Еўрарадыё | Еврорадио
10.4K subscribers
36.4K photos
7.26K videos
12 files
26.7K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Новыя санкцыі ў адрас беларускіх кампаній. У спісе – прадпрыемствы, што займаюцца ўзбраеннем.

Спіс пашырыла Велікабрытанія.

Пад санкцыі трапілі: ААТ "2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення", Аршанскі авіярамонтны завод, Гомельскі радыёзавод, ААТ "Пеленг", холдынг "БелОМА", ААТ "Кідма тэк".

Апошняя кампанія – бізнесмэна Зайцава, былая "БСВТ – новыя тэхналогіі", што займаецца стралковай зброяй, вытворчасцю аптычных прыцэлаў і т.п.
Еўрасаюз заклікае ўлады Беларусі да "дыялогу з усімі слаямі грамадства". І абяцае грошы на стабілізацыю эканомікі, калі дзяржава стане на шлях дэмакратычных перамен.

Такую заяву Еўрасаюз апублікаваў да гадавіны фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У камунікаце гаворыцца, што "рашучасць беларускага народа, які з высокай рызыкай для сябе працягвае адстойваць дэмакратыю, усяляе вялікую надзею".

ЕС яшчэ раз падштурхоўвае рэжым да перамоваў, якія павінны скончыцца новымі выбарамі. І ўзамен абяцае дапамагчы грашыма.

– Наша мэта – садзейнічаць павышэнню ўстойлівасці і ажыццяўленню новых дэмакратычных рэформ, ствараць новыя працоўныя месцы і павышаць узровень жыцця людзей, у тым ліку праз Усеабдымны план эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі з бюджэтам да 3 мільярдаў еўра, – сказана ў заяве.
У Гродна на сцяне малююць гісторыю горада. Вялікі мурал – на 430 квадратных метраў! – будзе гатовы да Дня горада ў верасні.

Ідэя стварыць такі роспіс належыць Анатолію Грышуку, у будынку якога на Карла Маркса, 11 знаходзіцца галерэя халоднай зброі "Грышук арсенал". Малюнак выконвае вядомы гарадзенскі мастак Уладзімір Качан.
Ці з’явілася нарэшце ў дэмсіл стратэгія дзейнасці і ці можа яна стаць стратэгіяй перамогі? Як на сітуацыю ў Беларусі ўплываюць вайна ва Украіне, вагнераўцы, санкцыі і ядзерная зброя? Што мяняе для ўсіх нас акрэслены і агучаны геапалітычны выбар дэмсіл?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Далучайцеся!
https://www.youtube.com/watch?v=DQQ5WOiZb94
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы згодныя на еўрапейскі вектар, які ім прапанавалі дэмакратычныя сілы? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычная аглядальніца Роза Турарбекава.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=-wyVevVIcCQ
Літва плануе павялічыць колькасць памежнікаў на мяжы з Беларуссю. Пра гэта заявіў кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы Рустам Любаеў:

— Мы з МУС цяпер разглядаем магчымасць павелічэння нашых магутнасцяў на мяжы з Беларуссю. Былі прыняты адпаведныя рашэнні. У бліжэйшы час мы плануем павялічыць наш кантынгент ля мяжы з Беларуссю.

Ён дадаў, што прысутнасць вагнераўцаў у Беларусі стварае высокую імавернасць правакацый.
Італія прыпыняе выдачу "залатых віз" для грамадзян Беларусі і Расіі. Еўракамісія рэкамендавала зрабіць гэта адразу пасля ўварвання Расіі ва Украіну.

Залатая віза — гэта магчымасць атрымаць від на жыхарства ў краіне праз інвестыцыі. Від на жыхарства ў Італіі беларусы маглі атрымаць пасля куплі нерухомасці або буйной інвестыцыі ці ахвяравання.
Літва замарозіла больш за 23 млн еўра беларускіх актываў. Такія звесткі прыводзіць Служба расследаванняў фінансавых злачынстваў Літвы:

— У сувязі з сітуацыяй у Беларусі і датычнасцю Беларусі да агрэсіі Расіі супраць Украіны цяпер замарожаны сродкі на рахунках 6 юрыдычных і 1 фізічнай асобы на агульную суму 23,7 млн еўра і 7,6 млн долараў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Памёр "голас эпохі VHS" Леанід Валадарскі. Радыёвядучаму і перакладчыку было 73 гады.

