Еўрарадыё | Еврорадио
10.7K subscribers
35.2K photos
7.01K videos
12 files
25.8K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Былы "алмазавец" Ігар Макар стварае вайскова-спартовую арганізацыю імя Юрыя Захаранкі. Але ці давалі родныя экс-кіраўніка МУС згоду на яго ўзгадванне?

Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=uUqzJ0M6pfY
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Бранскай вобласці акрамя верталёту разбіўся яшчэ і самалёт Су-34. Гэта пацвердзілі праўладныя расійскія СМІ.

Таксама стала вядома, што у выніку крушэння Мі-8 у Клінцах загінулі два чалавекі, якія былі на борце. Мяркуючы па відэа з месца здарэння, у верталёт трапіла ракета.
Еўрарадыё | Еврорадио
У Расіі ўпаў верталёт. Адбылося гэта ў Бранскай вобласці. Пра загінулых ці пацярпелых на гэты момант нічога не вядома. Таксама няма інфармацыі пра тое, што стала прычынай здарэння.
У выніку крушэння верталёту ў Клінцах пацярпела жанчына. Пра гэта паведаміў кіраўнік Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз:

— Сёння ў Клінцах адбылося крушэнне верталёта. У выніку здарэння сярод грамадзянскіх ёсць адзін пацярпелы — жанчына. У цяперашні час яна дастаўлена ў раённую бальніцу, ёй аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога. Пашкоджана пяць домаўладанняў, камісія па ацэнцы ўрону прыступіла да працы. На месцы працуюць аператыўныя службы.

Пра крушэнне Су-34 расійскі чыноўнік нічога не сказаў.
Пенсіянера з Жодзіна да смерці загрызлі сабакі. Крымінальную справу распачалі супраць сына загінулага.

Чытайце тут: euroradio.fm/pensiyanera-z-zhodzina-da-smerci-zagryzli-sabaki

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Сёння родныя Віктара Бабарыкі былі ў СІЗА-1 на Валадарскага. Ім сказалі, што Віктара там няма.

У той жа час, аднаму з валанцёраў, які таксама звярнуўся ў СІЗА на Валадарскага, паведамілі, што Бабарыка знаходзіцца ў шпіталі "ў Калядзічах". Там ужо больш за 10 гадоў будуецца новы мінскі следчы ізалятар і лякарня, але пра іх здачу ў эксплуатацыю не паведамлялася.

Інфармацыі пра стан і месца знаходжання палітвязня няма ўжо 16 дзён.
Гуманітарная місія, гандаль ці перамовы з рэжымам: як вызваліць палітвязняў?

Каардынацыйная рада ініцыявала дыскусію па гэтым пытанні. @euroradio пераказвае галоўныя думкі спікераў.

Чытайце тут: euroradio.fm/gumanitarnaya-misiya-gandal-ci-peramovy-z-rezhymam-yak-vyzvalic-palitvyaznyau

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
У Бранскай вобласці збітыя два верталёты і два самалёты.
Крушэнне пацярпелі знішчальнік-бамбардзіроўшчык Су-34, знішчальнік Су-35, а таксама два верталёты Мі-8.

Загінулі 9 чалавек. Гэта значыць усе чатыры экіпажы знішчаных самалётаў і верталётаў.

Афіцыйна расійскія ўлады пацвердзілі толькі падзенне верталёта ў горадзе Клінцы. Агенцтва ТАСС таксама паведамляе са спасылкай на экстраныя службы аб крушэнні знішчальніка Су-34.
Aсацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой вызначыла лепшых прадпрымальнікаў, якія працуюць у эміграцыі. Лаўрэатамі Free Belarus Business Award сталі:

- "Малады бізнес" — PigPug Health (платформа тэлемедыцыны для дзяцей з сіндромам дэфіцыта ўвагі і гіперактыўннасці);
- "Індывідуальны бізнес" — студыя анімацыі KAPI animation GbR;
- "Патэнцыял маштабуемасці" — крама кветак Roses.EE;
- "Міжнародныя амбіцыі" — клінінгавая платформа "Чысты кіт" (CleanWhale);
- "Рэпрэзентацыя Беларусі" — кавярня і арт-пляцоўка Klubokawiarnia MY.

