Еўрарадыё | Еврорадио
10.7K subscribers
35.2K photos
7.01K videos
12 files
25.8K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Першая старонка свежай "Комсомольской правды". Рэспект, калегі!
Агенцтва Associated Press апублікавала фота чалавека, якога раней Conflict Intelligence Team ідэнтыфікавала як Аляксандра Тарайкоўскага — мінскага пратэстоўцы, які загінуў увечары 10 жніўня. У мужчыны вялізарнае пятно крыві на футболцы.

Паводле версіі МУС, Тарайкоўскі атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, ад выбуху нявызначанага прадмету, які трымаў у руках. Але ў дакументах прычынай яго смерці названая адкрытая рана грудной клеткі. На фота AP ніякага прадмета ў руках Тарайкоўскага не бачна. А насупраць яго стаяць сілавікі з аднаго з беларускіх спецпадраздзяленняў.

Гэта ўсё ставіць пад сумнеў версію гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, на якой настойвае МУС. Неўзабаве AP абяцае апублікаваць відэа інцыдэнта.
Мінскі рэаніматолаг Андрэй Вітушка сустрэў на Акрэсціна аднаго з дыджэяў, уключыўшых “Перамен” Цоя ў Кіеўскім скверы падчас дзяржаўнага мерапрыемства — Уладзіслава Сакалоўскага. Ён пяць дзён прасядзеў у карцары. Першыя двое сутак яму не давалі спаць. Уладзіслава перавялі ў камеру толькі ў ніжняй бялізне.

Да нас яго перавялі ў адных майтках, з босымі нагамі. Сказаў, што адзенне забралі. Уладзіслаў — нармальны, адэкватны, харошы, разумны малады чалавек. Трымаўся бадзёра. Было відаць, што яму няпроста трываць гэта ўсё, але ён трымаецца. Радаваўся салідарнасці людзей, таму, што яго памятаюць. Быў здзіўлены, што яму з калегам Кірылам Галанавым сабралі сродкі. Выказваў некаторыя апасенні, што будуць шыць дадатковыя крымінальныя справы, каб адпомсціць за ўчынак. Мы стараліся пераканаць у адваротным, што цяпер ён пад моцным грамадскім наглядам.

Пра сябра Уладзіслава — Кірыла Галаванава — нічога не вядома. Хлопцаў асудзілі на 10 сутак за непадпарадкаванне міліцыі.

Фота: nashaniva
"Жёлтым баллоном помечали тех, кому нужно уделить "особое внимание". На тех, кого уже избили, — ставили кресты краской".

Хлопец распавядае, праз што давялося прайсці яго дзяўчыне пасля затрымання.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кіеў. Спёка ля беларускай амбасады. Тут мітынг, нехта запаліў фаер.

Відэа: iznanka_news
Нецэнзурны крэатыў ад мастака Мікалая Капейкіна з Санкт-Пецярбурга. Ну але ж тут тэлеграм, тут можна )
Супраць Валерыя Цапкалы ў Беларусі пачатая крымінальная справа па артыкуле аб атрыманні хабару. Раней стала вядома, што з заявай пра гэта да сілавікоў звяртаўся турэцкі бізнесовец Сядат Ігдзеджы.

UPD: У Расіі Валерый Цапкала абвешчаны ў росшук.
Forwarded from Новая газета
❗️С сегодняшнего дня мы подписываем Александра Лукашенко самопровозглашенным президентом Беларуси.

В этот раз белорусские власти не смогли даже «правдоподобно» сфальсифицировать результаты выборов. Наш дата-отдел выяснил, что после исключения всех фальсификаций протоколов за Лукашенко остается немного — всего лишь 17% ➡️ http://amp.gs/FU9S

Согласитесь, это слишком мало, чтобы считаться избранным президентом.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Директор МЗКТ признает поражение Лукашенко на выборах.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Забойства Аляксандра Тарайкоўскага — відэа з іншага ракурса

У рэдакцыю Еўрарадыё перадалі відэа, на якім бачна, як 10 жніўня 2020 года ў Мінску на Пушкінскай плошчы загінуў Аляксандр Тарайкоўскі. Яно знятае з іншага ракурса — і дапаўняе ролік, вядомы раней.

