Еўрарадыё | Еврорадио
10.4K subscribers
36.7K photos
7.35K videos
12 files
27K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
У Беларусі налічылі менш за 100 тысяч айцішнікаў. Па звестках @devby, летась у краіне жылі 88 тысяч супрацоўнікаў IT-сферы.

Апошнім разам прыкладна столькі ж іх было ў 2019 годзе.

Адток айцішнікаў толькі ў мінулым годзе склаў 16% — выехалі з краіны ці пакінулі сферу больш за 22,5 тыс чалавек.
🗣 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс на аўторак (час пазначаны мінскі):

14:00 — гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман;

16:00 — кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін.

Глядзіце стрымы, задавайце пытанні гасцям!
Алкаголь, закускі і танцы: які крынж чакаў беларусаў на выбарчых участках.

Бясплатная ежа і напоі, песні і танцы між кабінак для галасавання — арганізатары забаўляльнай часткі пайшлі на ўсё, каб прывабіць электарат на "Адзіны дзень галасавання".

@euroradio зрабіла падборку, якая можа добра вас развесяліць: https://euroradio.fm/alkagol-zakuski-tancy-yaki-krynzh-chakau-belarusau-na-vybarchykh-uchastkakh

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Валанцёру з Беларусі не далі візу ва Украіну. Не дапамаглі нават 50 старонак з абгрунтаваннем мэты паездкі, піша @mostmediaio.

Крысціян Шынкевіч дапамагае ўкраінцам у Польшчы і раней не раз вазіў аптэчкі, дроны, зарадныя станцыі, батарэі і цеплавізары на фронт.

"Калі я прыйшоў, у акне рэгістрацыі сказалі, што ў праязны дакумент уцекача віза не ставіцца", — распавядае беларус.

Дакументы ўсё ж прынялі, але праз 15 хвілін ён атрымаў на пошту ліст з адмовай, бо ў іх не было страхоўкі, пацверджання даходу і мэты паездкі. Хоць да заявы ён прыклаў лісты ад валанцёрскіх арганізацыі, медустаноў і воінскіх частак Украіны.

Крысціян Шынкевіч жыве ў Польшчы з 2017 года, ён быў вымушаны з'ехаць з Беларусі пасля затрымання ў офісе "Вясны" і адлічэння з ВНУ.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нават псеўдавыбары не здольныя пазбавіць беларусаў пачуцця гумару. Мінчук запісаў ролік для TikTok па матывах "Адзінага дня галасавання".

Тут пра ўсё: і пра прымусовае датэрміновае галасаванне, і пра чэбурэкі з буфетаў, і пра "недабітых змагароў", якія падкупаюць "патрыётаў Беларусіі".

Абавязкова паглядзіце да канца!
Долар працягвае падаць і скаціўся да мінімума за апошнія 12 дзён. Па еўра здзелак не праводзілі, а вось расійскі рубель дадаў больш за капейку.

Так выглядаюць курсы валют пасля сённяшіх таргоў:

1 USD = 3,2330
1 EUR = 3,5074
100 RUB = 3,5121
У ААН заклапочаныя станам Рыгора Кастусёва і заклікаюць вызваліць яго. "Такое стаўленне можна лічыць катаваннем".

Эксперты па правах чалавека адзначаюць, што стан здароўя старшыні партыі БНФ крытычны, а абыходзяцца ў калоніі з ім жорстка.

"Нягледзячы на сталы ўзрост і стан здароўя, Кастусёў неаднаразова падвяргаўся больш суровым умовам утрымання пад вартай, чым вызначана прысудам", — кажуць эксперты.

Здароўе Рыгора Кастусёва, па звестках ягонага зяця Змітра Антончыка, моцна падкасілі два месяцы ў "Воўчых норах".
У Літве правераць 18 тысяч беларусаў, якія атрымалі ДНЖ да 2022 года. Для іх ужо падрыхтавалі спецыяльную анкету.

Калі на чалавека знойдуць негатыўную інфармацыю, дэпартамент міграцыі звернецца ў спецслужбы.

"Незапаўненне анкеты будзе расцэньвацца не на карысць такіх асобаў. А калі дэпартамент дзяржбяспекі давядзе, што чалавек прадстаўляе пагрозу, то яго пазбавяць дазвола на жыхарства", — гаворыць кіраўнічка літоўскага дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайте.

Грамадзяне РБ і РФ абавязаныя запаўняць анкету з пытаннямі ў тым ліку аб стаўленні да вайны ва Украіне з 2022 года.
Аліна Кабаева выціснула цэлае хакейнае "Дынама-Мінск" з "Мінск-Арэны". Замест матча плэй-оф КХЛ, які запланаваны на 5 сакавіка, там пройдзе фестываль "Аліна-2024", арганізаваны яе "дабрачынным фондам".

"Чыжоўка-Арэна" таксама не можа прыняць злашчасны матч — бо "не адпавядае патрабаванням КХЛ". Хоць у 2014 там спакойна праходзілі гульні чэмпіяната свету.

У выніку матч давядзецца перанесці.
Навошта Захад і дэмсілы "прымушаюць" Лукашэнку ісці на выбары — стрым з Аляксандрам Фрыдманам.

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка не лічыць "выбары" ў Беларусі шоў і раіць ісці ў цырк тым, хто хоча пабачыць цікавыя падзеі. Тым не менш, годнай заменай цырку ў "адзіны дзень галасавання" стаў выбарчы ўчастак, на які прывезлі Лукашэнку.