Спецыяльны прыз ад Паўла Лібера атрымаў касметалагічны сэрвіс Atelier Royal.

Арганізатары атрымалі заяўкі ад больш як 70 бізнесаў з беларускімі каранямі з 12 краінаў, з розных сфераў і маштабаў. Агульны прызавы фонд першага конкурсу склаў 25 тысяч еўра – па 5 тысяч кожнаму пераможцы. Плюс партнёрская намінацыя ад Лібера.
Слухачы @euroradio паведамляюць, што прыкладна гадзіну таму картэж у суправаджэнні "Стралы" заехаў на тэрыторыю "лечкамісіі" — медычнага цэнтра Кіравання справамі Лукашэнкі ў Ждановічах. У той момант пад'езды да лякарні былі перакрытыя. Уздоўж дарог, што вядуць да яе, выставілі сілавікоў.

Хутка пасля таго, як картэж праехаў, праезды былі адкрытыя.
Заўтра ў Турцыі пройдуць прэзідэнцкія выбары. Эпоха Рэджэпа Эрдагана, які кіруе краінай ужо 20 гадоў, можа скончыцца.

Супраць Эрдагана — "эвалюцыянер з ціхім голасам" Кемаль Кылычдараглу. Тут у нас невялікі тэкст пра яго і пра расклады перад заўтрашнім галасаваннем: https://euroradio.fm/evalyucyyaner-z-cikhim-golasam-shto-treba-vedac-pra-zautrashniya-vybary-u-turcyi

Спасылка, якая адкрыецца без VPN
Еўрарадыё | Еврорадио
Слухачы @euroradio паведамляюць, што прыкладна гадзіну таму картэж у суправаджэнні "Стралы" заехаў на тэрыторыю "лечкамісіі" — медычнага цэнтра Кіравання справамі Лукашэнкі ў Ждановічах. У той момант пад'езды да лякарні былі перакрытыя. Уздоўж дарог, што вядуць…
Картэж Лукашэнкі правёў на тэрыторыі "лечкамісіі" дзве гадзіны. Па інфармацыі @motolkohelp, блізу 21:00 картэж пакінуў медцэнтр (а прыехаў туды паміж 18:30 і 19:00).

Каля 21:20 картэж заязджаў у Астрашыцкі гарадок, дзе месціцца рэзідэнцыя Лукашэнкі.
Еўрарадыё | Еврорадио
Картэж Лукашэнкі правёў на тэрыторыі "лечкамісіі" дзве гадзіны. Па інфармацыі @motolkohelp, блізу 21:00 картэж пакінуў медцэнтр (а прыехаў туды паміж 18:30 і 19:00). Каля 21:20 картэж заязджаў у Астрашыцкі гарадок, дзе месціцца рэзідэнцыя Лукашэнкі.
Мінчукі заўважылі сёння не толькі картэж Лукашэнкі, але і яго верталёт. Прыкладна каля 14:00 ён праляцеў уздоўж паўночнага ўсходу сталіцы ў паўднёвым напрамку. А прыкладна каля 18:00 — вяртаўся назад, і яго бачылі ізноў.

Цягам гадзіны пасля гэтага картэж Лукашэнкі прыехаў у "лечкамісію" — медычны цэнтр для дзяржслужачых у Ждановічах. А яшчэ праз дзве гадзіны картэж выехаў з "лечкамісіі" і скіраваўся да рэзідэнцыі Лукашэнкі ў Астрашыцкім гарадку.
Для тых, хто не глядзеў “Еўрабачання — 2023". Пераможцай конкурса стала шведская спявачка Loreen. Яна перамагла і ў 2012 годзе з песняй Euphoria. Пасля гэтага Loreen ездзіла ў Беларусь на “Славянскі базар”.

У той час спявачка цікавілася станам правоў чалавека і лёсам палітвязняў у Беларусі. Яна сустракалася з жонкай зняволенага Алеся Бяляцкага (у 2012 годзе ён таксама быў у турме), праваабаронцам “Вясны” Валянцінам Стэфановічам і незалежнымі журналістамі.

