Еўрарадыё | Еврорадио
10.1K subscribers
38K photos
7.55K videos
14 files
27.9K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці сустрэнуцца Зяленскі з Ціханоўскай у Кіеве і ці патрэбна гэта прэзідэнту Украіны? На гэтыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=OWhbQoGiqlk
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
“Вам хто сцэнар піша? Пуцін?”. Комік Дзяніс Чужы ў сваім новым канцэрце абсцябаў серыял “Сябры”, дзе Мінск раптоўна апынуўся горадам... Расіі.
Продажы аўтобусаў МАЗ на расійскім рынку ўпалі амаль на 80%. Хм, цікава чаму?

Напэўна, рэпутацыю Мінскага завода падмачыў скандал у Санкт-Пецярбургу. 2 жніўня адміністрацыя горада зняла з маршрутаў 137 беларускіх аўтобусаў МАЗ. Прычынай назвалі "схільнасць да ўзгарання".

Беларускія аўтобусы там гарэлі рэгулярна, апошні раз гэта адбылося 29 ліпеня. Аднойчы чыноўнікі прагаварыліся, што прычына — у імпартазамяшчэнні. Заходнія камплектуючыя "імпартазамясцілі" на "аналагічныя па тэхнічных характарыстыках" айчынныя. А яны аказаліся не зусім аналагічнымі.
Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў шпіталі — яму зрабілі аперацыю. Пра гэта гаворыцца на яго старонцы ў Facebook:

— Стала вядома, што Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца ў Рэспубліканскай лякарні (Калядзічы). Яму зрабілі планавую аперацыю, аднаўленчы перыяд працягнецца мінімум да канца гэтага тыдня.

Уладзімір Мацкевіч — беларускі філосаф і метадолаг. З жніўня 2021 ён знаходзіцца ў зняволенні. Мацкевіч быў прысуджаны да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

14 траўня Мацкевічу споўнілася 67 гадоў.
Беларуская дыяспара ў Вашынгтоне стварыла мастацкую інсталяцыю ў падтрымку палітвязняў у Беларусі. Валанцёры ўсталявалі на Нацыянальнай алее непадалёк ад Капітолія 1500 белых і чырвоных сцяжкоў у форме нацыянальнага БЧБ-сцяга Беларусі.

Кожны сцяжок адпавядаў адной асобе, якая цяпер знаходзіцца за кратамі ў Беларусі цераз палітычны пераслед. Усё гэта было прымеркавана таксама да трэцяй гадавіне выбараў 2020 года.
Футбол у выгнанні: аматарская каманда беларусаў згуляе ў Кубку Польшчы — эфір

Што з сябе ўяўляе аматарскі спорт у выгнанні? Наколькі ахвотна людзі аб'ядноўваюцца вакол футбола і іншых такіх актыўнасцяў? Хто гэтыя людзі, якія гуляюць у камандах Team Ivulin (так-так, іх некалькі, розных узроўняў!).

Пра гэта размаўляем з рухавічкамі спартовага жыцця беларусаў у Варшаве Антосем Лагвінцом і Змітром Хведаруком.

https://www.youtube.com/watch?v=Y9LVvTIMkxo
“Мінск — горад палітвязняў”. Так называецца калекцыя дызайнеркі Караліны Паляковай, якую яна выпусціла разам з камандай Politzek.me.

30% з кожнай футболкі будуць заданачаныя сем'ям палітвязняў на перадачы і аплату адвакатаў!

Набыць футболкі (і гэтым самы дапамагчы палізвязням) можна тут
Больш за 10 тысяч беларусаў атрымалі літоўскія віды на жыхарства ад пачатку года. Паводле звестак Дэпартамента міграцыі, на 1 ліпеня ў гэтай краіне пастаянна жыве крыху больш за 58 тысяч грамадзян Беларусі.

У Офісе прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы ў гэтым бачаць рызыкі і пагрозы для нацыянальнай бяспекі Літвы. Там прапанавалі ўвесці ў дачыненні да грамадзян Беларусі такія ж абмежаванні, як і для расіян. Аднак Сейм Літвы не падтрымаў гэтай ініцыятывы.
У Беларусі дзясяткі населеных пунктаў засталіся без электрычнасці. Пра гэта паведамляе Мінэнерга.

