Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.8K photos
7.53K videos
14 files
27.8K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
120 гадоў таму нарадзілася паэтка Наталля Арсеннева. Радкі яе верша "Малітва за Беларусь", якія кампазітар Мікалай Равенскі паклаў на музыку, сталі славутым гімнам "Магутны Божа".

Таленавітая аўтарка не толькі пісала вершы, але таксама перакладала з замежных моў і нават стварала лібрэта да опер.

Гімн да сёння не дае спакою ўладам: яго забараняюць спяваць у касцёлах, а аднайменны фестываль у Магілёве нават адмянілі.

На фота Наталля Арсеннева і Максім Танк.
Выкладчыка ЕГУ абвінавацілі ў харасменце — @euroradio пагаварыла з бакамі канфлікту. Адкрыццё выставы Сяргея Сялецкага мусіла адбыцца 19 верасня, але за два дні яго адмянілі. А пасля перанеслі выставу ва ўніверсітэт.

Некаторыя радуюцца сітуацыі — маўляў, даўно час: і "пасярод заняткаў мог сказаць, як яго дасталі феміністкі", і "дамаганні — гэта не ОК, якім бы заслужаным мастак ні быў". Іншыя Сялецкага падтрымліваюць.

Чытаць далей: https://euroradio.fm/vykladchyka-egu-abvinavacili-u-kharasmence-pagavaryli-z-bakami-kanfliktu

Гэтая спасылка адкрываецца без VPN
Свята-Елісавецінскі манастыр назбіраў грошай на яшчэ адну машыну для расійскіх вайскоўцаў. Манахіня з Расіі падзякавала за збор грошай "жыхарам Беларусі для пакупкі "буханачкі".

Адрасатамі падзякі чакана сталі протаіерэй Андрэй Лемяшонак і манахіня Аляксандра (Ляхава).

Па звестках @christianvision, раней мінскі манастыр праспансіраваў сама меней 7 машын для расійскіх вайскоўцаў. Днямі манахіні запрашалі напісаць ліст "братам-славянам, якім цяпер цяжка" і збіралі грошы на дапамогу Данбасу на выставе ў Баранавічах.
Пра пагрозу санкцый, транзіт улады і падрыхтоўку да “выбараў”. У эфіры @euroradio – кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павел Усаў.

Ці сапраўды санкцыі супраць Лукашэнкі нясуць пагрозу не толькі беларусам, але і ўплываюць на дабрабыт іншых краін і народаў? Ці інснуе верагоднасць падрыхтоўкі лукашэнкаўскай сістэмы да транзіту ўлады і чаго чакаць ад будучых “выбараў”? Што сёння можа кансалідаваць беларусаў і што гэтаму перашкаджае?

Гэтыя ды іншыя тэмы мы абмяркоўваем сёння. Далучайцеся!

https://www.youtube.com/watch?v=UE6q9auewF8
Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны "Залатымі лаўрамі". Беларускі праваабаронца і нобелеўскі лаўрэат стаў "Асобай года" паводле журы польскай прэміі за выдатную грамадскую дзейнасць.

Узнагароду для палітзняволенага атрымала праваабаронца Алена Лапцёнак, а на ўручэнні выступіў старшыня НАК Павел Латушка.

Кіраўнік праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі за кратамі ў Беларусі з лета 2021-га. Сёлета ён быў асуджаны на 10 гадоў калоніі за дапамогу рэпрэсаваным беларусам.
Юрый Гараўскі звярнуўся да суда з апошнім словам. Вердыкт па справе забойства Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага вынесуць на наступным тыдні ў пісьмовай форме.

"Паважаны суд, вы зараз будзеце прымаць рашэнне. Калі вы вынесеце суровае рашэнне, больш ніхто ў свеце не будзе паведамляць пра злачынствы ўлады. Я прашу прабачэння ў блізкіх і сваякоў загінулых, разлічваю на справядлівае пакаранне швейцарскага суда", — перадае словы Гараўскага @novychas.

Працэс над былым байцом "эскадрона смерці" прайшоў у Швейцарыі. Юры Гараўскі сам прызнаўся ў датычанасці да злачынстваў 25-гадоваў даўніны.
Пра Зяленскага ў ААН, Ціханоўскую і паглынанне Беларусі. У эфіры @euroradio – дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда

Што мяняе прызнанне ўкраінскімі ўладамі факта пагрозы паглынання Беларусі расійскімі акупантамі ў адносінах паміж Кіевам і… беларускай дэмакратычнай супольнасцю? Ці вераць ва Украіне ў магчымасць паляпшэння адносінаў паміж Лукашэнкам і Польшчай (Захадам) і якую пазіцыю займае Кіеў у гэтым пытанні? Як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплывае вайна ў Арцаху (Нагорным Карабаху)?

