Еўрарадыё | Еврорадио
10.2K subscribers
37.8K photos
7.53K videos
14 files
27.8K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Сёння ў Швейцарыі пачынаецца суд над былым байцом "эскадрона смерці". Юры Гараўскі сам прызнаўся ў датычанасці да выкрадання і забойства палітыкаў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, а таксама бізнесоўца Анатоля Красоўскага.

Пракуратура просіць для яго адзін год пазбаўлення волі і два гады ўмоўна, паведамляе @dw_belarus. Сам ён спадзяецца на ўмоўнае пакаранне.

Калі суд прызнае яго вінаватым, гэта можна будзе лічыць прысудам беларускаму рэжыму, кажуць юрысты.
Беларусь і яшчэ 10 дыктатур просяць ААН заступіцца за іх. Яны засмучаныя тым, што арганізацыя не асуджае эканамічныя санкцыі супраць гэтых дзяржаў, таму яны адчуваюць "экзістэнцыйную" пагрозу выжыванню.

Копію афіцыйнага ліста атрымала выданне National Review. Зварот у Генасамблею ААН падпісалі Беларусь, Расія, КНДР, Зімбабвэ, Сірыя, Эрытрэя, Нікарагуа, Балівія, Куба, Венесуэла, Іран і Сірыя.

У лісце дзяжавы ўзгадваюць такое паняцце, як "парушэнні правоў чалавека", маючы на ўвазе эканамічныя санкцыі, але не ўзгадваюць пра тое, чаму яны былі ўведзеныя – дзіва, але таксама і праз парушэнне правоў чалавека ў дыктатурах.
У Браслаўскім раёне ласяня правалілася ў меліярацыйным канале. Яго глыбіня – каля 2 метраў, і жывёла загразла там аж па галаву. Але яму дапамаглі ратаўнікі і прадстаўнікі інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету. У ход пайшлі палкі і вяроўкі. Ласяня трохі паляжала, прыйшло ў сябе, а потым уцякло ў лес.
Ці сапраўды цікавасць на Захадзе да праблем беларусаў практычна знікла і як можна яе вярнуць? Якім чынам найбольш рэальна вырашыць “пашпартнае пытанне” і ці ёсць будучыня ў пашпарта Новай Беларусі? Што адбываецца з дэмакратычнымі сіламі і як ім вярнуць кансалідацыю?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец.

Далучайцеся!

https://www.youtube.com/watch?v=ptyb5qsVXBc
Ад сёння Латвія закрывае адзін з двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю. Гэта памежны пераход "Сіленэ" ("Урбаны" – з беларускага боку).

Такое рашэнне ўладаў Латвіі прадыктавана меркаваннямі бяспекі. Бо колькасць выпадкаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі павялічылася. За мінулыя суткі тут спынілі каля 100 чалавек.

Штодня праз "Сіленэ" ездзіла у сярэднім 625 чалавек і 85-87 грузавікоў. Цяпер яны будуць перанакіраваныя на пункт пропуску "Патэрніекі" ("Грыгароўшчына"). Туды і на іншыя адрэзкі мяжы Латвія перакіне 40-50 памежнікаў з Сіленэ.
Домрачава і Б'ёрндален назвалі другую дачку Мірай. Яна нарадзілася ў ліпені ў 5-й бальніцы ў Мінску. І сям'я пакуль не з'ехала, хоць апошнім часам стала жыла ў Манака.

Пра гэта @nvonlineby даведалася ад мамы Дар'і Ларысы Домрачавай.

Першую дачку Ксенію алімпійская чэмпіёнка нараджала таксама ў Беларусі – у 6-й бальніцы. Ксюша ў мінулым годзе ўжо пайшла ў школу.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Азербайджан пачаў "антытэрарыстычную аперацыю" у Нагорным Карабаху. МЗС гэтай краіны кажа, што адзіны шлях да міру ў рэгіёне — поўны вывад армянскіх войскаў.

Мінабароны Азербайджана паведамляе, што ўжывае "высокадакладную зброю" для ўдараў па вайсковай інфраструктуры. Людзям прапаноўваюць не падтрымліваць узброеныя сілы Арменіі. Для эвакуацыі створаныя гуманітарныя калідоры.

Інфармацыю пра гэта разаслалі смскамі, а таксама распаўсюджваюць праз гучнагаварыцелі і ўлёткі. Сацыяльныя аб'екты — адукацыйныя, медыцынскія і г.д. — Азербайджан "бярэ пад ахову".

Адначасова Азербайджан абвінавачвае Арменію, што яна парушыла дамоўленасці і абстраляла яго вайсковыя пазіцыі. Арменія ж сцвярджае, што рэжым спынення вагню парушыў Азербайджан.
Што сёння адбываецца з беларускім бізнесам за мяжой і беларускай эканомікай унутры краіны? Якія галоўныя праблемы паўстаюць сёння перад беларускай дыяспарай і як іх вырашыць? Што адбываецца з дэмакратычнымі сіламі і як пазбегнуць канфрантацыі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах, віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч.

https://www.youtube.com/watch?v=M5gNgVzfhEY
Еўрарадыё | Еврорадио
Што гэта было? У Рэчыцы мужчына падпаліў сваю машыну і кідаўся на ратаўнікоў, калі тыя намагаліся яе патушыць. Выбух жыхары дома на вуліцы Маладзёжнай пачулі каля 23:45. Гаспадар быў побач з падпаленым аўто, але, калі прыбылі пажарныя, пераўкаджаў ім яго…
Мужчына хацеў здзейсніць самападпал у сваім аўто, але ў апошні момант перадумаў. Ён атрымаў апёкі.

