Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.2K photos
7.43K videos
14 files
27.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
7 красавіка — дзень памяці выбітнай беларускай пісьменьніцы Ларысы Геніюш.
Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі да рэзідэнцыі прэм'ер-міністра Ізраіля Біньямін Нетаньяху з патрабаваннямі яго адстаўкі. Пратэстоўцы незадаволеныя палітыкай, якую абраў урад адносна вызвалення закладнікаў з палону ХАМАС і вайсковых дзеянняў у Газе. Яны патрабуюць намагацца дамовіцца з хамасаўцамі пра вызваленне суграмадзян.

Сёння роўна 6 месяцаў з даты жудаснай атакі хамасаўцаў на Ізраіль. У закладніках застаюцца 133 чалавекі.
Расія. Вялікая паводка ў Арэнбургскай вобласці, якая здарылася праз разбурэнне дамбы. Пік чакаецца толькі 10 красавіка, але сітуацыю ўжо называюць крытычнай. Людзей і жывёл ратуюць з будынкаў дамоў, шмат разбурэнняў. Як паведаміла мэрыя Орска — горада, які ў першую чаргу пацярпеў, — ужо зафіксаваныя гібелі людзей: два чалавека памерлі праз сардэчны прыступ, яшчэ адзін скончыў жыццё самагубствам.
Мільярдэр з Эміратаў прадае свае актывы ў Беларусі. Гаворка ідзе пра комплекс "Паўночны бераг", які будуюць у Мінску. На такі крок Мухамед Алабар пайшоў праз санкцыйныя рызыкі.

Карма — справа такая. Яшчэ ў 2021 @euroradio пісала пра сувязь Алабара з Лукашэнкам і братамі Карычамі. У той час яны пазбаўляліся ад часткі актываў праз еўрапейскія санкцыі, а іх месца ў праекце забудовы займаў якраз мільярдэр з Эміратаў.

Навошта арабскі мільянер працуе дырэктарам невялікай мінскай фірмы
Да +25! На наступным тыдні ў Беларусі будзе лета. Прынамсі, у першыя дні.

Згодна з дадзенымі сіноптыкаў, у панядзелак і аўторак у Беларусі будзе анамальна цёпла. У панядзелак — +16...+23, а ў аўторак — да +25 градусаў. У сераду чакаецца +20...+23.

У чацвер вернецца красавік. Чакаецца +10...+15 удзень, таксама будуць дажджы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Мак.бай" пачаў прадаваць... кулічы. Што праўда, не ўласнай вытворчасці, а з "Мінскхлебпрама". Каштуе 5,5 рублёў.
Блогерка Ганна Бонд паехала ў Маскву і адтуль распавядае пра "чалавечыя заапаркі" ў Еўропе. Так яна адрэагавала на крытыку абранага напрамку.

Па логіцы Бонд, старая ганебная практыка этналагічных экспазіцый, якой даўно няма, апраўдвае любоў да краіны, якая проста цяпер забівае тысячы бязвінных людзей ва Украіне, робіць жудасныя злачынствы (у той жа Бучы) і пагражае ўсяму свету.
7 красавіка — дзень памяці пра генацыд у Руандзе. Па розных ацэнках, падчас тых трагічных падзей 1994-га загінула ад 500 тысяч да 1,1 млн чалавек.

@euroradio распавядала пра генацыд, а таксама ролю ў ім прапагандыстаў. І тое, што правасуддзе ўсё роўна іх нагнала. Чытайце артыкул тут.
Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель двух ваяроў. Яны ўваходзілі ў склад батальёна "Волат".

Вайскоўцы загінулі падчас выканання баявой задачы. Іх імёны полк не раскрывае з меркаванняў бяспекі.

22 сакавіка стала вядома пра смерць беларускага добраахвотніка ў Вільні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Ёсць вынікі экзіт-полаў мясцовых выбараў у Польшчы. Яны шмат у чым нагадваюць лічбы апошніх выбараў у парламент.

33,7% набралі кандыдаты ад партыі "Права і справядлівасць", у "Грамадзянскай платформы" 31,9%, "Трэці шлях" атрымаў 13,5%, у "Канфедэрацыі" і "Лявіцы" прыкладна па 7%.

У выбарах узялі ўдзел 51,5% выбаршчыкаў.

Гэта значыць, што нягледзячы на большасць у "ПіС", больш за палову пасадаў у польскіх мясцовасцях зоймуць прадстаўнікі правячай кааліцыі.
У Італіі мёртвым знойдзены беларускі дальнабойшчык. 54-гадовы мужчына загінуў на стаянцы грузавікоў у горадзе Песк'ера-дэль-Гарда.

Яго знайшлі ля фуры іншыя кіроўцы. Па звестках мясцовых СМІ, смерць была натуральнай, аднак дактары правядуць ускрыццё.

Паліцыя таксама правядзе расследаванне.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Чацвёра беларускіх барцоў атрымалі алімпійскія ліцэнзіі. Трое з іх маюць дачыненне да сілавікоў, піша @tribuna_by.

Магамедхабіб Кадымагамедаў і Арыйаан Цютрын — чальцы таварыства "Дынама", што звязанае з МУС. А Дзяніс Храмянкоў прадстаўляе спартовы клуб Узброеных сілаў.

Цяпер права паехаць на Алімпіяду ў Парыж ёсць у 16 беларускіх спартоўцаў — яны будуць выступаць у нейтральным статусе.