Гэтыя ды іншыя тэмы мы абмяркоўваем сёння. Далучайцеся!

https://www.youtube.com/watch?v=D-ys0ooowJY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларус паказаў умовы, у якіх прапануюць жыць маладому спецыялісту ў Брэсце. Інтэрнат здзіўляе ўтульнасцю і дагледжанасцю.

"Ну, жыць можна", — так каментуе пабачанае вахцёр інтэрната, дзе хлопцу прапанавалі жыць падчас адпрацоўкі па размеркаванні.

Нядзіўна, што ад такой цяжкалюксавай прапановы ён адмовіўся.
Долар пайшоў уверх, еўра наадварот таннее, расійскі рубель на 9-дзённым дне. Вынікі таргоў на БВФБ сёння такія:

USD: 3,2601 +0,0032 | +0,10%
EUR: 3,4870 −0,0230 | −0,66%
RUB: 3,3792 −0,0069 | −0,20%
Бацькі змогуць працаваць у дэкрэце без страты дапамогі на дзіця. Законапраект прымуць да канца года.

"Мы дадзім ім магчымасць працаваць без памяншэння дапамогі", — гаворыць дэпутатка Нацыянальнага сходу Людміла Макарына-Кібак.

Цяпер бацькі штомесяц атрымліваюць 651 рубель дапамогі на апеку над першым дзіцём.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Рэспубліка Арцах у Нагорным Карабаху капітуліравала. Урад прыняў прапанову пра спыненне агню і распусціў узброеныя сілы.

У аўторак Азербайджан пачаў "контртэрарыстысную аперацыю" у Нагорным Карабаху і заявіў, што яна будзе працягвацца да поўнай капітуляцыі армянскай рэспублікі Арцах.

"Арменія не ўдзельнічала ў фарміраванні тэкста заявы пра спыненне агню", — заяўляе армянскі прэм'ер Нікол Пашынян.

На відэа тое, што здараецца, калі пускаеш міратворцаў з Расіі і АДКБ на сваю тэрыторыю: мясцовыя жыхары вымушаны ўцякаць са сваёй зямлі.
Мінская ўрбаністычная платформа запусціла аўдыёэкскурсіі па беларускіх гарадах. Мухля — першы раён сталіцы, па якім можна пашпацыраваць з аўдыёгідам.

"Каб прайсці экскурсію, вам спатрэбіцца ўсяго толькі зарадзіць мабільны тэлефон і ўзяць навушнікі, каб слухаць экскурсію і глядзець фотаздымкі, і апынуцца ў фізічнай прасторы абранага горада", — пішуць аўтары гайда.

На сайце ініцыятывы ёсць таксама карта з пунктамі і здымкамі раёна.
Новы палац Лукашэнкі і іншыя расследаванні BELPOL. У эфіры @euroradio – ўдзельнік "Белпола" Мацвей Купрэйчык.

У цэнтры Мінска з'явілася яшчэ адна — ці до 19-я, ці то ўжо 20-я рэзідэнцыя Лукашэнкі. Унутры — калгасны гламур: ёршыкі па 600 рублёў і ўласная "аквадыскатэка" — "душ уражанняў".

Сёння ўдзельнік "Белпола" Мацвей Купрэйчык завітае ў студыю Еўрарадыё, каб распавесці пра гэтае расследаванне і іншыя таямніцы "гаманцоў рэжыму".

Гэтыя ды іншыя тэмы мы абмяркоўваем сёння. Далучайцеся!

https://www.youtube.com/watch?v=vDRWpooACUE
У Ляхавіцкай райбальніцы паламаўся амаль новы тамограф. Цяпер жыхары райцэнтра мусяць ездзіць на абследванне ў іншыя гарады.

Свята здароўя было кароткім — апарата хапіла толькі на тэставы перыяд, пасля яго сапсавалася плата кіравання сталом.

"Апарат быў на гарантыі, замену запчасткі павінна забяспечыць прадпрыемства, якое займаецца абслугоўваннем тамографа", — гаворыць галоўурач Георгій Хлябовіч.

Але што пайшло не так? Усё правільна: праз санкцыі пастаўкі ад Siemens зацягнуліся.

Менавіта так здараецца, калі санкцыі не працуюць і ніяк не ўплываюць на жыццё ў краіне.
У Столінскім раёне мужчына пайшоў у журавіны і патануў. На балоце ён быў разам са знаёмымі — мужам і жонкай 40 і 45 гадоў.