Найбольш цяжкая сітуацыя назіраецца ў Мінскай вобласці: непагадзь прывяла да масавага завалу дрэў на лініі электраперадачы. Аднаўленчыя працы вядуцца ў 152 населеных пунктах.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Драздах заўважылі вялікую гадзюку (змяю, а не тое, што вы падумалі). Яна поўзала па беразе водасховішча.

Відэа @koko_by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
52-гадовы мужчына загінуў падчас навальніцы на Вілейскім вадасховішчы. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

Разам з жонкай і двума сынамі ён прыехаў адпачыць на беразе. Калі пачалася навальніца, жанчына і старэйшы сын схаваліся ў аўтамабілі, а мужчына з малодшым 11-летнім дзіцем засталіся ў намёце. З-за моцных парываў ветру на палатку ўпала дрэва.

Мужчына памёр на месцы. Сын, які быў з ім у намёце, не атрымаў сур'ёзных траўм.
У Нігеры хунта закрыла паветраную прастору над краінай "да далейшых паведамленняў". Гэты крок зрабілі, спаслаўшыся на пагрозу ваеннага ўмяшання суседніх краін.

Напярэдадні група заходнеафрыканскіх дзяржаў Ecowas запатрабавала аднавіць зрынутага прэзідэнта Махамеда Базума на пасадзе да нядзелі. У выпадку адмовы зрабіць гэта хунта можа сутыкнуцца з ваенным адказам.

Базум быў зрынуты 26 ліпеня, а генерал Абдурахман Чыяні, што камандаваў прэзідэнцкай гвардыяй, пазней абвясціў сябе новым лідарам. Вайсковы пераварот быў асуджаны міжнароднай супольнасцю, Францыяй і астатняй часткай ЕС, а таксама ААН і ЗША.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нічога незвычайнага. Проста ў Беларусі тэстуюць беспілотную гармату.
ІРА, ETA, ХАМАС — хто чаго дасягнуў? Распавядаем, як дзейнічалі радыкальныя крылы палітычных рухаў у свеце.

Ці атрымалася дамагчыся мэтаў? Якія былі вынікі? Якія ахвяры? І ці варта такога чакаць у Беларусі? Чытайце тут: euroradio.fm/ci-vyratue-belarus-radykalnaya-arganizacyya

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Памежная служба Польшчы папрасіла Міністэрства абароны накіраваць яшчэ 1000 вайскоўцаў на мяжу з Беларуссю. Прычына — рост спробаў нелегальна патрапіць у краіну.

Паводле звестак службы, сёлета 19 тысяч чалавек спрабавалі трапіць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю ў абыход законных працэдур. Летась такіх спробаў было менш — 16 тысяч.
Іх норавы: кепскія нямецкія паліцыянты і вяртанне ўкраінскага Playboy.

Пакуль беларусы разважаюць над выступамі дэмакратычных лідараў на канферэнцыі "Новая Беларусь", еўрапейцы змагаюцца са стыхійнымі бедствамі. Але ёсць і добрыя навіны: у Кітаі знайшлі новы від старажытнага чалавека, а ва Украіну вярнуўся Playboy.

Што яшчэ адбываецца ў свеце, чытайце ў нашым аглядзе міжнародных навін: euroradio.fm/ikh-noravy-kepskiya-nyameckiya-palicyyanty-i-vyartanne-ukrainskaga-playboy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Audio
Важныя падзеі панядзелка, 7 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

1:39 “Рабіць па-хутчэй”: Павел Свярдлоў пра канферэнцыю “Новая Беларусь”

14:19 Навіны спорту

16:13 Краіны ЕС зачыняць мяжу з Беларуссю?

27:21 Навіны шоу-бізу

30:27 Ці патрэбны беларусам пашпарт Новай Беларусі?
Праз учорашнюю залеву без электрычнасці засталіся каля 2500 населеных пунктаў. За суткі ўсё паправілі ў 1829.

Аднаўленчыя працы працягваюцца яшчэ ў 655 пасёлках і вёсках.

Больш за ўсё непагадзь нашкодзіла на Віцебшчыне. На дапамогу віцебскім энергетыкам накіравалі брыгады з Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.