Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.1K photos
7.41K videos
13 files
27.3K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Супервакцына ад каранавіруса і голыя вяселлі ў Італіі — #ІхНоравы

Французы спяклі самы доўгі багет у свеце, пабіўшы італьянскі рэкорд 2019 года. Італьянскія ўлады вырашылі здзівіць свет па-новаму і дазволілі праводзіць голыя вяселлі на адным з пляжаў Сардзініі.

Пакуль рэгіён рыхтуецца да наплыву турыстаў, навукоўцы распрацоўваюць вакцыну, якая зможа ўберагчы людзей ад усіх штамаў каранавіруса адразу.

Чытаць тут: euroradio.fm/supervakcyna-ad-karanavirusa-i-golyya-vyaselli-u-italii-ikhnoravy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нечаканых пешаходаў заўважылі на Віцебшчыне. Два медзведзяня выйшлі на дарогу ў Лепельскім раёне.
Audio
Важныя падзеі і сэнсы панядзелкаа, 6 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:17 Муж "Маленькай Эмі". Чаго спалохаўся суддзя, які ўцёк з Польшчы ў Беларусь

09:31 Навіны спорту

11:22 Выхаваць альбо знішчыць: чым пагражаюць гульні ў патрыятызм

24:14 Навіны шоу-бізу

27:02 Проста з'едуць з краіны. Што адбываецца з ІП пасля новага ўказа Лукашэнкі
Хакеры ўзламалі базу данных Мінабароны Вялікабрытаніі. Па звестках Sky News, яны могуць быць звязаныя з уладамі Кітая.

Злачынцы атрымалі доступ да дадзеных вайскоўцаў. Кад кібератакі пацярпела сістэма з зарплатнымі ведамасцямі і нумарамі банкаўскіх рахункаў.
У Брэсце падчас гастрафэсту здарылася масавае харчовае атручанне. У лякарні знаходзяцца 12 чалавек, яшчэ 7 лекуюцца дома, за імі назіраюць дактары з паліклінікі. Але ў рэальнасці пацярпелых можа быць больш за 30 чалавек.

Кавярня LE’MAR часова закрытая, праводзяцца лабараторныя даследаванні.

Па звестках @euroradio, атручанне перажылі тыя, хто наведваў яе з 1 па 4 траўня. У кожны з гэтых дзён людзі замаўлялі сэт з чатырох страў — меркавана, ён і сапсаваў здароўе. Ва ўсіх цяжкія сімптомы, боль у жываце, тэмпература.

"Паверце, лепш бы я ляжала з атручаннем!" — піша наведвальнікам установы дырэктарка кавярні.

Некаторыя з пацярпелых пагражаюць установе судом і патрабуюць кампенсацыю.
З бацькоў, якія з'ехалі з Беларусі ў Расію, змогуць спаганяць аліменты нават там. Савет Рэспублікі ратыфікаваў дакумент аб узаемным выкананні судовых пастаноў па справах аб аліментах паміж РФ і Беларуссю.

Цяпер, калі даўжнік не будзе зарэгістраваны па месцы жыхарства, але будзе мець працу, ён не зможа ухіліцца ад выплатаў на ўтрыманне дзяцей. Спаганяць аліменты будуць па месцы працы ў адпаведнасці з рашэннем суда ў краіне, дзе працаўладкаваны бацька.
Ва ўсіх школах Беларусі 7-8 траўня адбудуцца абвязковыя патрыятычныя ўрокі. Дзецям будуць распавядаць пра гераізм, патызанаў і пра тое, што Беларусь першай прыняла на сябе ўдар фашыстаў.

Ці ўзгадаюць настаўнікі пры гэтым, што Другая сусветная вайна, пра перамогу ў якой свет прыгадвае заўтра, пачалася з нападу на Польшчу ў 1939-м, — пытаннечка.

У беларускіх школах усё больш прапаганды замест адукацыі, і падмены паняцця патрыятызм ідэялогіяй вайны.
🗣 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце наш анонс на аўторак (час пазначаны мінскі):

12:00 — доктарка філалагічных навук, прафесарка Ірына Сідорская ў праграме "Gender Gap";

13:00 — гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман;

15:00 — прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.

Чакаем вашых пытанняў да гасцей!
У Мінску прайсці да месцаў святкавання Дня Перамогі можна будзе толькі праз асабісты дагляд. Міліцыя паставіць кантрольна-прапускныя пункты.

Таксама перакрыюць рух па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Леніна да праспекта Машэрава — з 12:30 да заканчэння мерапрыемства на плошчы Перамогі і плошчы Кастрычніцкай. Будзе хадзіць толькі грамадскі транспарт.

Выхад са станцыі "Плошча Перамогі" будзе адкрыты толькі ў бок праспекта Машэрава, а праход да вечнага агню будзе закрыты з 11:30.
Gender Gap: даўжыня мае значэнне — і сукенкі палітычнай дзяячкі, і чаргі на мяжы. Пра тое, якое дачыненне скандал з даўжынёй сукенкі польскай кандыдаткі ў Еўрапарламент мае дачыненне да беларускіх выбараў, а таксама пра спрэчнае выказванне беларускага кандыдата ў дэлегаты Каардынацыйнай рады Аляксандра Кныровіча і пра сувязь самаацэнкі і сацсетак мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap.

