Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.4K photos
7.46K videos
14 files
27.5K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
У мінскіх школах скарачаецца колькасць 10-х класаў. Замест іх улады прапануюць школьнікам ісці ў каледжы.

"Сёлета другую ступень агульнай сярэдняй адукацыі заканчваюць больш за 21 тысячу навучэнцаў. Палова дзевяцікласнікаў стануць навучэнцамі каледжаў, — распавядае старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі. — Мы робім стаўку на прафесійнае навучанне, а таксама на прафілізацыю на ўзроўні старэйшай школы".

Па словах чыноўніка, пяць гадоў таму ў каледжы сыходзіла крыху больш за 20% выпускнікоў базавай школы, а сёлета ўлады маюць намер наблізіцца да лічбы ў 50%.
Украінцы заяўляюць, што пашкодзілі яшчэ адзін вялікі дэсантны карабель расійскіх войскаў. Паводле ўкраінскай разведкі, "Ямал" атрымаў крытычныя пашкоджанні.

Карабель быў прышвартаваны ў 13-м суднарамонтным заводзе Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі, атакаваным Украінай 23 сакавіка. Ён атрымаў прабоіну ў верхняй палубе і нахіліўся на правы борт. З карабля даводзіцца бесперапынна адпампоўваюць ваду.

"Ямал" удзельнічаў у анэксіі Крыма ў 2014 годзе, а з 2017 па 2023 год знаходзіўся на рамонце.
🗣 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс на панядзелак (час пазначаны мінскі):

13:00 — пазыўны "Пан Зубр" — беларускі добраахвотнік у складзе Узброеных сіл Украіны;

14:00 — традыцыйны стрым з эксперткай па міжнародных адносінах Розай Турарбекавай.

Далучайцеся да жывых эфіраў, задавайце пытанні нашым гасцям!
У Брэсце на 15 сутак асудзілі міліцыянта — за "экстрэмісцкую" падпіску ў сацсетках. Ён тлумачыў, што падпісаўся на "старонку T" яшчэ тады, калі яна не была "экстрэмісцкай. Але не дапамагло.

Падрабязней: https://euroradio.fm/milicyyanta-u-bresce-asudzili-za-ekstremisckuyu-padpisku

А гэтая старонка адкрыецца без VPN
55 тысяч грамадзянаў краінаў ЕС прыехалі ў Беларусь па "бязвізе" з пачатку 2024 года. У сярэднім гэта па 650 чалавек за суткі.

Калі так падумаць — гэта зусім няшмат.
У Дзень Волі гурт NaviBand прэзентуе кліп і песню "Сокал". У галоўнай ролі ў відэа — заслужаны артыст Беларусі, купалавец Ігар Сігоў.

Здымкі адбываліся у тым ліку каля польска-беларускай мяжы. Глядзіце тут: https://youtu.be/gU8esj282vg
Сюжэт фільма "Груз 200" разыграўся ў вёсцы Малашкі Маладзечанскага раёна. Мужчына пражыў некалькі дзён, не звяртаючы ўвагі на труп сужыцелькі.

Мясцовая жыхарка звярнулася ў міліцыю, бо заўважыла, што суседка некалькі дзён не з'яўляецца на вуліцы. Нарад, які прыбыў для праверкі, знайшоў у доме цела 54-гадовай жанчыны.

60-гадовы мужчына, які пражываў з загінулай, распавёў, што 19 сакавіка падчас сваркі некалькі раз ударыў яе нажом. Яна памерла. А ён працягнуў піць.

Цяпер ён затрыманы па падазрэнні ў забойстве.
Улады не пакідаюць надзеяў прадаць кватэру Валерыя Цапкалы. Яе ізноў выставілі на аўкцыён.

На гэты раз — на $22 тысячы танней. Падрабязнасці: https://euroradio.fm/kvateru-valeryya-capkaly-znou-vystaulyayuc-na-aukcyyon-z-novay-canoy

А гэтая спасылка адкрыецца без VPN
Расійская ракета разбурыла нежылы трохпавярховік у цэнтры Кіева. Абломкамі пашкоджаны шматпавярховы будынак.
Як Дзень Волі святкуюць "на нулі". Пра вайну, вызваленне і лідараў — стрым з беларускім добраахвотнікам з пазыўным “Пан Зубр”.