Ці сапраўды ўсяго "толькі 87%" грамадзян Беларусі падрымліваюць рэжым і Лукашэнку асабіста? Чым кіруецца Лукашэнка, прымаючы "нечаканае" рашэнне ўдзельнічаць у выбарах 2025 года? Ці гатовы Пуцін да перамоў з Украінай?

Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

https://www.youtube.com/watch?v=ixshsf48nC8
Інтэрпал заблакаваў даныя беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта. У 2023 яго арыштавалі ў Сербіі на запыт беларускіх уладаў.

Арганізацыя праверыць, ці сапраўды падставы, на якіх МУС Беларусі абвясціў Гнёта ў вышук праз Інтэрпал, эканамічныя. Раней абаронца рэжысёра Вадзім Драздоў накіраваў туды запыт аб выдаленні даных, бо лічыць пераслед палітычным.

Цяпер суд у Бялградзе вырашае, ці трэба экстрадыраваць Гнёта ў Беларусь. У 2020-м рэжысёр спрычыніўся да заснавання Вольнага аб'яднання спартоўцаў SOS BY, цяпер абазванага "экстрэмісцкім".
Ва ўсёй Маскве паплечнікі Навальнага не могуць знайсці ніводнай залы для развітання з палітыкам. Адмаўляюць у дапамозе нават апазіцыйныя партыі.

Памяшканняў не знайшлося ані ў штабе Барыса Надзеждзіна, ані Кацярыны Дунцовай — гэтаксама, як і ў партыі "Яблоко".

"Я патэлефанавала амаль ва ўсе буйныя цырыманіяльныя залы, і паўсюль адмова праз "абмежаванні мэрыі" альбо ўвогуле без тлумачэнняў. Размаўляю з цэрквамі", — гаворыць Эльвіра Віхарава з "Грамадзянскай ініцыятывы".

Раней паплечнікі Аляксея Навальнага паведамлялі, што шукаюць памяшканне на канец тыдня — верагодна, тады і адбудзецца пахаванне палітыка.
Спамеры сталі радзей тэлефанаваць беларусам у Viber. У прэс-службе кампаніі гавораць, што летась непажаданых званкоў стала на 79% менш.

Што праўда, не ўдакладняецца, колькі іх было у 2022 годзе.

Дамагчыся гэтага ўдалося коштам дадатковых функцый, у прыватнасці блакіроўкі падазроных акаўнтаў.

Таксама Viber навучыўся вызначаць нумары невядомых абанентаў і загадзя папярэджваць пра спам-званкі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Пра агульную гісторыю, выхаванне янычараў і вопыт Лацінскай Амерыкі — эфір

Якія пагрозы нясе аб’яднанне гісторыі Беларусі і Расіі і як уратаваць нашу гісторыю ад гвалту? Навошта Лукашэнка іграе ў "выбары" і што гэтая гульня дае рэжыму? Ці ёсць падабенства пабудаванага ў Беларусі рэжыма з лацінаамерыкансткімі дыктатурамі, якімі і чаму вучыць вопыт тых дыктатур?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін.

https://www.youtube.com/watch?v=rMArVdkUMIA
На дапамогу сям'і журналіста Андрэя Александровіча, які раптоўна памёр у Варшаве, сабрана ўжо больш за 3,5 тысячы долараў. Першая частка грошай пералічаная на адмысловы рахунак, які сябры і калегі Андрэя стварылі для аплаты фармальнасцяў у Польшчы.

Усе выдаткі будуць задакументаваныя, а збор сродкаў працягваецца.

Александровіч стаяў ля вытокаў беларускай эканамічнай журналістыкі. Ён працаваў у БДГ, Deutsche Welle, на сайце "Ежедневник". Апошнім часам быў галоўным рэдактарам у газеце "Беларусы і рынак" — найстарэйшым эканамічным выданні краіны.
Літоўскі блогер знайшоў пагрозу ў беларускіх барах Вільні. У чым праблема?

Удзельнікі абмеркавання ўстаноў палічылі падазронымі нават іх назвы — "Пагоня" і "1863".

Чытаць тут: euroradio.fm/litouski-bloger-znayshou-pagrozu-u-belaruskikh-barakh-vilni-u-chym-prablema

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка сур’ёзна разглядае сцэнар Трэцяй сусветнай вайны? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Цалкам стрым глядзіце тут: youtube.com/watch?v=ixshsf48nC8
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Баранавічах міліцыя высвятляла прычыну незвычайнай транспарціроўкі каровы. Яе галава і пярэднія ногі знаходзіліся ў кузаве грузавіка, а па праезнай частцы яна ішла толькі на задніх нагах.

Што ж адбылося?
Паліцыя паказала мужчыну, якога вінавацяць у згвалтаванні беларускі ў Варшаве. Яго асобу пакуль не раскрываюць.

Вядома, што гэта 23-гадовы жыхар польскай сталіцы. Раней яго ўжо судзілі за крадзёж і за распаўсюд наркотыкаў.

Тым часам хлопец згвалтаванай беларускі расказаў пра яе стан (усё дрэнна).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Навошта прапагандыст Мукавозчык заклікае беларусаў больш пісаць даносы? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Цалкам стрым глядзіце тут: youtube.com/watch?v=ixshsf48nC8