⚡️ Мінск. АМАП разагнаў людзей, якія падтрымлівалі забастоўшчыкаў на Мінскім электратэхнічным заводзе. Побач з прахадной затрымана як мінімум два чалавекі.
Частка пратэстоўцаў паспела сесці ў аўто і з'ехаць, за імі на сваім аўто цяпер гоняцца людзі ў цывільным.
Частка пратэстоўцаў паспела сесці ў аўто і з'ехаць, за імі на сваім аўто цяпер гоняцца людзі ў цывільным.
⚡️ Мінск. Карэспандэнт Еўрарадыё перадае, што станцыя метро "Трактарны завод" закрытая.
Мінск. На Пушкінскай плошчы, дзе ўчора загінуў пратэстовец, сабралася шмат людзей. Бабулі ў пераходах прадаюць кветкі танней, чым звычайна. Кветак ужо шмат з усіх бакоў круглай плошчы. Машыны сігналяць. Міліцыі пакуль няма.
Мінск. Станцыю метро "Трактарны завод" адкрылі. Затое закрылі станцыю метро "Пушкінская". 11 жніўня ўлада пачынае рэагаваць на верагодныя пратэсты за некалькі гадзінаў да іх пачатку.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. У метро на "Купалаўскай" хлопец выпрыгнуў на рэйкі і спыніў рух цягнікоў. У яго ў руках плакат — "Хопіць калечыць і забіваць людзей", паведамляе радыё "Свабода".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. На Пушкінскай людзі пачалі скандыраваць "Сыходзь!", машыны сігналяць.
Мінск. Паміж плошчай Незалежнасці і Кастрычніцкай плошчай закрытыя крамы і кавярні.
Мінск. Людзі ўскладаюць кветкі ў раёне станцыі метро "Пушкінская". Самыя смелыя нясуць свае кветкі ў цэнтр плошчы.
На Пушкінскай падчас ўчорашняга разгону пратэстоўцаў загінуў чалавек.
https://euroradio.fm/u-minsku-lyudzi-masava-uskladayuc-kvetki-u-rayone-stancyi-metro-pushkinskaya
На Пушкінскай падчас ўчорашняга разгону пратэстоўцаў загінуў чалавек.
https://euroradio.fm/u-minsku-lyudzi-masava-uskladayuc-kvetki-u-rayone-stancyi-metro-pushkinskaya
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. Камунальнікі разбіраюць рэшткі барыкадаў на станцыі метро "Спартыўная".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Вось так камунальнікі прыбіраюць рэшткі барыкад на станцыі метро "Спартыўная".
Мінск. Наш карэспандэнт паведамляе, што зараз на Пушкінскай каля 20 супрацоўнікаў АМАПу. Яны разганяюць мінчан, якія прынеслі кветкі на месца смерці пратэстоўца.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. АМАП выводзіць затрыманых з тэрыторыі Мінскага электратэхнічнага завода. 11 жніўня 50 рабочых пагражаюць пачаць там забастоўку, калі ўлады не спыняць гвалт, не выпусцяць затрыманых і не вярнуць людзям інтэрнэт.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА апублікавала відэа з затрыманымі падчас беспарадкаў у Мінску. Там трэш. Людзі дужа пабітыя і патрапаныя. Іх здымаюць у двары нейкага аддзялення міліцыі.
Сябры апазіцыйнай расійскім уладам "Адкрытай Расіі" пазналі на відэа сваіх каардынатараў Арцёма Важанкова і Ігара Рогава. Напярэдадні старшыня аб'яднання Анастасія Буракова пісала, што яны зніклі.
Сябры апазіцыйнай расійскім уладам "Адкрытай Расіі" пазналі на відэа сваіх каардынатараў Арцёма Важанкова і Ігара Рогава. Напярэдадні старшыня аб'яднання Анастасія Буракова пісала, што яны зніклі.
Audio
Мінск. Аляксей Церахаў, рэжысёр кліпаў "Капитал" гурта "Ляпис Трубецкой" і "26.04" Noize MC распавёў Еўрарадыё, як яго затрымалі 9 жніўня ў Мінске і што было потым. Некалькі гадзінаў на расцяжцы, рукі ў будаўнічых сцяжках, пінкі і абразы — вось гэта ўсё.
Мінск. Побач з ізалятарам часовага ўтрымання ў завулку Акрэсціна сабралася блізу 200 чалавек. Гэта сябры і сваякі затрыманых падчас пратэстаў напярэдадні.
Яны патрабуюць хаця б вывесіць спісы затрыманых, каб дакладна даведацца, што іх сваякі — тут.
Яны патрабуюць хаця б вывесіць спісы затрыманых, каб дакладна даведацца, што іх сваякі — тут.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Кароткае відэа пра атмасферу пратэстаў на "Спартыўнай".
Мінздароўя абвясціла, што пасля двух дзён пратэстаў у стацыянарах Беларусі знаходзяцца на лячэнні крыху больш за 200 чалавек. 1 чалавек загінуў.
Мінск. Гандлёвыя цэнтры адзін за адным паведамляюць, што будуць працаваць да 18:00. Гэта ўжо вядома пра Galleria і пра "Цівалі".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. А вось шалёны па энергетыцы відос. Людзі з бела-чырвона-белымі сцягамі танчаць на дахах машын, якія блакуюць вуліцы навокал Пушкінскай плошчы!
Мінск. Побач з ізалятарам на Акрэсціна неяк так. Людзі не разыходзяцца, а сілавікам, якія праязжаюць міма, крычаць "Сукі!".