Дзень Волі ёсць — а волі, свабоды і незалежнасці няма. Ці гатовыя беларусы змагацца за іх са зброяй у руках? Ці ёсць у нас змагарскі дух? Што на фронце думаюць пра пагрозу "вялікай вайны", якая закране і Беларусь? Гэтыя ды іншыя пытанні задаем беларускаму вайскоўцу ў складзе Узброеных сіл Украіны з пазыўным “Пан Зубр”.

Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=u_Ry5QG9Tao
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прыйшла вясна — прачнуліся мігранты. За тры дні было 444 спробы пераходу мяжы з Беларусі ў Польшчу ў абыход пунктаў пропуску.

З беларускай тэрыторыі ў польскіх памежнікаў кідалі петарды. Падрабязней: https://euroradio.fm/za-try-dni-bylo-444-sproby-nelegalnaga-perakhodu-myazhy-z-belarusi-u-polshchu

А гэтая спасылка адкрыецца без VPN
Долар ізноў каштуе больш за 3,25. На першых на гэтым тыдні валютных біржавых таргах ён прыбавіў 0,8 капейкі. Еўра таксама вырас, а расійскі рубель апусціўся, але нязначна.

Афіцыйныя курсы валют на бліжэйшыя суткі:

1 USD 🇺🇸= 3,2532 рубля;
1 EUR 🇪🇺= 3,519 рубля;
100 RUB = 3,5019 рубля.
Пра тэрарыстаў у "Крокус Сіці Холе" і спробы ўбачыць за нападам "калектыўны Захад" ці "ўкраінскі след". Стрым з эксперткай па міжнародных адносінах Розай Турарбекавай.

Ці выглядае праўдзівай версія з тэрарыстамі малавядомай ісламісцкай арганізацыі? Як словы Валерыя Сахашчыка пра тое, адкуль рыхтуецца напад на Літву, будуць успрынятыя ў Вільні? Якое значэнне мае сёння для беларускай нацыі Дзень Волі і якая роля дыяспары на шляху да волі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.

Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=_IJON34TkfA
Тэракт у “Крокус Сіці Холе” справакаваў у Расіі хвалю ксенафобіі. Грамадзянаў Кыргызстана, якія прыляцелі ў Маскву ў суботу, не выпусаюць з аэрапорта. А таксістаў прымушаюць адмяняць заказы, калі па іх імёнах можна падумаць, што яны з Сярэдняй Азіі.

На гэтым фоне МЗС Кыргызстана рэкамендаваў сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Расію “да зняцця дадатковых мераў бяспекі”.
Літва адмовіла мужу Вольгі Карач у палітычным прытулку. У яе арганізацыі “Наш дом” лічаць, што Алега Баршчэўскага збіраюцца дэпартаваць у Беларусь.

Баршчэўскі — журналіст, экс-рэдактар “Віцебскага кур’ера”. Цяпер ён рэдагуе сайт “Нашага дома”. Гэты рэсурс абвешчаны ў Беларусі “экстрэмісцкім”, а сама арганізацыя прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Экс-банкір з Гомеля сабраў суперкомба. Яго асудзілі адначасова за хабар, палітыку і наркотыкі.

Падрабязней: https://euroradio.fm/eks-bankira-z-gomelya-asudzili-adnachasova-za-khabar-palityku-i-narkotymi

А гэтая спасылка адкрыецца без VPN
У беларусаў ёсць шанец убачыць сёння ўвечары і ноччу паўночнае ззянне. Асабліва ў жыхароў паўночных раёнаў.

Справа ў тым, што адбыліся моцная сонечная бура, узроўню G4 (“сур’ёзная”). Калі воблака зараджаных часціц дасягаюць магнітных полюсаў Зямлі — з’яўляюцца паўночныя ззянні. Яны сёння чакаюцца ў шмат якіх краінах.