Са словаў жонкі гаспадара аўто, апошнім часам яе муж пачаў дзіўна сябе паводзіць за стырном. Ліхачыў, парушаў правілы. Праз гэта ў сям'і здараліся спрэчкі, і сваякі намагаліся абмежаваць доступ мужчыны да машыны.

У той вечар ён адагнаў аўто на газон падалей ад суседскіх і пазваніў жонцы, каб "забірала ўгалькі ад машыны, якая на тым свеце яму не спатрэбіцца". Ён падпаліў аўтамабіль і сеў у яго, але ў апошні момант выскачыў. Але перашкаджаў ратаўнікам тушыць полымя і абараняўся нажом.

Цяпер мужчына ў рэанімацыі ў Рэчыцы з алкагольнай інтаксікацыяй і моцнымі апёкамі цела. Магчыма, яму спатрэбіцца дапамога дактароў Спецыялізаванага апёкавага цэнтра ў Гомелі.
Пра “польскія розгі”, нырку Кадырава і беднасць Лукашэнкі. У эфіры @euroradio – гісторык, палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Ці сапраўды мэтай візіту Лукашэнкі да Пуціна было толькі тое, пра што нам афіцыйна паведамілі, і ці будуць з ім нешта арганізоўваць “на траіх”? Ці варта давяраць інфармацыі пра стан Кадырава і што гэта можа быць за сігнал Лукашэнку? Навошта беларусам новае свята і пры чым тут 17 верасня?

Гэтыя ды іншыя тэмы мы абмяркоўваем сёння. Далучайцеся!

https://www.youtube.com/watch?v=EimAzZ_F07M
У пажарах аўтобусаў МАЗ у Пецярбургу Лукашэнка абвінаваціў расіян. Па яго словах, ва ўсім вінаватае няякаснае абслугоўванне.

2 жніўня адміністрацыя Санкт-Пецярбурга зняла з маршрутаў 137 беларускіх аўтобусаў МАЗ. Прычынай назвалі "схільнасць да ўзгарання". Перад гэтым згарэлі 13 аўтобусаў за год.
Былы палітвязень з Гомеля Ілля Міронаў узяўся за напісанне аўтабіяграфіі. У кнізе ён збіраецца распавесці пра праблемы палітвязняў у сучаснай Беларусі.

Міронаў падкрэслівае, што часта палітычныя суды ў Беларусі праходзяць у закрытым фармаце, таму ён хоча большую ўвагу надаць "немедыйным" асобам.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чаму лукашысты так учапіліся за 17 верасня? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае гісторык Цімафей Акудовіч.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=HOOKBsCLxvk
Пляменнік Нурсултана Назарбаева апынуўся пад следствам. У Казахстане вядзецца дасудовае расследаванне ў дачыненні да былога першага намесніка старшыні Камітэта нацыянальнай бяспекі Самата Абіша.

Яго абвінавачваюць у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў у час студзеньскіх пратэстаў у 2022-м годзе. Па звестках казахстанскіх СМІ, Абіш знаходзіцца ў краіне пад падпіскай аб нявыездзе.
Еўрарадыё | Еврорадио
Азербайджан пачаў "антытэрарыстычную аперацыю" у Нагорным Карабаху. МЗС гэтай краіны кажа, што адзіны шлях да міру ў рэгіёне — поўны вывад армянскіх войскаў. Мінабароны Азербайджана паведамляе, што ўжывае "высокадакладную зброю" для ўдараў па вайсковай інфраструктуры.…
У Карабаху паведамілі пра першыя ахвяры артылерыйскіх абстрэлаў з боку Азербайджана. Раненні атрымалі 11 чалавек (у тым ліку 8 дзяцей), 2 загінулых.

Пра гэта сцвярджае амбудсмен непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Гегам Сцепанян. Паводле яго слоў, сярод загінулых — дзіця.

19 верасня Мінабароны Азербайджана заявіла пра пачатак "контртэрарыстычнай аперацыі" ў Карабаху.
З брэсцкага "Дынама" сышоў галоўны трэнер разам са штабам. Кантракты з Аляксандрам Юрэвічам і яго памочнікамі скасаваныя "па пагадненні бакоў", паведамляе ў аўторак клубная прэс-служба.

Юрэвіч стаў галоўным трэнерам дынамаўцаў у красавіку, ужо пасля таго, як каманда няўдала стартавала ў футбольным першынстве Беларусі. Цяпер яна займае 10-е месца. За гэты час ва ўсіх турнірах "Дынама" згуляла 18 матчаў: 7 перамог, 2 нічыі і 9 паражэнняў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У небе над Беларуссю залунаў вялізны БЧБ-сцяг. Яго з тэрыторыі Украіны запусцілі ваяры палка Каліноўскага.

Так яны павіншавалі беларусаў з 32-й гадавінай зацвярджэння ў якасці дзяржаўных сімвалаў бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня".