Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.8K photos
7.51K videos
14 files
27.8K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
17 расійскіх вайскоўцаў параненыя праз ракетную атаку на полк СПА у Крыме. Базу ў Аленеўцы абстралялі сёння каля 3 гадзін уначы.

Пашкоджаныя таксама 5 машын.

Па непацверджаных звестках, па базе маглі выпусціць ракету ATACMS.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Целы загінулых мігрантаў на мяжу з Латвіяй прынеслі самі мігранты. А потым іх забралі беларускія памежнікі.

Відэа таго, што адбывалася на мяжы 27 кастрычніка, апублікавала памежная служба Латвіі. У той дзень беларускі Памежны камітэт абвінаваціў латвійскіх калег у тым, што тыя нібыта падкінулі целы загінулых іранцаў на беларускі бок.

Учора праз латвійскую мяжу спрабавалі нелегальна прайсці 114 чалавек.
Мінюст ліквідаваў выдавецтва "Кнігазбор". За 28 гадоў у ім выйшла каля 3 тысяч найменняў кніг беларускіх аўтараў.

«Усё, і юрыдычна выдавецтва "Кнігазбор" няма. Эпоха Кнігазбору (17.03.1995 — 26.10.2023)», — паведамляе дырэктар Гендазь Вінярскі.

Яшчэ ў 2021 годзе тэхніку выдавецтва канфіскавалі і заблакавалі банкаўскі рахунак. Праз год "Белкніга" разарвала дамову з "Кнігазборам", а са студзеня 2023 ішоў працэс яго ліквідацыі.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс на панядзелак:

14:00 — гісторык, незалежная экспертка Роза Турарбекава.

Свае пытанні можаце пакідаць пад гэтым пастом!
Расійская армія ўдарыла па сударамонтным заводзе ў Адэсе. Будынак загарэўся, пашкоджаная тэхніка прадпрыемства.

Пацярпелі таксама двое чалавек, іх даставілі ў бальніцу ў стане сярэдняй цяжкасці.

Па звестках старшыні абласной вайсковай адміністрацыі Алега Кіпера, Адэсу атакавалі 6 ракетамі "Онікс".
Першая ахвяра "антыдронавага ўказа" — "Васька Пілот" з Брэста. Яго аштрафавалі на 370 рублёў за здымку горада з паветра.

Пракуратура Брэсцкай вобласці заўважыла на канале аператара свежыя ролікі і высветліла, што здымку ён веў нібыта без дазволу.

Прычым відэа ён рабіў бясплатна і на замову дзяржаўнай арганізацыі. А дзяржаўныя СМІ нярэдка карыстаюцца ягонымі здымкамі ў сваіх публікацыях.

Прыхільнікі Васіля Пашалюка прапанавалі дапамагчы ў выплаце штрафа, але ён справіўся з ёй самастойна.
З'явіўся спіс святароў і манахаў РПЦ, датычных да вайны ва Украіне. У ім амаль 200 іменаў, склалі пералік "Хрысціянская візія", "Христиане против войны" і "Рождественская декларация".

У спісе можна знайсці загінулых і пацярпеўшых святароў. Таксама тых, хто цяпер знаходзіцца на фронце ў акупаваных рэгіёнах Украіны ці ідэалагічна спрыяе вайне.

Фігуруе ў пераліку і манахіня мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра Аляксандра Ляхава. Яна вядомая тым, што актыўна арганізуе зборы на патрэбы расійскіх вайскоўцаў на Данбасе.
Еўрарадыё | Еврорадио
У аэрапорце Махачкалы праз беспарадкі пацярпелі сама меней 20 чалавек, у тым ліку паліцыянты. Палове з іх аказалі амбулаторную дапамогу, 2 чалавекі знаходзяцца ў бальніцы ў цяжкім стане. Аэрапорт будзе зачынены да аўторка, 31 кастрычніка. Натоўп уварваўся…
Пасажырамі рэйса з Тэль-Авіва да Махачкалы былі ў асноўным жанчыны і дзеці. Сярод іх было дзіця на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Па звестках гендырэктара аэрапорта Саіда Рамазанава, ахвяраў удалося пазбегчы дзякуючы перамовам, якія вёў з раз'юшаным натоўпам дэпутат Дзярждумы Хізры Абакараў.

На борце было толькі 4 пасажыры з ізраільскім грамадзянствам.

Праз беспарадкі пацярпелі сама меней 20 чалавек, у тым ліку паліцыянты. 2 чалавекі знаходзяцца ў бальніцы ў цяжкім стане. Аэрапорт будзе зачынены да аўторка, 31 кастрычніка.
Долар адкаціўся, еўра на 3-месячным мінімуме, расійскі рубель наадварот даражэе. Так скончыліся першыя пасля выхадных таргі на біржы:

USD: 3,1958
EUR: 3,3500
RUB: 3,4210
Затрыманых працаўнікоў "Нафтана" арыштоўвалі за "экстрэмізм". Справы некалькіх затрыманых разбірала 18 кастрычніка сумнавядомая суддзя наваполацкага гарадскога суда Зінаіда Балаболава.

