Еўрарадыё | Еврорадио
10.9K subscribers
34.1K photos
6.81K videos
12 files
25K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Сёння агучаць імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Букмекеры лічаць найбольш верагодным пераможцам нарвежскага літаратара Юна Фосэ. Пачытаць яго можна і па-беларуску: перакладзены пачатак яго аповесці “Бессань”, так можна зразумець стыль аўтара.

Таксама сярод лідараў па колькасці ставак — кітайская пісьменніца Джан Сюэ і венгерскі аўтар Ласла Краснахаркаі.

З цікавага: напрыканцы спіса можна сустрэць імёны Пола МакКартні і Ланы Дэль Рэй. Але верагоднасць атрымання прэміі імі расцэньваецца як вельмі малая.
Расійскія прапагандысты ўжо другі дзень радуюцца адстаўцы спікера Кангрэса ЗША Кевіна Маккарці. І спрабуюць пераканаць усіх, што з новым спікерам падтрымкі Украіне будзе менш. Але гэта не так.

Найбольш верагодным наступнікам Маккарці называюць лідара рэспубліканскай большасці Стыва Скаліза, які падтрымлівае Украіну. Больш за тое, яго месца можа заняць “бізун” партыі Том Эмер (для тых, хто не глядзеў Hause of Cards, бізун (whip) — гэта той, хто сочыць за партыйнай дысцыплінай). А Эмер таксама выступае за падтрымку Украіны.

Нарэшце, большасць кангрэсменаў абедзвюх партый працягваюць падтрымліваць дапамогу Украіне. А ў Кангрэсе, як і ў любой дэмакратычнай інстытуцыі, усё вырашае не адзін чалавек, а большасць. Але прапагандыстам гэтага не зразумець.
🗣 Каго глядзець і слухаць сёння на @euroradio? Трымайце расклад эфіраў у нашым ютубе (час пазначаны мінскі):

13:00 — “Ідэя Х” з крытыкам і актывісткай дыяспары Таняй Віланэла;

14:00 — намкіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка;

15:00 — прадстаўнік “Паспалітага рушэння” Сяргей Бяспалаў;

17:00 — спартоўца і трэнер Канстанцін Якаўлеў.
Беларускі фільм атрымаў узнагароду на кінафестывалі ў Гдыні. Стужка “Радзіма” Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзяка перамагла ў міжнароднай секцыі дакументальнага кіно, піша @budzmaorg.

Фільм “Радзіма” даследуе гвалт у войску і грамадстве. У кіно распавядаецца пра маці, якая страціла сына, калі ён служыў у войску. Яшчэ адна сюжэтная лінія — падзеі 2020 года.
Праект бюджэту Беларусі на 2024 год унесены ў Палату прадстаўнікоў. Дэпутаты яшчэ не разглядалі дакумент. Мінфін, які распрацоўвае праект, яго не публікаваў — то бок пакуль мы не ведаем, колькі грошай на што плануюць накіроўваць.

Не ведаем мы пакуль і запланаваны дэфіцыт. На 2023 год яго планавалі ў памеры 3,1 млрд рублёў.
Група дэпутатаў Вярхоўнай Рады заклікала мэрыю Кіева і Мінадукацыі аднавіць мемарыял беларускім ваярам, якія загінулі ва Украіне. Тэкст звароту мае @radiosvaboda.

Разбурэнне мемарыяла дэпутаты назвалі “рэзананснай і шакавальнай падзеяй”.

На фота: як выглядае мемарыял цяпер. "Слава Украіне" вярнулі, "Жыве Беларусь" — не.
Чарговыя поспехі дыпламатыі: кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік падчас сустрэчы з дэлегацыяй Нікарагуа абмеркаваў супрацу ў прамысловасці, інвестыцыйнай сферы і будаўніцтва. Але ёсць маленькі нюанс.

Маленькі — таму што ВУП новага эканамічнага саюзніка нават меншы за ВУП аднаго Мінска. Увогуле Нікарагуа — адна з найбольш бедных краін рэгіёна.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Літве занепакоеныя з’яўленнем небяспечнага штама грыпа. Гаворка пра штам А, добра вядомы лекарам. Але, як кажуць літоўскія спецыялісты, ён больш небяспечны і складаны для лекавання, чым штам Б.

Калі ён з’явіўся ў Літве — пытанне невялікага часу, калі з’явіцца і ў Беларусі. Самая надзейная прафілактыка — вакцынацыя, у Беларусі ёсць і замежныя прышчэпкі супраць грыпу. Асабліва важна іх зрабіць беларусам са слабым імунітэтам, хранічнымі захворваннямі і сталым людзям.