Валадарскі вядомы сваімі перакладамі заходніх кіно і мультфільмаў, якія выходзілі на відэакасетах у 80-я і 90-я. Яго характэрны манатонны голас стаў культавым на постсавецкай прасторы.
У Беларусі 11 новых палітвязняў. Сярод іх і грамадзянін Польшчы Роберт Тампала.

Яго асудзілі на тры гады за абразу Лукашэнкі. Прысуд паляку вынес суд Цэнтральнага раёна Мінска.

Агулам на сёння ў Беларусі ўжо 1494 палітвязня.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Што можа зрабіць Полк Каліноўскага як палітычны суб'ект? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=DQQ5WOiZb94
Рубрыка "Іх барацьба". У Гомелі сілавікі затрымалі жанчыну на матацыкле за "БЧБ-шалом".

На відэа, якое з'явілася ў іх тг-канале, затрыманая кажа, што наляпіла на белы шалом стужку "цаглянага колеру". Гэта і прыцягнула ўвагу сілавікоў.
Самалёт Belavia, які накіроўваўся з Масквы ў Мiнск, здзейсніў экстраную пасадку ў Віцебску. Як паведамляе тэлеграм-канал "ОтВинта", прычынай незапланаванай пасадкі магло стаць дрэннае самаадчуванне пасажыра.
Родныя палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк просяць падтрымаць яе паштоўкамі і лістамі. Беларуска знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3. Там яна будзе заставацца да суда — то бок, бліжэйшыя 2 месяцы.

"Я прашу дасылаць Паліне паштоўкі і лісты. Можна таксама даслаць грашовы перавод на невялікую суму ў 5-10 рублёў. Гэта таксама вельмі важна для падтрымкі Паліны, на знак салідарнасці з ёю. Каб яна бачыла, што не забыта. Грашовыя пераводы можна дасылаць як праз пошту, так і ў электронным выглядзе. Таксама не забаронены невялічкія бандэролі. Сама Паліна і яе сям'я будуць вельмі ўдзячны", напісаў яе муж Андрэй Шарэнда.

Палітзняволеная павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку супраць Паліны завялі ўжо новую справу — за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі".
Іх норавы: Самая старая піца ў свеце і касмічная Расія.

У Пампеях археолагі знайшлі фрэску з самай старой піцай, а Расія рыхтуецца адправіць на Месяц... не, не таго, пра каго вы падумалі.

Пра тое, што яшчэ адбываецца на планеце, чытайце ў нашай традыцыйным аглядзе міжнародных навін: euroradio.fm/ikh-noravy-samaya-staraya-pica-u-svece-i-kasmichnaya-rasiya

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Прапагандысткам Ксеніі Лебедзевай і Анастасіі Бенедзісюк, якія трапілі пад санкцыі ЕС, выплацяць прэміі. Адпаведнае рашэнне прыняў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

"За данясенне праўды да сусветнай супольнасці, развянчанне хлусні заходняй прапаганды і фінансуючых яе рэжымаў!" — напісаў ён.

Памер прэміі не ўдакладняецца.
Як беларусы могуць аднавіць доступ да сваіх банкаўскіх рахункаў ва Украіне? На гэтае пытанне адказаў абмудсмен па правах чалавека ў Вярхоўнай Радзе.

Чытаць тут: euroradio.fm/yak-belarusy-moguc-adnavic-dostup-da-svaikh-bankauskikh-rakhunkau-va-ukraine

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
NATO не бачыць пагрозы для саюзнікаў з боку вагнераўцаў, якія перадыслакаваліся ў Беларусь. Пра гэта заявіла прадстаўніца альянсу Аана Лангеску:

— Мы не бачым ніякай прамой ці ўскоснай пагрозы з боку наймітаў ПВК "Вагнер" для нашых саюзнікаў, але мы застаемся пільнымі.

Напярэдадні Польшча расказала пра планы перакінуць тысячу вайскоўцаў да беларуска-польскай мяжы. Услед за гэтым літоўскае памежнае ведамства таксама заявіла аб намерах узмацніць агульны з Беларуссю ўчастак сваёй мяжы.