Двум "нафтанаўцам" яна прызначыла па 13 сутак арышту за наяўнасць на старонках ў "Аднакласніках" адной або некалькіх "экстрэмісцкіх" спасылак. Яшчэ аднаго іх калегу арыштавалі на 15 сутак за рэпосты з трох "экстрэмісцкіх крыніц".

Чытаць далей: https://euroradio.fm/zatrymanykh-pracaunikou-naftana-aryshtouvali-za-ekstremizm

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Еўрарадыё | Еврорадио
Хапун працягваецца — у Ваўкавыску затрыманыя настаўнікі. Па звестках @grodno_grab, гэта двое выкладчыкаў гімназіі №1. Раней у Ваўкавыску затрымалі як мінімум 6 чалавек за "распасюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Затрыманні не толькі ў ваўкавыскай гімназіі — арыштавалі двух чалавек у цэнтральнай раённай бальніцы і на "Белтэлекаме".

Сілавікі апублікавалі чарговае відэа ў стылі баевіка, нібыта перад імі не безабаронныя людзі, а ўзброеныя злачынцы.
Цяпер у Беларусі 128 тысяч крамаў. А сярэдняя плошча крамы ў разліку на аднаго беларуса — 860 квадратных метраў.

І гэта не ўсе добрыя навіны ад МАРГ.

"Прырост індэксу спажывецкіх цэн склаў усяго 2%. Гэта гістарычны мінімум у Беларусі за ўсю гісторыю, адзін з самых нізкіх інфляцыйных паказчыкаў сярод краін-суседак", — гаворыць міністр антыманапольнага рэгулявання гандлю Аляксей Багданаў.

Яшчэ на крок бліжэй да грамадства ўсеагульнага дабрабыту...
Другая АЭС на фоне вайны і Хрэнін у Кітаістрым з Розай Турарбекавай.

Пакуль у свеце працягваюцца дзве вялікія вайны, у Беларусі збіраюцца будаваць другую АЭС. Кажуць, што цяпер гэта стратэгічны праект нумар адзін у Беларусі. А яшчэ, мяркуюць аналітыкі, Лукашэнка змяняе рыторыку адносна Захаду і робіць гэта не без згоды Масквы.

Галоўныя падзеі апошніх дзён абмяркоўваем з паліталагіняй, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

https://www.youtube.com/watch?v=rLXZXaf5sO8
Белавежскія зубры ўсё часцей з'яўляюцца на палях. Гэта сезонная міграцыя ў пошуках корму.

Позняй восенню і ўзімку жывёлы перабіраюцца з лясоў туды, дзе прасцей знайсці ежу — цукровыя буракі, кукурузу, пад'ядаюць зубры нават азімыя.

"Пры гэтым каля 20% ад усіх белавежскіх зуброў застаецца зімаваць у лясах на месцах іх зімовай падкормкі", — расказваюць нацыянальным парку.

У лес зубры вярнуцца толькі ў траўні.
Еўрапейскія дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскага тэрору ў Курапатах. Напярэдадні Дзядоў да мемарыяла прыйшлі супрацоўнікі амбасадаў краін ЕС, Вялікабрытаніі і Швейцарыі.

"Народны мемарыял Курапаты — сведка нястомнай працы многіх адважных беларусаў, што ў любое ліхалецце дбалі пра абарону годнасці ахвяраў і нацыянальнай гістарычнай памяці. Маем надзею, што ўрокі гісторыі будуць засвоеныя", — гаворыцца на староцы прадстаўніцтва ЕС у Facebook.
Жыхар Ліды здолеў запіхнуць у банкамат фальшывыя долары. Сістэма не распазнала падробку, і рахунак папоўніўся. Але несапраўдную купюру заўважылі інкасатары.

Аказалася, што 50 долараў пераробленыя з 5-доларавай банкноты. Мужчына нібыта атрымаў іх за мяжой і не ведаў, што грошы несапраўдныя.

Але СК Лідскага раёна ўсё адно пачаў крымінальную справу.
Еўрарадыё | Еврорадио
На Гомельшчыне праз надвор'е адмянілі вулічны суботнік. Яго перанясуць на іншую суботу, калі надвор'е будзе больш спрыяльным. Але яшчэ больш дзіўна, што працаўнікоў дадому не адпусцілі. "Гамяльчане праводзяць абласны суботнік на сваіх працоўных месцах у…
Памятаеце суботнік у Гомелі, які адмянілі праз надвор'е, але ён адбыўся? Старшыня гарвыканкама прыадкрыў таямніцу, чым жа гамяльчане займаліся "на сваіх працоўных месцах у памяшканнях".

Мяркуючы па здымках, людзей прымусілі прыбіраць і рамантаваць будынак — мыць вокны, фарбаваць сцены і паліваць вазоны.

Такім чынам у дзяржаўных арганізацыях Гомелі ўдалося сабраць не менш за 800 тысяч рублёў, якіх супрацоўнікі ніколі не пабачаць.

Затое пабачаць тое, аб чым заўсёды марылі — рэканструкцыю плошчы Паўстання і новы памятны знак у памяць пра генацыд беларусаў.
Так можа выглядаць гродзенскі Стары замак пасля другой чаргі рэстаўрацыі. Праект адзначылі дыпломам на конкурсе Нацыянальныга фестываля архітэктуры.

Падабецца ці такі ж навабуд, як і першая чарга?