Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.2K photos
7.43K videos
13 files
27.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
⚡️ Мінск. Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей папрасіў сваіх падначаленых не ўносіць разлад у працу дыпламатычнага ведамства, паведамляе ТАСС. Апошнімі днямі з міністэрства звольніліся трое менеджараў сярэдняга звяна.

Чыноўнік сказаў, што Беларусі патрэбныя перамены, але не рэвалюцыйным чынам. Па сутнасці, гэта працяг рыторыкі Аляксандра Лукашэнкі, які збіраецца змяніць Канстытуцыю Беларусі.
Польшча. Аператар сотавай сувязі Orange "у сувязі з няпростай сітуацыяй, якая склалася ў Беларусі, і каб аблегчыць сувязь грамадзян Беларусі з блізкімі, якія знаходзяцца за мяжой", паніжае кошт званкоў з Польшчы ў Беларусь на 50%. Хвіліна размовы да 2 верасня будзе каштаваць 1 злоты.
Сёння мітынгі прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі пройдуць у 9 гарадах Беларусі. У Мінску а 18-й плануецца шэсце з плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі.
Мінск. Уладзімір Макей абураны ціскам на дзяржслужачых і сцвярджае, што яму і яго сям'і ананімна пагражаюць: "За гэтыя слёзы майго 11-гадовага сына я гатовы перагрызці горла".

У звязку з выбарамі вялікая колькасць дзяржслужачых заявіла пра пагрозы ў свой адрас. Але, напрыклад, сябры ўчастковых камісій часта лічылі ціскам на сябе рэплікі назіральнікаў пра крымінальную адказнасць за фальсіфікацыю выбараў.

Заявы пра ціск на сем'і і дзяцей — зручны інструмент для дыскрэдытацыі пратэстаў і пратэстоўцаў.

http://euroradio.pl/uladzimir-makey-pra-pagrozy-syami-i-neabhodnasc-peramenau
Беларускім прадпрымальнікам пачалі тэлефанаваць з падатковых інспекцый з пытаннем: "Чаму ў вас на прадпрыемстве такі малы заробак?" Запіс адной такой размовы апынуўся ў рэдакцыі Еўрарадыё.

Ад прадпрымальнікаў патрабуюць напісаць "тлумачэнне па заробку".

Месяц таму Аляксандр Лукашэнка вырашыў, што дзяржава мусіць кантраляваць заробкі на прыватных прадпрыемствах. Ён запатрабаваў "скарэліраваць заробкі на прыватных прадпрыемствах з сярэднім заробкам на вядучых дзесяці прадпрыемствах" Беларусі.
⚡️ Салігорск. Знік сябра Каардынацыйнай рады забастоўкі на "Беларуськаліі" Дзмітрый Кудзялевіч. Сёння раніцай ён перастаў выходзіць на сувязь. Па непацверджанай інфармацыі, невядомыя затрымалі яго ў яго аўтамабілі.

На "Беларуськаліі" Дзмітрый Кудзялевіч працуе машыністам горных вымаечных машын.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў Следчы камітэт па факце масавых катаванняў, жорсткага абыходжання з людзьмі і гвалту з палітычных матываў у Беларусі. Праваабаронцы патрабуюць іх расследаваць, а вінаватых прыцягнуць да адказнасці. БХК звяртае ўвагу СК на тое, што ў ведамства дастаткова звестак для таго, каб распачаць крымінальную справу.

Таксама праваабаронцы патрабуюць адхіліць ад сваіх пасад групу міліцэйскіх начальнікаў, уключна з міністрам унутраных спраў, забяспечыць "максімальнае інфармаванне грамадскасці пра ход расследавання".
Такой колькасці затрыманых, здаецца, у найноўшай гісторыі Беларусі яшчэ не было: блізу 7 тысяч чалавек трапілі ў аўтазакі, а адтуль за краты ізалятараў за некалькі дзён пратэстаў. Адно гэта стала шокам для беларускага грамадства. Але калі людзі пачалі выходзіць на свабоду і распавядаць пра ўмовы ўтрымання і збіццё — гэта стала новым шокам.

З чым за час знаходжання ў ізалятары давялося сутыкнуцца Андрэю Вітушку? Ці ёсць тлумачэнні такога стаўлення сілавікоў да затрыманых? Чаму не стаў сябрам Каардынацыйнай рады?

Адказвае дзіцячы доктар-рэаніматолаг Андрэй Вітушка.
⚡️ Салігорск. У страйк-камітэце "Беларуськалія" паведамілі пра знікненне яшчэ аднаго пратэстоўцы — Максіма Філановіча з 4 рудаўпраўлення. Ён перастаў выходзіць на сувязь, Еўрарадыё не змагло дазваніцца ні па адным з яго тэлефонаў.
⚡️ Мінск. На МАЗе першыя звальненні, звязаныя з удзелам у забастоўцы.
Віцебск. Ад самага пачатку мірных пратэстаў па горадзе ездзіць "Жывемабіль". Тамтэйшыя абараняюць яго ад ДАІ і збіраюць яго кіроўцу грошы на штрафы. Прыгожы прыклад ініцыятывы і салідарнасці!

Фота: TUT.by
Мінск. Уночы невядомыя пашкодзілі і размалявалі некалькі аўтамабіляў з белымі стужкамі ці налепкамі/магніцікамі з бел-чырвона-белым сцягам і гербам "Пагоня". Прыхільнікі Лукашэнкі перайшлі на тактыку мелкага шкодніцтва?

І запужвання. Таксама ўночы закідалі чырвонай і белай фарбай дом Паўла Латушкі, сябра Каардынацыйнай рады, створанай па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай.
⚡️ Мінск. Генпракурор Аляксандр Канюк заявіў, што супраць сябраў Каардынацыйнай рады, створанай па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай, распачата крымінальная справа па 361-м артыкуле Крымінальнага кодэкса — "Захоп улады".

Вось той дыялог, на які здольныя беларускія ўлады.
Мінск. Сябра Каардынацыйнай рады Максім Знак пракаментаваў Еўрарадыё крымінальную справу, фігурантам якой можа стаць:

“Як мне стала вядома, крымінальная справа распачатая па артыкуле 361 КК — гэта не дзеянні, накіраваныя на захоп улады, а заклікі, накіраваныя на дзеянні, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы. Мы будзем спадзявацца, што ўлады ўважліва прачытаюць тое, што ўчора мы падрыхтавалі ў Каардынацыйнай радзе. І там напісана, што гэтая рада робіць, да чаго яна заклікае і якімі правіламі карыстаецца. На мой погляд, няма ніякіх прычын казаць, што ёсць нейкія падставы для прымянення 361-га артыкула".
Польшча. Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч падаў у адстаўку. Апошнімі, з кім ён сустракаўся, былі беларускія палітыкі Валерый і Вераніка Цапкала, якія цяпер знаходзяцца ў выгнанні ў Варшаве.

Але "не шукайце змовы там, дзе яе няма", — пракаментаваў гэта Валерый Цапкала.
Астравец. Скончылася загрузка ядзернага паліва ў першы энергаблок БелАЭС. У рэактарную ўстаноўку загружаныя 163 касеты. Цяпер яго чакаюць "халодныя" і "гарачыя" выпрабаванні.