На відэа бачна, як Тарайкоўскі (гэта дакладна ён — ідэнтыфікавалі Conflict Intelligence Team і пацвердзіла жонка) ідзе да ланцугу сілавікоў. У яго ў руках нічога няма. Ён нічога не кідае ў іх бок. Далей — стрэл. Тарайкоўскі спыняецца і апускае рукі. Праз некалькі секунд ён упадзе — гэта бачна з другога відэа.

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі агучвала зусім іншую версію гібелі пратэстоўцы на Пушкінскай плошчы:

"В ходе противостояния со спецназом, прибывшим для деблокирования площади, один из протестующих пытался бросить неустановленное взрывное устройство в сторону правоохранителей. Оно взорвалось в руке, мужчина получил травмы несовместимые с жизнью".

Нашае відэа абвяргае гэтую версію.

@euroradio
⚡️ У будынку Белтэлерадыёкампаніі на вуліцы Макаёнка пратэстуюць тэлевізійнікі. Туды тэрмінова выехалі Наталля Эйсмант, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі, і Наталля Качанава, старшыня Савета Рэспублікі.

Тым часам да будынка на вуліцы Камсамольскай, дзе знаходзяцца АНТ і СТВ, людзі прыносяць старыя тэлевізары. Пратэстоўцы трымаюць у руках плакаты: "Работники госсми, ваша ложь калечит жизни", "Покажите людям правду".
Вось што проста зараз адбываецца ў "шасцісотцы" — самай вялікай з трох студый, якія ёсць у тэлецэнтры на Макаёнка, 9. Работнікі БТ нешта даказваюць дырэктару тэлекампаніі Івану Эйсманту і дзвюм Наталлям: Эйсмант — прэс-сакратарцы Аляксандра Лукашэнкі, і Качанавай — старшыні Савета Рэспублікі.

Фота: @motolkohelp
Мінск. З будынку Белтэлерадыёкампаніі пачалі выходзіць супрацоўнікі. Інжынеры, сістэмныя адміністратары. Выйшаў журналіст, які напісаў заяву пра сыход. Яны распавядаюць, што было на сабранні з удзелам прэс-сакратаркі Лукашэнкі і старшыні Савета Рэспублікі.

"Яны прытрымліваюцца пазіцыі, што выбары былі чэснымі, а нас спрабуюць звонку разбурыць".

"Патрабаванні былі розныя. Хтосці хацеў шчыра працаваць — паказваць абодва бакі. Хтосьці хацеў права на забастоўку. Каб у нас было права не казаць няпраўду. Я думаю, на БТ будзе праўда. І будуць людзі, якія адмовяцца казаць няпраўду".

Наш стрым працягваецца!
Мінск. Бел-чырвона-белы сцяг на будынку Белтэлерадыёкампаніі — упершыню за апошнія 25 гадоў. У 1995 годзе Аляксандр Лукашэнка правёў рэферэндум, на якім краіна вярнулася да "постсавецкага" чырвона-зялёнага сцяга.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Футбаліст Ілля Шкурын, які адмовіўся гуляць за зборную Беларусі пры Лукашэнку, забіў гол "Тамбову".

Фанацкі сектар ЦСКА зарадзіў "Жыве, Беларусь!".

Відэа: sports.ru
⚡️ Мінск. Лукашэнка дамовіўся з Пуціным. Дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА паведамляе:

"Россия при первом запросе окажет всестороннюю помощь по обеспечению безопасности Беларуси в случае внешних военных угроз. Об этом глава государства Александр Лукашенко заявил сегодня на совещании в Центре стратегического управления в Министерстве обороны Беларуси".
Мінск. З розных крыніцаў прыходзіць інфармацыя, што ў сталіцы рыхтуецца вялікае мерапрыемства ў падтрымку Аляксанра Лукашэнкі. Яго ўдзельнікі збіраюцца традыцыйным чынам: з дзяржаўных арганізацый — па спісах.
⚡️ Мінск. Калона аўтазакаў на вуліцы Парніковай. Гэта ў непасрэднай блізкасці ад тэлецэнтра на Макаёнка, 9, дзе зараз людзі пратэстуюць супраць таго, што паказваецца па дзяржаўным тэлебачанні.