Разам яны сабралі некалькі мяхоў ягад, загрузілі іх у лодку і паплылі да берага. Лодка ад цяжару пачала тануць, усе трое апынуліся ў вадзе.

Чытаць далей: https://euroradio.fm/u-stolinskim-rayone-muzhchyna-payshou-u-zhuraviny-i-patanuu

Гэтая спасылка адкрыецца без VPN
У Беларусі пабудавалі на 11% менш кватэр, чым летась. Са студзеня па жнівень зьявілася 23,3 тыс кватэр — у мінулым годзе за 8 месяцаў іх здалі 26 тыс.

Агулам у эксплуатацыю ўвялі прыкладна 2,1 млн квадратаў жылля, толькі 747 тыс з іх — у сельскай мясцовасці.

Тым часам квадратны метр жылля ў Мінску падаражэў да $1378.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларуска выпадкова прывабіла аленя ў лесе. Маладая жывёла пачала "заляцацца" да жанчыны проста ля дарогі.

Гераіня роліка адбівалася ад нечаканага госця, бо паводзіўся ён досыць назойліва.

Цяпер у аленяў перыяд гону, таму лепш да іх не набліжацца, бо жывёлы могуць быць агрэсіўнымі і нават атакаваць чалавека.
Ціханоўская ў ААН: ад пагрозы незалежнасці да арышта Лукашэнкі. У эфіры @euroradio – першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Што цікавага для беларускай супольнасці адбываецца на пасяджэннях, падчас афіцыйных сустрэч і ў кулуарах Генасамблеі ААН? Якія найперш пытанні ўздымае дэлегацыя дэмсіл Беларусі і які ад гэтага вынік? На якім этапе пытанне з пашпартам Новай Беларусі?

Гэтыя ды іншыя тэмы мы абмяркоўваем сёння. Далучайцеся!

https://www.youtube.com/watch?v=jsiQBLtBYp4
Сцепанакерт (Карабах). Так выглядае аэрапорт, куды на фоне "аперацыі" Азербайджана беглі мірныя жыхары. Чаму менавіта ў аэрапорт? Там размешчаныя расійскія міратворцы, якія нічога не зрабілі, калі Баку ўвёў войскі.

Але людзі спадзяюцца, што хаця б тут яны ў бяспецы.
Усіх журналістаў "Народнай волі" звольнілі. Сталі вядомыя новыя дэталі гісторыі з сайтам "НВ", які заснавальнік Іосіф Сярэдзіч перадаў новаму ўласніку.

"Я ставіў умовы, каб журналісты "Народнай волі" маглі творча працаваць у новай рэдакцыі, але, наколькі мне вядома, былых журналістаў адхілілі ад супрацы з сайтам "НВ-Онлайн". Гаворка пра Марыну Коктыш, Святлану Калінкіну, Алеся Сівага", — сказаў Сярэдзіч блогу "Галасы".

Сярэдзіч бясплатна перадаў сайт "НВ" кампаніі "Гіпер ПК" пасля таго, як ніхто з супрацоўнікаў рэдакцыі не рызыкнуў узяць адказнасць на сябе. Пагадзілася працягваць праект толькі гэтая фірма. З ёй Сярэдзіч быў знаёмы: яны часам аказвалі тэхнічныя паслугі. Вынік: цяпер на сайце некалі незалежнага выдання публікуецца прапаганда.
Літоўскія дэпутаты атрымалі пагрозы ад імя ваяроў беларускага батальёна "Тэрор". Нібыта тыя незадаволеныя, што Літва адмовілася даваць палітычны прытулак Вользе Карач.

Хутчэй за ўсё, гэтыя лісты не маюць ніякага дачынення да байцоў "Тэрора". Інакш было б дзіўна, бо, па-першае, сам факт лістоў з пагрозамі — не іх стыль. Па-другое, у лістах Карач называюць "нашай лідаркай". Цяжка прыгадаць, калі "Тэрор" ці Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус, у які цяпер уваходзіць батальён, хоць нешта казаў пра гэтую дзеячку. А асаблівае ў такім ключы.

Але літоўскія дэпутаты не спяшаюцца правяраць, ці сапраўды гэтыя лісты ад "тэрораўцаў", замест гэтага выступаюць з заявамі і даюць інтэрв'ю медыя.

@euroradio чакае адказаў ад прадстаўнікоў батальёну "Тэрор". Як толькі ў нас будзе каментар ваяроў — мы яго апублікуем.