзяржаўных газет "Комсомольская правда в Белоруссии" і "Народная Воля". Тыпаграфія "Беларускі дом друку" не змагла іх надрукаваць — раптоўна зламалася тэхніка.
З "Камсамолкай" такое за апошні тыдзень здараецца ўжо трэці раз. Па нейкім супадзенні на першых палосах ненадрукаваных газет — бел-чырвона-белыя сцягі і рэпартажы з пратэстаў. А на перадавіцы (во слова якое мы прыгадалі!) адзінага нумара, які такі надрукавалі, была Іна Афанасьева.

Мінск. Побач з будынкам Следчага камітэта з'явіўся Сяргей Дылеўскі, прадстаўнік стачкама Мінскага трактарнага завода.
Фота @motolkohelp
Фота @motolkohelp
Forwarded from Зеркало | Новости
Преподаватели, студенты и выпускники МГУ требуют лишить Лукашенко звания почетного профессора вуза.
https://news.tut.by/world/697517.html?tg

Міністр спорту (і колішні супрацоўнік службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі) Сяргей Кавальчук спрабуе пераканаць спартсменаў падтрымліваць дзейныя беларускія ўлады:
"Усё, што зроблена ў нашай краіне для спорту, фізкультуры і турызму, умацавання здароўя нацыі, стваралася многімі пакаленнямі беларусаў. Разгубіць і разбазарыць [гэта] можна раптоўна. Таму хопіць паддавацца на правакацыі, лозунгі і заклікі да забастовак і стачкі. Гэта шлях у тупік".
Днямі 200 спартоўцаў, сярод якіх прызёры Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя і Аляксандра Раманоўская, падпісалі адкрыты ліст "Спорт у краіне без гвалту". Яны асуджаюць шматлікія факты фальсіфікацый на выбарах, заклікаюць вызваліць і рэабілітаваць палітвязняў.