Далучайцеся, задавайце пытанні!

https://www.youtube.com/watch?v=EfqNLjDNXEU
"Ён лётаў, а цела яго ніколі не адрывалася ад зямлі". Памёр мастак і музыка Васіль Пачыцкі — авангардыст, аўтар зайцоў з "БелГазеты" і канцэптаў для кліпа "ляпісаў" "Ластаўкі", лідар гурта "Перебор".

Пачыцкаму было 57 гадоў. Інфармацыю пра яго смерць пацвердзілі @euroradio яго сябры.

Васіль Пачыцкі нарадзіўся ў Рэчыцы, да апошняга часу жыў у Беларусі. Яго працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях і музеях Беларусі, Расіі, Францыі, ЗША, Ірландыі.

Паглядзіце рэпартаж @euroradio пра яго выставу:
https://youtu.be/do6GZZgU6QU
Грошы ад нелегальнай міграцыі праз Беларусь шлі на "Хезбалу" і "Ісламскі джыхад". Тэрарысты атрымалі каля $30 млн у крыптавалюце.

Пра гэта распавяла Польская памежная служба, якая сумесна з нямецкай паліцыяй выкрыла міжнародную злачынную групоўку. Яе заснавальніка — 33-гадовага сірыйца — затрымалі ў Германіі.

Ён арганізоўваў незаконную міграцыю праз Беларусь у краіны ЕС з сакавіка 2021 па лістапад 2023 года. За гэты час праз групоўку прайшло 3,5 тысячы іншаземацаў, у тым ліку, з Сірыі, Ірака, Емена.

Па папярэдніх ацэнках, аб'ём крыптавалютных патокаў на раскрытых кашальках групоўкі складае каля $581 млн. Патэнцыйна амаль ўсе гэтыя грошы маглі быць накіраваныя тэрарыстам.
“Чырвоныя лініі” NATO для Крамля і “пасхалка” для Лукашэнкі — эфір з Аляксандрам Фрыдманам.
Ці сапраўды краіны ЕС не выключаюць імавернасці адпраўкі сваіх войск ва Украіну і што ў выпадку далучэння лукашэнкаўскага рэжыму да расійскай агрэсіі чакае Беларусь? Чаму менавіта цяпер у публічную сферу трапляюць палітычныя скандалы пра сувязі асобных нямецкіх палітыкаў з лукашэнкаўскім рэжымам?

Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

https://www.youtube.com/watch?v=vun5Fav718Y
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На трасе ў Дзяржынскім раёне згарэў аўтобус. Ён вяртаўся з Пінска. У салоне было 48 дзяцей і некалькі дарослых.

Ніхто не пацярпеў.

Загаранне здарылася непадалёк ад пасёлка Энергетыкаў. Ці стаў гэты аўтобус чарговым палаючым МАЗам — сказаць складана. Такое адчуванне, што выратавальнікі адмыслова здымаюць так, каб гэтага не паказваць.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння — 25 гадоў з дня, калі знік Юрый Захаранка. Ён быў міністрам унутраных спраў Беларусі з 1994 па 1995 і асабістым ворагам Лукашэнкі, загады якога генерал-маёр міліцыі адмовіўся выконваць. За гэта Лукашэнка адправіў яго ў адстаўку, панізіў у званні да палкоўніка і звольніў з МУС.

Захаранка стаў адным з лідараў апазіцыі. Ён знік увечары 7 траўня 1999 года. Прыпаркаваўся побач з домам, але дадому не вярнуўся. Экс-баец САХР Юры Гараўскі, якога судзілі і апраўдалі ў Швейцарыі, прызнаваўся, што мае дачыненне да выкрадання былога міністра. З ім сустракалася дачка апазіцыянера Алена Захаранка.

Што Захаранку збіраюцца забіць, я зразумеў, калі Паўлічэнка стрэліў — Гараўскі
"Падарунак Пуціну перад інаўгурацыяй": Украіна заяўляе, што сарвала план ФСБ па забойстве Зяленскага і сілавікоў. Па інфармацыі СБУ, замах пад кіраваннем Масквы рыхтавала сетка агентаў, у якую ўваходзілі два палкоўніка Дэпартамента дзяржаўнай аховы Украіны. Яны злівалі ворагу сакрэтную інфармацыю.

У планах было знайсці выканаўцаў з найбліжэйшага кола вайскоўцаў, узяць у закладнікі і забіць прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, а таксама ліквідаваць кіраўніка СБУ Малюка і іншых сілавікоў, у прыватнасці, кіраўніка ГУР Буданава.

"Тэракт, які павінен быў стаць падарункам Пуціну перад інаўгурацыяй, насамрэч стаў правалам расійскіх спэцслужбаў"
, — каментуе кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Малюк.

СБУ раскрывае імёны агентаў: Максім Мішусцін, Дзмітрый Перлін і Аляксей Корнеў.
Як візіт Ціханоўскай на Мальту дапаможа ў супрацьстаянні з рэжымам? У эфіры @euroradio — прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі.

Чым адметны візіт Ціханоўскай на Мальту і якіх практычных вынікаў ад яго чакаць? Што насамрэч з сябе ўяўляе дакумент, падпісаны са старшынёй Еўрапарламента? Якія навіны ў справе з пашпартам Новай Беларусі і калі мы яго нарэшце пабачым?

Шукаем разам адказы на гэтыя ды іншыя пытанні. Далучайцеся!

https://www.youtube.com/watch?v=d_5EO3kr5pA