Еўрарадыё | Еврорадио
10.3K subscribers
37.2K photos
7.43K videos
14 files
27.4K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
⚡️ Мінск. Людзі, нязгодныя з вынікамі выбараў, заблакавалі выбарчы ўчастак на вуліцы Чыгуначнай. Старшыня ўчастка, сябры выбарчай камісіі і праўладныя назіральнікі — унутры.
Пінск. На плошчы перад выканкамам каля дзвюх тысяч чалавек. Супраць іх было толькі 20 АМАПаўцаў, але ім на дапамогу прыйшлі памежнікі. Пратэстоўцы выклікалі старшыню гарвыканкама. Ён зараз вядзе перамовы з пяцярымі з іх.
Мінск. З боку Галерэі сцяна шчытоў, стукаюць, адціскаюць. На Мельнікайтэ — сцяна шчытоў, нікога не прапускаюць і адціскаюць людзей. Людзей заганяюць да Стэлы, адразаюць шляхі адыходу. У натоўпе людзі з запаленымі фаерамі.
Мінск. Участкі №60-61 Маскоўскага раёна ў 9-й школе. Амаль 200 чалавек — жыхары звычайнага мінскага "спальніка" сабраліся, каб на свае вочы пабачыць вынікі галасавання.
⚡️ Мінск. У аўтазакі кідаюць фаеры.
Гродна. На вуліцах горада каля 1 тысячы пратэстоўцаў. Як і ў Брэсце, яны паведамляюць, што супраць іх ўжо ўжыты слезацечны газ.
Мінск. АМАП пачаў адцясняць пратэстоўцаў з Нямігі да Стэлы.
Мінск. Разгонам пратэстоўцаў дырыжуе начальнік мінскага АМАП Дзмітрый Балаба. Ён недалёка ад Стэлы.
Мінск. АМАП перагрупіраваўся, сілавікі пачалі выбягаць з-за шчытоў і пераследаваць людзей. Неўзабаве ізноў пачнуцца затрыманні.
Мінск. АМАП рассек натоўп на тры часткі. За спінамі сілавікоў з ачаплення іншыя пераапранаюцца ў бронежылеты.

Пратэстоўцаў вельмі шмат, яны ўвесь час крычаць "Сыходзь!".
⚡️ Мінск. Аўтазак уехаў у натоўп пратэстоўцаў. Карэспандэнт Еўрарадыё перадае, што кіроўца аўтазака, найхутчэй, хацеў напужаць людзей і рухаўся на іх з вялікай хуткасцю.

Адзін з пратэстоўцаў заскокнуў на бампер аўтазака. Той пачаў віхляць управа-ўлева. Чалавек упаў пад колы, яго ледзь не задавіла.
Мінск. Светлашумавыя гранаты, цяпер дакладна.
Мінск. Фатографа Мсціслава Чарнова з Associated Press дужа пабілі. Пад'ехала хуткая.
Мінск. АМАП апрануў процігазы і распыліў газ. Цяпер пратэстоўцы не могуць падыйсці да байцоў АМАП.
Мінск. Участак па адрасе Чурлёніса, 3 — Маскоўскі раён. 63% за Святлану Ціханоўскую.
Смалявічы. Ганна Севярынец паведамляе дадзеныя з двух участкаў.
1. 478 за Святлану Ціханоўскую, 264 за Аляксандра Лукашэнку.
2. 574 за Святлану Ціханоўскую, крыху больш 200 за Аляксандра Лукашэнку.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Байцы АМАП цягнуць чалавека па зямлі.

Відэа: @tutby_official
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мінск. Жорсткая сутычка з АМАПам каля Палаца Спорту

Відэа: @tutby_official
⚡️ Мінск. У бок Стэлы паехала спецтэхніка — аўтамабілі з кратамі для адцяснення натоўпу на даху і вадамёт.
Мінск. @mbkhmedia піша, што АМАП пачаў страляць па пратэстоўцах халастымі пулямі. Нашы карэспандэнты чулі стрэлы.