Прышчэпка ад COVID-19 і ад грыпу — у якім парадку рабіць?
2023 год можа стаць самым цёплым за ўсю гісторыю назіранняў. Па даных службы змены клімату Copernicus, сярэдняя сусветная тэмпература ў верасні пабіла рэкорды за ўвесь час назіранняў.

Сярэдняя тэмпература ў верасні была на 1,7 градуса вышэй за паказчыкі даіндустрыяльнай эпохі (1850-1900) і на 0,9 градуса вышэй за сярэдняе значэнне 1991-2020 гадоў.

А ў Беларусі гэты верасень быў самы цёплы за 78 гадоў.
Як у гэтыя змрочныя часы не толькі адшукаць у сабе міласэрнасць і талерантнасць, але і пашырыць гэтыя якасці? Чаму сёння надзвычайнае значэнне маюць культура і яе захаванне, а таксама пра тое, ці вернецца эміграцыя на радзіму, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з актывісткай беларускай дыяспары ў Даніі, тэатральным крытыкам і арт-куратаркай Таняй Віланэла: https://www.youtube.com/watch?v=cBYoUovbjjk
БДУІР можа адмовіцца ад уласнага падручніка па англійскай мове пасля даносу аднаго са студэнтаў. Як стала вядома @euroradio, першакурснік паскардзіўся на дапаможнік праз тое, што там ёсць "прапаганда ЛГБТ" і "забароненыя" сцягі ЗША і Вялікабрытаніі. Ён нават разглядзеў у ілюстрацыях бел-чырвона-белы сцяг.

Вось тыя старонкі, на якія паскардзіўся студэнт.
Здаецца, восеньскае абвастрэнне насамрэч існуе. Інакш як патлумачыць гэты пікет з чырвона-зялёным сцягам каля Беларускага дома ў Варшаве?

Фота @mkbelarus
Расія прыбегла да выключных мер у вайне з Украінай. Як піша галоўнае інфармацыйнае агенцтва краіны, шаманы поўдня Расіі праводзяць кампаніі, каб “абараніць ад негатыўных уздзеянняў памежныя гарады, а таксама падтрымаць ваяроў на фронце”.

Ну, цяпер РФ дакладна дасягне ўсіх мэтаў за тры дні!
Ці атрымаецца ў Лукашэнкі давесці сусветнай супольнасці адсутнасць злачынства ў сітуацыі з украінскімі дзецьмі? Ці можна верыць чуткам пра намеры Крамля замяніць Лукашэнку і чаму так актывізавалася Качанава? Якую пагрозу лукашэнкаўскаму рэжыму нясе русіфікацыя Беларусі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка: https://youtu.be/PUX9XKjECbk
Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў нарвежскі пісьменнік Юн Фосэ. Фармулёўка: “за яго наватарскія п’есы і прозу, якія даюць голас нявыказанаму”.

Дарэчы, пра тое, што Фосэ — найбольш верагодны лаўрэат мы пісалі яшчэ раніцай. А вось тут можна пачытаць пачатак аднаго з яго апавяданняў па-беларуску.
На марафон салідарнасці “Нам не ўсё адно” данацілі з 86 краін. Пра гэта распавяла прадстаўніца АПК па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова.

Усяго было зроблена 14655 ахвяраванняў ад 11428 чалавек. Больш за ўсё данатаў было з Польшчы, на другім месцы Літва, на трэцім — ЗША.
Ці патрэбныя сёння ваенна-спартовыя аб’яднанні кшталту “Паспалітага рушэння” і ці спраўляюцца яны са сваёй задачай? З якімі цяжкасцямі сутыкаецца рух і ці гатовыя “мірныя людзі” беларусы мілітарызавацца? Ці рэальна сілай зрынуць рэжым Лукашэнкі і ці існуе пагроза грамадзянскай вайны?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае кіраўнік Грамадзянскага штаба добраахвотнага аб'яднання беларусаў "Паспалітае рушэнне" Сяргей Бяспалаў: https://www.youtube.com/watch?v=sgVE_poGbjE
З першым снегам! Гэты вокліч беларусы змогуць пачуць ужо напрыканцы тыдня. Прынамсі, жыхары Віцебшчыны. Па прагнозу сіноптыкаў, у Беларусь ідзе пахаладанне.

У пятніцу 6 кастрычніка па ўсёй краіне будзе моцны вецер – з парывамі да 20 м/с. Ноччу амаль паўсюль пройдуць дажджы. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад +3 да +9 градусаў (у Мінску – ад +6 да +8), удзень – ад +9 да +15. У сталіцы – 11-13 цяпла, на Брэстчыне – да +17).

У суботу вецер яшчэ крыху ўзмацніцца. А ў нядзелю на Віцебшчыне магчымы мокры снег! На астатняй тэрыторыі – дажджы. Тэмпература ноччу спадзе да +1 – +8 градусаў, днём будзе каля +4, на Брэстчыне – да 12 цяпла.