Еўрарадыё | Еврорадио
10.1K subscribers
38K photos
7.55K videos
14 files
27.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
"Колькі ты хочаш зарабляць?": як нашага журналіста вербавалі ў наркакур'еры. У групах уцекачоў, што з'ехалі ад вайны ў Беларусь, прапануюць "хуткія грошы" — разгрузіць склады або папрацаваць кур'ерам і абяцаюць добры заробак.

Але кожны раз, як мы адгукаліся на вакансію, нам прапаноўвалі развозіць "закладкі". Таму мы пагутарылі з тымі, хто вярбуе ўцекачоў у наркакур'еры.

Чытаць далей: https://euroradio.fm/kolki-ty-khochash-zarablyac-yak-nashaga-zhurnalista-verbavali-u-narkakurery

Гэтая спасылка адкрываецца без VPN
Выйшла дакументалка пра Яўгена Атцецкага — фатографа з Плошчы Перамен. Са жніўня 2020 ён зняў усе падзеі бадай што самага вядомага пратэснага двара Беларусі.

Матэрыял увайшоў у кнігу пра Плошчу Перамен за выключэннем зачысткі двара, бо 15 лістапада 2020 Яўгена затрымалі.

Фатограф з'ехаў з Беларусі і цяпер працуе ў Львове.
Мінабароны ўжо не спыніць: вучэнні пройдуць і ў Магілёўскай вобласці. У іх прымуць удзел тэрабарона і два атрады народнага апалчэння.

Абяцаюць нават баявую стральбу на палігоне "Асіповіцкі".

"Сілы тэрабароны адпрацуюць ахову і абарону важных аб'ектаў, вядзенне барацьбы з дыверсійнай-разведвальнымі групамі праціўніка", — апісвае Мінабароны будучыя манёўры.

Адкуль рыхтуецца нападзенне такіх груп на Магілёўчшчыну, не паведамляецца.
Размеркаванне пасля ўнівера будуць адпрацоўваюць і платнікі? Сябры ўсіх студэнтаў Лукашэнка і міністр адукацыі Іванец хочуць павялічыць перыяд абавязковай працы для бюджэтнікаў да 5 гадоў, а для мэтавікаў — ажно да 7.

"Змены рыхтуем для ўнясення ў кодэкс аб адукацыі", — рапартуе міністр.

А на думку Лукашэнкі, платная адукацыя ў Беларусі занадта танная і студэнты ў параўнанні з заходнімі краінамі "капейкі плацяць".

Можа лепш параўнаем заходнія і беларускія заробкі?
У некаторых школах Віцебшчыны да паловы абедаў выкідваюць на сметнік. На думку Дзяржкантроля, усё праз недахоп абсталявання, каб гатаваць разнастайныя стравы.

"Не падрыхтаваныя спецыялісты. Дапускаліся затрымкі ў падачы абедаў больш за гадзіну. У шэрагу выпадкаў адходы складалі да 50%", — справаздачацца кантралёры.

Карацей, пакуль школьнікі Віцебшчыны могуць спасцігаць здаровае харчаванне толькі ў тэорыі.
Паглядзіце, які офіс хочуць пабудаваць на Асмолаўцы ў Мінску. На скрыжаванні Кісялёва, Багдановіча, Камуністычнай і Старавіленскай размесціцца "Белэнэргабуд".

Па праекце ў будынку будзе два падземных і семь наземных паверхаў. Плошча яго складзе 2,3 тыс квадратных метраў, тут жа адкрыецца кавярня і адукацыйны цэнтр для супрацоўнікаў.

Як вам такі стыль — годны цэнтра сталіцы?
Беларусам давядзецца чакаць медыцынскіх абследванняў да 90 дзён. Мінздароўя зацвердзіла інструкцыю — па ёй тэрмін абследванняў можа расцягнуцца да 3 месяцаў. Для анкахворых ён складае да 45 дзён, а іх лячэнне павінна пачынацца не пазней за 30 дзён ад станоўчай гісталогіі.

Новыя нормы, мяркуюць у @belhalat_by, не штосьці нетыповае, і яны не значаць, што прайсці МРТ не атрымаецца раней за паўтара месяца чакання.

"Аднак улады афіцыйны пацвердзілі, што ў Беларусі існуюць праблемы з даступнасцю медыцынскай дапамогі, асабліва ў невялікіх гарадах ці вёсках. Цяпер на пярэчанні людзей, чаму яны павінны чакаць 3-4 месяцы калонаскапіі ці УГД сэрца, будзе адказ, што ўсё па законе", — піша ўрач Станіслаў Салавей.

А колькі вы апошнім часам чакалі абследванняў у дзяржаўных установах?
Дзяўчына зліла фота з пратэстаў былога хлопца ў ГУБАЗіК. За іх мінчука катавалі і ў выніку прысудзілі 3 гады хіміі.