Сустрэча адбылася ў амбасадзе Швецыі. Тады Loreen падпісала петыцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўсведамляе, што большасць беларусаў выступаюць супраць вайны. Гэта вынікае з яго інтэрв'ю італьянскім СМІ.

"Я не лічу, што Беларусь — гэта Расія. Расія робіць усе, каб зрабіць з Беларусі Расію. Нават не так… каб зрабіць часткай Расіі, каб там усім кіраваць", — кажа Зяленскі.

Аднак нягледзячы на гэта ён упэўнены, што "больш за 70% насельніцтва Беларусі" падтрымваюць Украіну.

"Гэта кажа пра тое, што, нягледзячы на інфармацыйную палітыку, нягледзячы на якія-небудзь наратывы, беларусы змагаюцца. Калі табе па тэлебачанні, у інтэрнэце, у газетах кажуць, што Расія — твой брат, а Украіна — вораг, складана жыць у гэтым наратыве. Але яны змагаюцца, і я лічу, што грамадства Беларусі застаецца незалежным", — кажа Зяленскі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка зноў не выйшаў да беларусаў. Яго зварот з нагоды Дня дзяржаўных сімвалаў зачытаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.

Лукашэнка апошні раз з’яўляўся на публіцы падчас ускладання кветак да манументу Перамогі ў Мінску 9 траўня. Але не сказаў там ні слова.

Учора картэж Лукашэнкі прыязджаў у "лечкамісію" — медычны цэнтр для дзяржслужачых у Ждановічах. Таксама днём 13 траўня мінчукі бачылі ў небе яго верталёт.
"Перамога, потым сцяг". Што думаюць тыя, каму ўсё роўна: БЧБ ці чырвона-зялёны

Памятаеце, як у 2020 годзе беларусы выходзілі на акцыі пратэсту пад чырвона-зялёнымі сцягамі ці звязвалі іх з БЧБ, дэманструючы, што сімвалы не маюць значэння ў працэсе барацьбы з гвалтам? Ці ёсць такія яшчэ?

@euroradio пагаварыла з тымі, хто асуджае існуючую ўладу, але да афіцыйнай сімволікі ставіцца нармальна ці нейтральна. Тэкст тут: https://euroradio.fm/peramoga-paslya-scyag-dumki-belarusau-yakiya-ne-pagardzhayuc-dzyarzhsimvalami

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
У Беларусі — усё больш раёнаў, дзе забаронена наведваць лясы. Цяпер такіх 21 (яны на мапе Мінлясгаса пазначаныя чырвоным). Яшчэ ў 96 раёнах уведзены абмежаванні на наведванне.

Свабодна хадзіць у лес можна толькі ў Браслаўскім раёне.
“Свабода заўжды ў вашым сэрцы. Ніхто не можа забраць яе. З любоўю / Ларын”. Такі аўтограф цяпер ужо двухразовая пераможца "Еўрабачання" Loreen пакінула журналістам @euroradio.

У траўні 2013 года мы сустрэлі спявачку на "Днях правоў чалавека" ў Стакгольме — і папрасілі напісаць што-небудзь для беларусаў. Яна пагадзілася.

Loreen апякуецца правамі чалавека. У чэрвені 2012 года яна прыязджала ў Мінск, каб падтрымаць сваякоў зняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Мінула 11 гадоў. Loreen ізноў выйграла "Еўрабачанне". А Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію — і ізноў за кратамі, у лукашэкаўскай турме.
Жану Волкаву з Гомеля затрымалі ў школе, калі яна прыйшла да настаўніцы свайго дзіцяці. Цяпер жанчына знаходзіцца ў гомельскім СІЗА. Ёй інкрымінуюць распальванне варожасці.

У Волкавай двое непаўналетніх дзяцей. Па словах яе знаёмай, міліцыя прыехала за жанчынай наўпрост у школу №63, піша @flagshtok.

У 2020 годзе Волкаву ўжо затрымлівалі па адміністрацыйных артыкулах.