Па звестках @viasna96, мужчына прайшоў тры ізалятары, па дарозе на Акрэсціна яму нават спрабавалі зламаць пальцы.

Праз тры месяцы пад арыштам мінчуку прысудзілі 3 гады "хіміі", але ён здолеў выехаць з Беларусі і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.

Ад кахання да нянавісці...
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Маладых спецыялістаў Мазырскага НПЗ памазалі на царства нафтай. Так на прадпрыемстве выглядае абрад пасвячэння ў прафесію.

Застаецца дадаць хіба што "Амінь".

Чакаем вашых варыянтаў пасвячэння ў прафесію на іншых прадпрыемствах.
Памерла дачка беларускай рэжысёркі Дар'і Жук. Маленькая Зоя нечакана пайшла з жыцця раніцай у аўторак.

Дар'я Жук — рэжысёрка нашумелага ў Беларусі фільма "Крышталь". Апошнімі гадамі разам з мужам яна жыве і працуе ў ЗША.

Рэдакцыя выказвае спачуванні Дар'і, родным і сябрам сям'і.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму беларусы могуць навучыцца ад амерыканцаў? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае радавы Нацгвардыі ЗША, digital-маркетолаг, актывіст беларускай суполкі Філадэльфіі Яўген Луцкі.

Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=tBodeXzGDA8
У Маладзечне фіксуюць мор галубоў. Мёртвых птушак заўважаюць у гарадскім парку з мінулага тыдня.

Першых мёртвых птушак заўважылі 15 верасня. Пасля гэтага кіраўніцтва парку заявіла, што тушкі галубоў прыбралі. Аднак 20 верасня тут зноў пабачылі мёртвых галубоў. Прычым прынамсі некаторыя з іх іх яўна ляжалі з мінулага тыдня.

Чытаць далей: https://euroradio.fm/u-maladzechne-fiksuyuc-mor-galubou

Гэтая спасылка адкрываецца без VPN
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Так выглядае амаль скончаны найбуйнейшы ў Беларусі малітоўны дом на 3 тысячы месцаў. Яго ў Альшанах Столінскага раёна будуе мясцовая рэлігійная абшчына хрысціян веры евангельскай.

"Нешта вельмі грандыёзнае", — так апісвае аўтар роліка будынак, нетыповы для сельскай мясцовасці.

У аграгарадку Альшаны жыве каля 8 тысяч чалавек. З іх больш за тры тысячы наведваюць пратэстанцкую царкву. У нядзельную школу ходзіць 1100 дзетак.
У Брэсце зноў спрабуюць прадаць 100-гадовую абарончую казарму. Збудаванне ўваходзіць у фартыфікацыйную сістэму Брэсцкай крэпасці.

Плошча казармы больш за 350 квадратных метраў, а стартавы кошт — амаль 78 тысяч рублёў. У жніўні за яе прасілі 287 тысяч рублёў, але на парослую кустамі гісторыка-культурную каштоўнасць ніхто не спакусіўся.

Зрэшты, як і на сінагогу ў Слоніме — яе таксама зноў паспрабуюць прадаць у кастрычніку пасля няўдалых таргоў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мядзведзя на поўдні Беларусі заўважылі ўпершыню за 42 гады. Ласун у пошуках мёду разграміў вуллі ў Прыпяцкім нацыянальным парку.

Апошні раз мядзведзя тут бачылі ў 1981 годзе, але гэта быў адзінкавы заход жывёлы. Агулам з поўдня Гомельскай вобласці мядзведзі зніклі больш за 60 гадоў таму.

Тут мы разбіраліся, што рабіць, калі вы сустрэліся з мядзведзем: https://euroradio.fm/shukayuc-novy-dom-chamu-myadzvedzi-u-belarusi-pachali-vykhodzic-da-lyudzey

Спасылка, якая працуе без VPN
Audio
Важныя падзеі чацвярга, 21 верасня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

1:07 Рука Франака і “абсурд” Алейніка: як беларусы ўдзельнічаюць у Генасамблеі ААН

13:18 Навіны спорту

14:57 Што будзе з АДКБ, калі арганізацыю пакіне Арменія?

25:22 Навіны шоу-бізу

27:14 "Колькі ты хочаш зарабляць?" Як нашага журналіста вербавалі ў наркакур'еры
22 верасня 1939 года ў Брэсце адбыўся супольны нацысцка-савецкі парад. Войскі Чырвонай арміі ішлі на ім побач з салдатамі Вермахта, як хаўруснікі.

Сёння прапаганда называе нашчадкаў тых немцаў фашыстамі за тое, што дапамагаюць Украіне адбіваць напад Расіі. А 17 верасня, калі савецкія войскі ўключыліся ў Другую сусветную вайну на баку Гітлера, абвешчанае ў Беларусі “Днём народнага адзінства”.

Фота публікуе тг-канал @historyja